Репост из: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Беларуская моладзь глядзіць на Еўропу з надзеяй»
Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава выступіла падчас абмеркавання «Палітычная сітуацыя ў Беларусі, рэгіянальная перспектыва, стратэгіі дэмакратычных сіл, дзеянні ЕС» на пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС»:
«Сёння я звяртаюся да вас, каб данесці галасы беларускай моладзі, якая адчувае сябе загнанай у пастку, напалоханай і бездапаможнай пад уладаю рэжыму, што ёй здрадзіў. Сістэмы, якая не працуе: не дае атрымаць годную адукацыю, належную працу і якасную медыцынскую дапамогу. Менавіта таму беларуская моладзь глядзіць на Еўропу з надзеяй – шукаючы годнасці, магчымасцей і перспектыў.
Еўропа можа і павінна адчыніць для яе свае дзверы. Нам патрэбная ваша падтрымка, каб забяспечыць візы, стажыроўкі, стыпендыі тым, хто імкнецца да лепшай будучыні. Нам трэба ўмацоўваць і падтрымліваць моладзевыя арганізацыі ўнутры Беларусі, а таксама структуры, што нястомна працуюць на карысць будучай дэмакратыі ў Беларусі і яе ўстойлівасці.
Прымаючы беларускую моладзь, вы інвестуеце і ў трываласць і стабільнасць усяго нашага кантынента. Давайце даверымся яе патэнцыялу і дапаможам накіраваць яе да еўрапейскай будучыні, заснаванай на павазе і свабодзе».
@CabinetBelarus