Куфар старажытнасцяў


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Музейны праект прысвечаны беларускай гісторыі і культуры. Збіраем цікавосткі. Калі ў Вас ёсць рарытэты, пішыце.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций




Спадарства, 18 і 19 снежня 2020 года праект Куфар старажытнасцяў сумесна з Арт вандроўняй прапануюць два мерапрымества з адной назвай "У капцюрох ГПУ".
У пятніцу 18 снежня вечарам (18.30) запрашаем на вечаровую пешаходную вандроўку, а ў суботу 19-га (19.00) запрашаем на онлайн-zoom лекцыю, прысвечаныя памяці тых, хто быў арыштаваны, асуджаны, а таксама загінуў ад рук бязбожнай улады.
Мы нададзім увагу дзеячам беларускага руху, у тым ліку, Францішку Аляхновічу, Уладзіміру Дубоўку, Язэпу Лёсіку, Паўліне Мядзёлцы, Міколу Улашчыку, Язэпу Пушчу, Сяргею Грахоўскаму і шматлікім іншым.
Прыгадаем мы не толькі асуджаных ў 1920-30-я гады, але ў царскі час (Якуб Колас, Алесь Гарун) і ў найноўшы час.

Пачатак Рэгістрацыя і на вандроўку, і на онлайн-zoom праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/fkaqp6X2WGL29ssj6 .

Падчас мерапрыемстваў можна будзе пабачыць рарытэты з калекцыі праекта Куфар старажытнасцяў. Калі пажадаеце пакінуць ахвяраванні, то яны пойдуць на рэстаўрацыю прадметаў калекцыі. У гэтым ёсць пільная патрэба. Будзем моцна ўдзячнымі!




Роўна 50 год таму ў Гданьску пачаліся пратэсты па прычыне значнага падвышэння кошту на тавары. Цягнуліся дэманстрацыі і выступы ў гарадах Польшчы (Гданьск, Гдыня, Шчэцін і іншыя) з 14 па 22 снежня 1970 года. Быў аб'яўлены ўсеагульны страйк. Студэнты пачалі не з'яўляцца ва ўніверсітэтах, што аўтаматычна вяло да адлічэння і паведамленне ў міліцыю. Не працавалі заводы. Адбывалася заняццё адміністрацыйных будынкаў. Камуністычныя ўлады Польшчы выкарысталі зброю, у выніку чаго загінула больш за 40 чалавек. На вуліцах горада ішлі сапраўдныя баі. Паўстанне было жорстка задушана. Разам з тым, з пасады першага сакратара Польшчы быў адхілены Уладзіслаў Гамулка.
На фота экзэмпляры марак з калекцыі праекта Куфар старажытнасцяў. Бачым выяву Гданьска. Праз 10 год тут паўстаў помнік ля месца гібелі першых трох ахвяр (можна параўнаць марку з фота помніка). На іншай марцы бачым помнік ў Гдыні ў памяць ахвяраў таго года (можна параўнаць марку з фота помніка). Таксама бачым фота дэманстрацыі ў горадзе Гдыня, калі наперадзе нясуць цела загінулага маладзёна Збігнева Гадлеўскага, і іншыя фота таго снежня.

Праект Куфар старажытнасцяў - ініцыятыва зберажэння нашай спадчыны
Вы можаце садзейнічаць дадзенаму праекту (дапамагчы ў рэстаўрацыі знаходак) або перадаць нейкія цікавыя адметнасці для зберажэння і папулярызацыі.




12 снежня 1629 года нарадзіўся вядомы царкоўны дзеяч Сімяон Полацкі (сапраўднае прозвішча Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч). Пачатак ягонага служэння звязаны з Полацкам, і творы напісаныя ў гэты час былі па-старабеларуску. Але неўзабаве падчас вайны сярэдзіны 17 ст., ён пераехаў па запрашэнню цара Аляксея Міхайлавіча на Усход. Там ён заснаваў другую у Маскве (і ва ўсёй Масковіі) друкарню і першы прыдворны тэатр (1672 г.). Сімяон Полацкі быў настаўнікам царскіх дзяцей, у тым ліку царэвіча Фёдара Аляксеевіча, царэўны Соф’і Аляксееўны. У Маскве Сімяон Полацкі вызначыўся як вядомы палеміст, пісьменнік, паэт.
Скончылася жыццё Сімяона Полацкага ў Маскве ў 1680 г. Месцам яго пахавання лічыцца Заіконаспаскі манастыр ў Кітай-горадзе.
У родным для яго Полацку ў 2003 годзе ўсталяваны помнік (на выяве).
Таксама на фота экзэмпляр маркі з калекцыі праекта Куфар старажытнасцяў.




У гэты дзень, 11 снежня ў 2002 годзе, памёр пісьменнік Сяргей Грахоўскі. У 1930-х ён быў арыштаваны і агулам 19 год затым правёў ў лагерах. Вярнуўся у Беларусь пасля вайны і зноў быў высланы на поўнач. Ён адзін з нямногіх, каму ўдалося вярнуцца і самае галоўнае, што Сяргей Грахоўскі прыняў рашэнне пісаць успаміны пра страшныя лагерныя дні. Ягоная жонка, з якой ён пазнаёміўся ў высылцы, і дачка Таццяна, якая нарадзілася там жа "на вечным пасяленні" былі супраць. Бо гэта нагадвала пра дзесяцігоддзі пакут іх сям'і. Але як пазней прызнаваліся, ён аказаўся правы, бо гэтыя ўспаміны былі вельмі патрэбнымі для людзей. Раіў пісаць яму ўспаміны і Васіль Быкаў.
Праект Куфар старажытнасцяў мае экзэмпляр кнігі "19 лет", пераклад якой з беларускай мовы на рускую (дзеля пашырэння кола чытачоў) зрабіла сама дачка творцы, Таццяна Сяргееўна Грахоўская.
Мы дзякуем спадарыні Таццяне за належную працу па ўшанаванні памяці свайго бацькі і ўсіх бязвінных ахвяраў савецкага таталітарызму. На адным з фота ў дадатку можна пабачыць яе маленькай, з бацькам.
Некаторыя цытаты з кнігі Сяргея Грахоўскага.
Пра турму амерыканку: "Её срочно построили по проекту одного талантливого архитектора (говорили, что потом он и сам в ней сидел как вредитель), во дворе самого страшного наркомата".
Пра дапросы ў следчага і карцар: "Следователь, долдонящий одно и то же: "Признавался! Говори правду!" - а правдою там считают лишь ложь, фантазию, самооговор. Плети всё это с открытыми глазами, ибо если вдруг стоя уснёшь, то и это квалифицируется как преступление, за которое карают карцером в глубоком подземелье, без света, без глотка чистого воздуха, со струями воды на стенах и на полу. Ни топчана, ни скамейки. Стой, пока не свалишься в холодную лужу на бетонном полу".
"Всех арестованных сначала обвиняли в троцкизме. Но сколько не бились следователи никто... не имел хотя бы косвенного отношения к троцкизму. Версия рушилась, а выпускать нельзя, чтобы не было брака в работе".

Праект Куфар старажытнасцяў - ініцыятыва зберажэння нашай спадчыны. Вы можаце садзейнічаць дадзенаму праекту (дапамагчы ў рэстаўрацыі знаходак) або перадаць нейкія цікавыя адметнасці для зберажэння і папулярызацыі.






Сёння споўнілася 150 год з дня нараджэння мастака Фердынанда Рушчыца (1870-1936). Родам ён з маёнтка Багданава (Валожынскі раён). У Нацыянальным мастацкім музеі цяпер праходзіць выстава да юбілея творцы. Да нядаўняга часу ў зборы музея захоўвалася толькі адна праца Фердынанда Рушчыца – “Ля касцёла” 1899 года. Аднак у лістападзе 2019 г. пры фінансавай падтрымцы ганаровага консула Беларусі ў Лазане Андрэя Нажэскіна былі набыты з калекцыі ўнука мастака Фердынанда Рушчыца і перададзены ў дар яшчэ тры жывапісныя работы, якія адносяцца да ранняга перыяду творчасці майстра.
А на фота экзэмпляр маркі, якая знаходзяцца ў фондах музейнага праекта Куфар старажытнасцяў. Паглядзіце якія крутыя маркі рабілі ў 1994 годзе ! 😀 ⚪🔴⚪



Показано 12 последних публикаций.

65

подписчиков
Статистика канала