Літоўскі гісторык Tomas Baranauskas звярнуў увагу на паэтычныя "прэтэнзіі" Зянона Пазняка на Вільню.
Праблема не ў гэтым. Праблема ў тым, што Зянон Станіслававіч нарадзіўся на самай сапраўднай літоўскай зямлі, але па той прычыне, што там не гавораць ужо па-літоўску, а гаварылі па-беларуску, ён выбраў для сябе беларускую, а не літоўскую нацыянальную ідэнтычнасць. А мог выбраць і польскую. Тамтэйшыя католікі лічаць сябе палякамі, бо католік гэта этнаканфесіёнім. Прычым у частцы "этна" ён сведчыць якраз пра літоўскае паходжанне (напамін пра хрышчэнне Ягайлам у "польскую" веру).
Але гістарычныя факты сведчаць, што і Вільня і бацькаўшчына Пазняка, Суботнікі, -- гэта Літва. І цячэ там рака Гаўя, з той жа назвай, што і рака на граніцы Літвы і Латвіі. Балцкі, літоўскі свет гэта. Не рускі, хай і беларускамоўны.
А для ілюстрацыі вось балцка-літоўскія назвы паселішч у ваколіцах Суботнікаў (у радыусе пару кіламетраў): Лаўкенікі, Шаркуці, Жамайтукі, Мажулі, Нарбуты, Даўгялаўшчына, Карэвічы, Лынтуп, Ёдзенцы.