Другая палова XVII ст. не прынесла канфесійнага спакою. Дыскрымінацыя праваслаўнага веравызнання дайшла да свайго лагічнага завяршэння. праваслаўныя арыстакраты былі пазбаўлены магчымасці займаць месцы ў сенаце. У 1667 г. памёр апошні праваслаўны сенатар, кашталян троцкі, Аляксандр Агінскі. У 1676 г. праваслаўныя брацтвы былі пазбаўлены стаўрапігіі, выведзены з-пад юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярха і перададзены пад кантроль мясцовых епіскапаў. У 1699 г. праваслаўныя былі пазбаўлены права займаць выбарныя пасады ў магістраце. Дзякуючы мэтанакіраванаму патраніраванню з боку ўладаў, уніяцкая царква к канцу XVII ст. займае дамінуючае становішча ў канфесійнай структуры грамадства.
1)Mironowicz A. Kosciol prawoslawny i unicki w polowie lat szescdziesiatych na terene Rzeczypospolitej // Наш радавод. - Гродна, 1996. - Кн. 7 - С. 348-352; Mironowicz A. Prawoslawie i unia za panowania Jana Kazimiera. - Bialystok, 1997.
2) І. А. Марзалюк "Людзі даўняй Беларусі: этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы, Х-ХVII стст."