«Хрысціанства і беларускі народ, або сацыяльная філасофія Адама Станкевіча»
Артыкул змяшчае тры часткі:
1. Уводзіны ў тэму артыкула
2. Філасофія Адама Станкевіча
3. Вынік
1. Да XVI стагоддзя рэлігія мела вялікую вагу ў грамадска-палітычных справах і ў культуры. Рэлігія спрыяла развіццю асветы, рэлігія дала разуменне сацыяльнай справядлівасці, эстэтычныя нормы. Але акрамя гэтага рэлігія была сродкам злачыннстваў у палітыцы разнолькавых тыранаў.
Царква валодала амаль поўнай манаполіяй на адукацыю. Царква магла вырашыць, ці правядзе той ці іншы кароль вечнасць у раі ці ў пекле. Царква ўвасабляла парадак у супрацьлегласць анархіі і таму набывала падтрымку з'явіўшэгася гандлёвага класа. Нікало Мак'явелі пісаў: «Такім чынам, гэтыя дзяржавы адзіныя жывуць у бяспецы і шчасці. Але з увагі на тое, што iмi кіруюць прычыны вышэйшага парадку, недасягальныя чалавечаму розуму, я больш пра іх гаварыць не буду, бо разважаць пра тое, што ўзведзена і падтрымліваецца Богам, для чалавека было учынкам дзёрзкім і безразважным» Рэлігія, на думку Макіявелі, павінна адыгрываць выдатную ролю ў жыцці дзяржавы не таму, што яна праўдзівая, а таму, што служыць грамадскай сувяззю: рымляне мелі рацыю, робячы выгляд, што вераць у прадказанні, і караючы тых, хто грэбаваў імі. Акрамя ўсяго гэтага рэлігія з'яўляецца прыкметай нацыі і можа ўплываць на яе жыццё.
2. Адам Станкевіч (1882-1949) - беларускі грамадскі дзеяч, ксёндз і філосаф.
Асноўнай філасофскай працай А. Станкевіча з'яўляецца «Хрысціянства і беларускі народ». Беларусь - гэта памежжа паміж Усходам і Захадам, а таксама паміж дзвумя рэлігіямі: праваслаўем і каталіцтвам. Прыняўшы праваслаўе, беларусы прынялі усходні тып цывілізацыі і спадчыну Візантыйскай Імперыі. Прыняўшы каталіцтва, беларусы прынялі заходні тып цывілізацыі і антычную спадчыну. А. Станкевіч быў каталіком, але з падлеткавага ўзросту асвядамляў сабе беларусам. Ён адзначаў, што беларусы павінны шукаць у хрысціянстве не шляхі да разыходжання, а аб'ядноўчыя моманты і імкнуцца да вызвалення ад чужога хрысціянству і народу палітычнага элемента, і абавязкова павінны карыстацца сваёй мовай.
Важным фактарам у гістарычным развіцці беларускай нацыi Станкевіч лічыў хрысціянства, пры гэтым не ягоную праваслаўную ці каталіцкую версію, але менавіта хрысціянства ў яго агульным сэнсе. Станкевіч пісаў, што менавіта хрысціянства прынесла беларусам культуру, пiсьменнасць, дапамагло ўмацаванню дзяржаўнасці і грамадскага ладу.
Народ, кажа Станкевіч - вынік арганічнага развіцця супольнасці, якая мае як адносную аб'ектыўную еднасць, так і суб'ектыўнае памкненне да агульнага жыцця. Адмова еўрапейцаў ад хрысціянства - страшная пагроза, якая ў міжваенны час ўвасобілася ў камунізме ды фашызме з нацызмам. Камунізм праявіў сябе як ідэалогія, што адкрыта адкінула Бога, хрысціянства, зрабіўшы з асобы толькі служку ідэалогіі i дзяржавы. Падзел жа хрысціянства на ўсходняе і заходняе ўспрымаецца Станкевічам як найвялікшая трагедыя беларусаў, бо менавіта яна перашкоджвае ім на шляху нацыятварэння. Нацыятварэнне беларусаў А. Станкевіч бачыў у аб'яднанні рымска-каталіцкай і праваслаўна-візантыйскай цывілізацыяў ва ўніяцтва: «Уніяцкая цэрква сталася адзіным сродкам беларускага нацыянальнага яднання у сваёй сучаснасці й сталася адзіным злучвом беларускай сучаснасці з беларускай нацыянальнай мінуўшчынай». Берасцейская ўнія 1596г. для А. Станкевіча не была для беларусаў сродкам вырашэння праблемы, бо яна не з'яўлялася раўнапраўным аб'яднаннем цэркваў і мела палітычныя мэты.
3. Адам Станкевіч пакінуў значны ўплыў на развіццё гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Беларусі. Разглядаючы ваганне беларусаў паміж Ўсходам і Захадам А. Станкевіч выклікае невялікае падобенства з Ігнатам Канчэўскім, але з іншым поглядам на будучыню беларускага народа. А. Станкевіч яскрава верыў у хрысціянскія ідэялы і не трымаў нянавісць іншых канфесій. Наадварот ён падтрымліваў увесь беларускі нацыянальны рух.
У час крызісу нацыянальных і маральна-этычных каштоўнасцяў ідэі А. Станкевіча для кагосьці могуць стаць новымі ідэяламі і стварыць новы жыццёвы сэнс.