Марыйка найвялікшая пляткарка (разам з Кісліцынай), якіх даводзілася бачыць. Было ў гэтым нават штосці хворае, бесперабойна выдаваць такую плынь інфармацыі пра іншых людзей, якіх я нават не заўсёды ведаю асабіста. Распавяла мне пра самазабойства Сержа, хаця я расказваў пра гэта толькі яго блізкім сябрам. Уяўляю ўзровень, ніякі гэты Адам не Клакоцкі, а ўсё той жа насякомы Глобус.