Навучальны год у самым разгары і супрацоўнікі нашага музея не сядзяць на месцы, а рыхтуюць цікавыя заняткі для школьнікаў. Так, старшы супрацоўнік музея правяла для навучэнцаў 8-ага класа СШ№7 музейны занятак "Беларускі традыцыйны пояс". Падчас занятку вучні дазналіся гісторыю пояса, пазнаёміліся з асноўнымі прыёмамі вырабу беларускіх паясоў, з яго значэннем ў беларускай абраднасці, з станам пояса ў сучасным жыцці беларускага грамадства.