Была ў мяне задума для трэцяга рамана, там мусіў быць гіпервычварэнскі стыль і фрагментарная форма на болей чым тысячу раздзелаў-фрагментаў. Гісторыя пра робата-нейрасетку, якому не ўдавалася ствараць літаратуру, таму ён задумаў забіць нейрамаці, якая стварыла яго і прымусіла займацца мастацтвам. Але між тым пачаў іншы твор у гіпервычварэнскім стылі (пра яго пазней), таму вырашыў крыху даўнгрэйдзіць гісторыю да невялікай кніжыцы. Каця сказала, што раз мне так падабаюцца мемы, трэба зрабіць кнігу з мемаў. Я палічыў гэта смелай ідэяй, падумаў крыху, дастаў з лядоўні гэтую гісторыю і пачаў (спрабавацца) расказваць яе мемамі. Аднак потым зразумеў, што мемагенератар, якім я карыстаўся, пакідае ўсё ў сеціве. Больш я так рабіць не буду, але штосьці застанецца. Ну а пад фрагментарны раман знойдзецца іншая гісторыя. Ці не знойдзецца.
https://meme-arsenal.com/create/meme/14316301
https://meme-arsenal.com/create/meme/14316301