Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
💔Дапамога Сяргею Коршуну аднавіць сваё здароўе і жыццё ў вымушанай эміграцыі
Сяргей — блогер тэлеграм-канала «Армія з народом», асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі. Ён цалкам адбыў тэрмін і гэтым летам выйшаў на волю.
Падтрымаць мужчыну на BYSOL
Сяргей — блогер тэлеграм-канала «Армія з народом», асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі. Ён цалкам адбыў тэрмін і гэтым летам выйшаў на волю.
«Я быў вымушаны пакінуць Беларусь. Але праз маё фінансавае становішча я звяртаюся за дапамогай. Усе мае рахункі былі заблакаваныя, з'язджаў я практычна ні с чым. Асабістых рэчаў пасля турмы практычна не засталося, і няма магчымасці іх зараз набыць.
Мне вельмі трэба прывесці сваё здароўе ў парадак, у мяне шмат псіхалагічных праблем, якія я не магу вырашыць без спецыялістаў. Пасля 4 гадоў турмы я выйшаў з вельмі расхістанай нервовай сістэмай, і да гэтага часу не магу цалкам аднавіцца.
Розумам і сэрцам я па-ранейшаму ў 2020 годзе. Нягледзячы на ўвесь жах, што прайшоў, я веру ў нашу салідарнасць. Я не ведаю, што са мной будзе заўтра. Але я вельмі спадзяюся, што гады, праведзеныя ў турме, не прапалі. Што мяне памятаюць, шануюць і не кінуць на абочыне дарогі».
Падтрымаць мужчыну на BYSOL