Dapamoga


Гео и язык канала: Литва, Белорусский
Категория: Другое


🏰 Замак | Дапамога палітуцекачам 🤍♥️🤍 у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні,
▫️Шэлтар,
▫️Адаптацыя,
▫️Гуманітарны склад,
▫️Мерапрыемствы.
📍Savanoriu, 134B (Naujoji Riovoniu,10), Vilnius
✌🏻 Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Литва, Белорусский
Категория
Другое
Статистика
Фильтр публикаций


Віленская дыяспара беларусаў, былых палітвязняў, заклікае вас далучыцца да акцыі ў падтрымку ўзмацнення санкцый!

Першая такая акцыя адбылася ў панядзелак 17 лютага.
У артыкуле Радыё Рацыя можна паглядзець падрабязней >

☝️Акцыя будзе прадоўжывацца кожны дзень да 21 лютага уключна.

Бо зараз той момант, калі ў нас ёсць апошні шанец на нешта паўплываць. Калі вы таксама лічыце, што нельга адмяняць санкцыі, асабліва, з такімі ўмовамі, якія сёння з'явіліся ў СМІ, то далучайцеся.

"Мы супраць адмены санкцыяў у дачыненні да Лукашэнкі. Мы амаль 5 гадоў патрабуем увесці новыя, яшчэ больш жорсткія санкцыі за кожнага палітзняволенага, за кожнага забітага на вуліцах і закатаванага да смерці ў турмах, за кожнага, хто застаўся без уласнага дома. Мы вымушаны маўчаць і хаваць свае твары нават у іншых краінах, таму што яны забіраюць нашу маёмасць, прыходзяць да нас дадому, усё там знішчаюць і скрадаюць грошы, затрымліваюць нашых родных і бацькоў, ставяць іх на калені, збіваюць і адпраўляюць у турмы. Мы супраць паліцэйскай дзяржавы і дыктатуры ў цэнтры Еўропы!".


Арганізатары ў мэтах флэшмобу прапануюць выйсці ў балаклавах - як сімвал таго, што беларусы вымушаны хаваць свае твары нават за мяжой.

🗓 18 - 21 лютага
🕑 12:00
📍 Амбасады ЗША ў Вільні,
Akmenų g. 6

Прапануем беларусам замежжа зрабіць таксама мітынгі ў сваіх гарадах!

Далучайся! ❤️


Репост из: Dapamoga
Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Запрашаем адзначыць Дзень роднай мовы ў асяродзі асоб, для якіх матчынай мовай з'яўляецца беларуская.

🪄У праграме:

🎶 Музычныя гурты і калектывы: "Беларускі Цуд", "Гудаграй", "Гоман", "Світанак", "Пацеркі", "Валошкі", "Ойра".

📕 Паэзія і культурніцкі актывізм: Сяржук Сыс, Ілля Міронаў, Ванда Марцінш, Аліна Нагорная, Анатоль Хіневіч.

🗓 22 лютага
⏰ Пачатак а 15:00
💶 Уваход: бескаштоўны (вітаюцца данаты)
📍
Raugyklos, 25


17-га лютага каля амбасады ЗША беларусы, якія былі вымушаны пакінуць краіну праз пераслед, правялі акцыю з патрабаваннем вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсіяў у Беларусі. Мы пагутарылі з яе арганізатарам Аляксандрам Андрушкевічам, які таксама 4,5 месяцы правёў за кратамі.

— Да чаго прымеркаваны ваш пікет?
— Сёння ў ЗША дзяржаўнае свята Дзень прэзідэнтаў. Амерыканцам пашчасціла мець магчымасць абіраць новага прэзідэнта кожныя 4 гады. Нажаль, беларусы пазбаўлены гэтага ўжо 30 гадоў. Мы вітаем прэзідэнта Трампа з яго святам і жадаем дасягнуць яго мэты і зрабіць Амерыку вялікай ізноў. Для гэтага трэба рабіць вялікія справы, адной з якіх можа стаць вызваленне палітвязняў і спыненне тэрору і катаванняў у Беларусі. Доналду Трампу двойчы давялося ў нялёгкай барацьбе змагацца за сваю пасаду і напэўна ён пагадзіцца, што знаходжання аднаго чалавека ва ўладзе 30 гадоў без правядзення сумленных выбараў — гэта несправядліва. Таму мы па-ранейшаму патрабуем новых сумленных выбараў і спынення дыктатуры ў цэнтры Еўропы.

— Што азначаюць чорныя маскі на вашых тварах?
— Гэтым мы хочам паказаць, што нават знаходзячыся за мяжой беларусы не могуць выказваць адкрыта сваё меркаванне і вымушаны скрываць свае твары, бо рэжым адкрыта пагражае нам, канфіскуе нашую маёмасць і пераследуе нашых сваякоў, віна якіх толькі ў тым, што яны нашыя родныя. Падчас апошняга дня так званых выбараў Лукашэнка асабіста агучыў гэтыя пагрозы.

— Ці засталіся ў вас родныя ў Беларусі?
— Так, у мяне засталася маці. Нажаль, мой бацька памёр. Я не змог правесці апошні год яго жыцця побач з ім, бо спачатку быў у турме, а потым вымушаны быў пакінуць краіну, і не змог развітацца з ім і пахаваць. Гэта мой боль, які прымушае мяне працягваць барацьбу. Мая маці папракнула мяне тым, што я працягваю пратэставаць, падстаўляючы іх. Гэта вельмі складаная дылема, але я лічу, што мы павінны працягваць барацьбу, бо рэжым і намагаецца, каб мы ўсе замоўклі. Я мяркую, што агучваючы гэта ў еўрапейскай краіне каля амбасады ЗША, я абяззбройваю рэжым. Таму збіраюся прыходзіць сюды па адрэсе Akmenų g. 6 а 12-й яшчэ 4 дні, з аўторка па чацвер, і заахвочваю далучыцца беларусаў, якія падзяляюць маё меркаванне. Пры неабходнасці я буду стаяць тут столькі, сколькі спатрэбіцца, каб дагрукацца да адміністрацыі Тампа.

— Якія у вас патрабаванні?
— Асабіста я лічу, что нельга адмяняць санкцыі з тымі ўмовамі, якія зараз абмяркоўваюцца ў СМІ. Больш за 4 гады мы патрабавалі ўвесці яшчэ больш жорсткія санкцыі за кожнага палітзняволенага, за кожнага забітага на вуліцах і закатаванага да смерці ў турмах, за кожнага, хто застаўся без уласнага дома. Але так гэтага і не дачакаліся. Прэзідэнт Трамп за адзін дзень змог дабіцца ад уладаў Мексікі таго, чаго хацеў. Таго самага ён можа дабіцца і ад нелегетымнай улады Беларусі. Аднаго дня тарговага эмбарга хапіла б, каб вызваліць усіх палітвязняў без усялякіх умоваў і распачаць перамовы пра транзіт улады паміж Лукашэнкам і Ціханоўскай. У той жа час мы вітаем любыя перамовы з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў, таму што яны пакутуюць і страчваюць сваё здароўе. Але ў нас ёсць два істотных патрабавання. Першае: вызваленне ЎСІХ без выключэння закладнікаў, нават тых, хто зараз не прызнаны палітвязнем, але пераследуецца па палітычна матываваных справах. І другое: спыненне ў Беларусі рэпрэсіяў і пераследу ў дачыненні да апанентаў улады, таму што без гэтага ўгода не мае сэнсу. Толькі пры выкананні гэтых двух патрабаванняў угода можа быць больш-менш справядлівай.


Падзяка ад супрацоўнікаў ААН

Добры дзень. Спадзяюся, у вас усё добра.

Я проста хацела яшчэ раз падзякаваць вам за супрацоўніцтва і паведаміць, што наш даклад апублікаваны. Як ужо абмяркоўвалася раней, ваша асабістая інфармацыя была захавана ў канфідэнцыяльнасці, але яна знайшла адлюстраванне ў розных частках дакладу.

Яшчэ раз вялікі дзякуй за ваша імкненне ўнесці свой уклад у змены ў галіне дэмакратыі, вяршэнства права, правасуддзя і рэалізацыі правоў чалавека ў Беларусі.

Даклад даступны па спасылках:
https://www.ohchr.org/en/hr-bodies/hrc/gie-belarus/index (гл. раздзел «Дакументацыя»)
а таксама
https://www.ohchr.org/sites/default/files/documents/hrbodies/hrcouncil/ohchrbelarus/a-hrc-58-68-aev.pdf.

Звярніце ўвагу, што руская версія дакладу будзе даступная толькі 11 сакавіка.

З павагай,
Н


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Для кожнага з жыхароў Замку надыходзіць час, калі ён знаходзіць сваё "месца пад сонцам" і новае жытло і пакідае наш гасцінны дом.

Міхаіл Жамчужны, дарагі нам чалавек, які цягам цэлага году няспынна агортваў Замак усебаковым гаспадарчым і чалавечым клопатам, упрыгожваў наша жыццё сваёй шчырай усмешкай, гумарам і імкненнем да справядлівасці, а нашы калядныя святы — цудоўным зіхаценнем аганёчкаў, адкрывае наступную старонку ў сваім жыцці.

Міша, тваё імя назаўжды застанецца ў Замку як сімвал дабрыні, любові і самаахвярнай працы для ўсіх навокал. Дзякуем табе за гатоўнасць дапамагчы кожнаму, за месяцы, праведзеныя ў Замку з клопатам пра дом і пра яго жыхароў, пра двор, пра штодзённы парадак, пра суботнікі і пра штотыднёвыя акцыі салідарнасці! Твой унёсак — бясцэнны. 

Год свайго жыцця ты прысвяціў гэтаму месцу, твае залатыя рукі аднавілі фантан, падтрымлівалі ў цяжкія хвіліны, ратуючы ад затаплення, ствараюлі новыя пляцоўкі для імпрэз... Усё проста не пералічыць. Твой неацэнны досвед дапамог многім жыхарам Замка — і не толькі — знайсці сваю "глебу пад нагамі", адчуць сілу.

Асобны дзякуй за выратаванне здароўя Барона!

Ты — дарагі нам Міхаіл Жамчужны, заўсёды быў і застанешся каштоўным жэмчугам для Беларусі і беларусаў. Цяпер для цябе настаў час паклапаціцца пра сваё жыццё ў новым статусе рэзідэнта Літвы.

А дзверы Замку заўсёды адчыненыя для цябе, і мы заўсёды табе рады!

Зычым поспехаў і перамог, здароўя, добрых людзей і прыемных уражанняў! 💫😊


Пікет у панядзелак а 14-й каля амбасады ЗША.

Зараз той момант, калі ў нас ёсць апошні шанец на нешта паўплываць. Калі вы таксама лічыце, што нельга адмяняць санкцыі, асабліва, з такімі ўмовамі, якія сёння з'явіліся ў СМІ, то далучайцеся.

"Мы супраць адмены санкцыяў у дачыненні да Лукашэнкі. Мы амаль 5 гадоў патрабуем увесці новыя, яшчэ больш жорсткія санкцыі за кожнага палітзняволенага, за кожнага забітага на вуліцах і закатаванага да смерці ў турмах, за кожнага, хто застаўся без уласнага дома. Мы вымушаны маўчаць і хаваць свае твары нават у іншых краінах, таму што яны забіраюць нашу маёмасць, прыходзяць да нас дадому, усё там знішчаюць і скрадаюць грошы, затрымліваюць нашых родных і бацькоў, ставяць іх на калені, збіваюць і адпраўляюць у турмы. Мы супраць паліцэйскай дзяржавы і дыктатуры ў цэнтры Еўропы!".

❗️Заяўка на 15 чалавек, таму, калі ласка, напішыце ў прыват пра свой намер прыйсці - @dotykby

🗓 17 лютага
📍 Akmenų g. 6


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🏰 Крыху Замкавага бэкстэйджа вам у стужку, сябры! :)

❤️ Беларускі музыка, былы палітвязень Аляксандр Казакевіч завітаў учора ўвечары ў госьці да жыхароў Замка, дзе разам з Сяргеем Космасам імправізавана зладзіў канцэрт ля каміна.

✨ Вось такі беларускі мэджык: мы самі ствараем вакол сабе і адзін для аднаго тое, што хочам, чаго прагнуць нашыя сэрцайкі і ў гэтым нашая моц, якую ніхто акрамя нас саміх у нас ня можа забраць.

😽 Заходзьце у госьцейкі, даражэнькія!

#замкавыбэкстэйдж


Беларусы Вільні павіншавалі літоўцаў са святам, разгарнуўшы нацыянальны літоўскі сцяг падчас урачыстасцяў ля Палацу прэзідэнта, і прайшоўшы калонай па вуліцах сталіцы.

Жыве Беларусь!

Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
🔺PayPal pay@dapamoga.Lt
🔺Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
VŠĮ Dapamoga Lt
_____________

https://youtube.com/shorts/XnRV6oDPHxo?feature=shared


Увага!

⚡️ Сённяшняе 16 лютага (нядзельнае) пляценне сетак у Замку

❗️пераносіцца ❗️

на заўтра, 17 лютага, панядзелак!

🤍 Заўтра замкавая супольнасць пляце "на выезде" ў нашых партнёраў - Віленскіх павукоў.

🙏 Наша бязмежная падзяка ім за падтрымку, кансультацыі і матэрыялы для пляцення сетак у Замку.

Разам за нашу і вашу свабоду!
Разам для Украіны!
Kartu už mūsų ir jūsų laisvę!
Kartu už Ukrainą!

🇱🇹❤️🇺🇦

Запрашаем беларусаў далучацца!

🗓 17 лютага
🕐 18:00 - 21:00
📍
Гандлёвы цэнтр CUP,
4 паверх
Upes g. 9




🇱🇹 Сегодня, 16 февраля Литва празднует День восстановления государства/Lietuvos valstybės atkūrimo diena!

В эти минуты на площади перед президентским дворцом проходит церемония поднятия флагов стран Балтии.
Благодарим всех, кто подписался на наш YouTube - канал под названием «Прогулка с Natalex. #vilnius», и ждём новых гостей:)


https://youtube.com/shorts/g_hb5a5fgzM?feature=shared


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


Репост из: В Р
Беларусы разгарнулі вялікі літоўскі сцяг тут

Далучайцеся!!!

❤️🇱🇹 https://maps.app.goo.gl/yWCnhL9CsHiUBhAb8


Репост из: Dapamoga
Запрашаем наведаць спектакль "Цесля. Гісторыя сям'і, гісторыя краіны"

❤️‍🩹 Жыў-быў сабе чалавек. Жыў, як умеў, і быў, як хацеў... Але час мяняецца, людзі знікаюць, і мінулае жыццё немагчыма ні захаваць, ні аднавіць...

Гэта спектакль пра чалавека, які збіраецца пераязджаць. Але змена месца жыхарства — гэта не толькі фізічны рух у прасторы. Маленькае роднае мястэчка не так проста памяняць на вялікі горад у чужой незнаёмай краіне.

Гэта спектакль пра лёс шматлікіх беларускіх сямей, падзеленых і ў часе, і ў прасторы. А мяжа заўсёды пралягае наўпрост пасярэдзіне чалавека.

Cпектакль ідзе па-беларуску

❤️ Частка збораў ад спектаклю пойдзе на падтрымку беларусаў-эмігрантаў, што пацярпелі ад рэжыму ў Беларусі.
Шэлтар "Замак" вельмі ўдзячны за клопат 🙏

☑️ Замовіць квіткі тут >

🤍 рэжысёр: Андрус Дарэла
❣️ аўтар: Вольга Каралёнак
🤍 акцёры: Сяргей Тоўсцікаў, Віталь Лявонаў, Эмілія Пранскутэ, Аксана Чывялёва
cцэнаграфія: Таццяна Дарэла
святло: Веніямін Дзмітрошкін
афіша: HellKit
музыка: Dzieciuki
музычнае афармленне: Віталь Лявонаў
стварэнне дэкарацый: Пётр Макарчук
PR: Мікіта Пятніца
прадзюсер: Аляксандра Лер

🗓 16 і 17 лютага
🕑 19:00 - 20:30
📍 Meno erdvės VILEIŠIO18 •
P. Vileišio gatvė 18N Vilnius


Репост из: Dapamoga
Шаноўнае спадарства!
16 лютага, падчас штотыдневага мітынгу на плошчы Кудзіркі,
запрашаем далучыцца да святочнага шэсця прысвечанага Дню аднаўлення Літоўскай Дзяржаўнасьці - павіншуем Літву ад беларускай дыяспары з адным з самых галоўных нацыянальных святаў!

11:30 - збіраемся на плошчы Кудзіркі.
11:40 - пачынаем рух калоны, будзем несьці вялізны літоўскі сцяг з бчб-сцягамі.
12:00 - калонай прыходзім да плошчы Сімона Даўкантаса на цырымонію ўзняцця сцягоў трох краін Балтыі.

❤️ Бярыце з сабой нацыянальныя сьцягі

AČIŪ, LIETUVA!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

📆 16 лютага
🕑 Збіраемся 11:30 - 11:40
📍 Плошча Вінцаса Кудзіркі/
Vinco Kudirkos aikštė






Репост из: Dapamoga
Андрэй Хадановіч, вядомы паэт, перакладчык, літаратар у Замку з творчай вечарынай з расповядамі, чытаннямі вершаў, адказамі на пытанні і песнямі пад гітару.

Не прапусціце магчымасць сустрэцца з адметнейшым і яскравейшым прадстаўніком беларускай літаратурнай супольнасці!

🗓 Субота, 15 лютага
🕑 15:00
📍 Беларускі Замак,
Naujoji Riovonių 10


15 лютага ў межах фестывалю "Вершы на асфальце", які пройдзе ў Вільні, адбудзецца канцэрт гурта Syndrom Samazvanca з прэзентацыяй альбома “Radyjo Niamiha”.

Таксама музыкі сыграюць песні з першых двух альбомаў і прэзентуюць некалькі новых твораў. Класіка беларускага року на вершы паэтаў у псіхадэлічным пераасэнсаванні, краўтрок-фольк, псыхпанк і многае іншае.

Запрошаны госць — Віктар Сямашка.

Уваход вольны.

🕑 Пачатак а 18.00
📍 Клуб Paviljonas, Pylimo g. 21B

#вершы_на_асфальце2025


Репост из: Dapamoga
Каждая суббота 10:30 Центральная библиотека Вильнюса

Начал работу волонтерский проект, задача которого преодоление психологических барьеров в изучении литовского (или любого другого) языка.

Особо полезен тем, кому сдавать государственный экзамен по литовскому языку.

Руководитель проекта — Галина Галка.

По субботам в 10:30 Vilniaus miesto savivaldybės centrinė biblioteka
Žirmūnų g. 6, Vilnius.

Показано 20 последних публикаций.