Сыход Ахмедзі як сімвал канчатковай смерці чэмпіёнскага «Шахцёра»
Сёння стала вядома, што Ахмедзі пакідае «Шахцёр».
Сімвалічна, што адбылося гэта пасля 100 матчу легіянера за клуб.
У складзе «гарнякоў» заставалася 4 чэмпіёны 2022 года. І толькі Чэрнік з Ахмедзі перамагалі яшчэ ў 21, але толькі албанец згуляў больш за палову матчаў чэмпіянату і бясспрэчна быў лідарам.
Ужо бягучым розыгрышы ЧБ Ахмедзі заставаўся адзіным легіянерам у «Шахцёры» і, па сутнасці, адзінай статуснай зоркай, таму сыход з каманды, якая імкліва падае ў Д2, выглядае лагічна.
Трэба азначыць і невялічкі канфлікт з Суворавым пасля кубку, калі Валона замянілі пасля першай паловы.
А зараз Ахмедзі на фоне чутак пра банкруцтва «Шахцёра» знойдзе лепшы варыянт для працягу кар’еры, хутчэй за ўсё, па-за Беларуссю.
Салігорскай чэмпіёнскай спадчыны амаль не засталося.
📸: «Шахцёр»

Маю устанойку павінны выконваць усе. Калі ты ў чымсьці адстаеш ці не хочаш рабіць, прабач. Есць іншыя хлопцы, няхай гэта будзе моладзь, але будуць выходзіць яны.