📍
Палітвязень Яўген Мерунко — на волі
Па
інфармацыі "Гомельскай Вясны", ураджэнец Светлагорска напрыканцы траўня выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Нагадаем, палітвязня затрымалі 8 снежня 2021 года. Яго абвінавацілі па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). 1 сакавіка 2022 года суд Навабеліцкага раёна г. Гомеля прызначыў Яўгену 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
З 5 чэрвеня 2022 года Яўген адбываў тэрмін у ПУАТ-55.