Беларускае Радыё Рацыя


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Ігар Барысаў: Расеі хацелася б прыспешыць працэс прыняцця новай Канстытуцыі Беларусі.

Расейцам хацелася б мець уплыў на працэс прыняцця рашэння і прыспешыць гэты працэс. Таму мы назіраем зачыстку грамадска-палітычнага поля Беларусі. Гэта наводзіць на думку, што мы знаходзімся ў патэнцыйным стане ваеннага становішча, калі забаронена займацца грамадска-палітычнымі працай, а незяржаўныя СМІ фактычна забаронены.

Чытай больш


Ужо саракавы раз хоры з усяго свету змогуць выступіць у Польшчы на найбуйнейшым і найболей прэстыжным фестывалі царкоўнай музыкі. Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка» пройдзе ў Беластоцкай оперы і філармоніі з 21 па 26 верасня.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/chago-chakats-ad-yubilejnaga-festyvalyu-ts/


Еўразвяз адрэагуе на распальванне Беларуссю міграцыйнага крызісу. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў. Ён прызнаў, што магчымыя далейшыя санкцыі супраць рэжыму ў Менску.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/eurazvyaz-adreague-na-raspalvanne-me/




У Беларусі вядзецца актыўная праца ў адносiнах да некамерцыйных арганізацый і „так званых заходніх СМІ”. Гэтак выказаўся Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/lukashenka-paskardziusya-putsinu-na-zakh/


Колькасць беларусаў, якія прыязджаюць працаваць і жыць у Польшчу, надалей павялічваецца. Польская гаспадарка ахвотна прымае іншаземцаў, бо патрабуе шмат працоўных рук.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/kolkasts-belarusau-u-polshchy-pratsyag/


Больш арт-каментароў Алега Мініча на www.racyja.com/art-kamientar #Лукашэнка #Лукашенко #Беларусь #новости #новости_Беларуси


Былы афіцэр міліцыі Уладзімір Няпомняшчых — адзін з самых вядомых у Гомелі апазіцыянераў. За гады дзейнасці яго збівалі, у яго дома праводзілі ператрусы, яго кідалі на суткі. Але Уладзімір заставаўся прынцыповым апанентам улады. У снежні 2020 года палітыка затрымалі нібыта за пагрозы пракурорцы, якія прагучалі на адным з судоў над актывістам. Уладзімір Няпомняшчых быў асуджаны на закрытым судзе на 2 гады і 6 месяцаў турмы. Але і за кратамі не страчвае рашучасці.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/repartaz-rr/uladzimir-nyapomnyashchykh-militsyyaner-z/


Канец мінулага года і першая палова бягучага — найцяжэйшы перыяд за ўсю гісторыю медыясектара Беларусі. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў на прэс-канферэнцыі, якая адбылася 13 ліпеня.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/aleg-ageeu-ulady-metanakiravana-spra/


Гарадзенскае выданне Hrodna.life спрабавала абскардзіць вялізны штраф за перадрук экстрэмісцкіх матэрыялаў у абласным судзе Гарадзенскай вобласці. Пра вынік судовага пасяджэння распавядае галоўны рэдактар выдання Аляксей Шота.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-u-ablasnym-sudze-razglyadali-s/


. У лісце запытваецца масіў дакументаў ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” з 1 студзеня 2018 года па 1 ліпеня 2021 года па 27 канкрэтных пунктах, звязаных са статутнай дзейнасцю арганізацыі. Дакументы па ўсіх пунктах трэба прадставіць да 13 ліпеня, г.зн. да сённяшняга дня.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/minyust-pravodzits-kantrolnyya-merap/


Уладар Крамля апублікаваў артыкул, які можна назваць праграмным. Пасля ягонай знакамітай “Мюнхенскай прамовы” ў 2007 годзе, у якой фактычна на ўвесь свет было заяўлена пра адмысловую цывілізацыйную ролю Расеі, у 2008 годзе здарылася расейска-грузінская вайна, а ў 2014 годзе адбылася анексія Крыма.

Чытай блог Міколы Бянько на: https://www.racyja.com/blohi-racyi/mikola-bianko/pra-imperskiya-fantomnyya-boli/


Прысуд па „справе студэнтаў”, фігурантамі якой з’яўляюцца 12 чалавек, будзе абвешчаны ў судзе Савецкага раёна Менска 16 ліпеня (пачатак у 11.30).

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/prysud-pa-sprave-studentau-budze-abv/


Разам з прадстаўнікамі TUT.BY, Еўрарадыё, Гродна-Лайф, „Беларускай асацыяцыі журналістаў», слова ўзяла прадстаўніца «Нашай Нівы» Настасся Роўда:

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/nastassya-rouda-u-nashaj-kraine-zhurnali/


За апошні месяц родныя не атрымалі ніводнага ліста ад журналіста, і кантакт з ім адбываецца толькі праз адваката.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/svayaki-dzyanisa-ivashyna-khvalyuyutstsa-za-s/


Да «чырвонай» зоны кіпрыёты аднеслі Іспанію, Партугалію, Егіпет, Албанію, Арменію, Боснію і Герцагавіну, Грузію, ААЭ, Вялікабрытанію, Беларусь, Украіну і Расею.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/vandrouki/kipr-unyos-belarus-raseyu-i-ukrainu-u-ch/


За тыдзень спякоты на вадаёмах краіны патанула 33 чалавека, з якіх трое дзяцей, – паведамляе Таварыства выратавання людзей на вадзе. Па інфармацыі ратавальнікаў, назіраецца тэндэнцыя павелічэння ахвяраў сярод маладых жыхароў краіны ва ўзросце 17-25 гадоў.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/instruktar-ratavalnik-niyakikh-zabau/


На сёння, 13 ліпеня, Белгідрамет аб’явіў у краіне аранжавы ўзровень небяспекі, месцамі паветра прагрэецца да +36 градусаў. Медыкі раяць абмежаваць з 11-й да 17-й гадзіны перасоўванне па вуліцы.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/syonnya-abyatsayuts-u-belarusi-mestsami-36-gr/


У рэчцы Супрасль на Падляшшы адзначаны мор рыбы. Ужо вядома і прычына – на літр вады прыходзіцца ўсяго 1-2 міліграмы кіслароду, і гэта надзвычай нізкі ровень. Да гэтай сітуацыі прывялі высокія тэмпературы і вялікая паверхня выпарвання, але таксама і ранейшыя залевы.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/u-rechtsy-suprasl-mor-ryby/


Аляксандр Лукашэнка паляцеў з візітам ў Расею, – паведамляе праўладны телеграм-канала „Пул Первого„. Запланавана сустрэча з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Яна адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/lukashenka-palyatseu-da-putsina/

Показано 20 последних публикаций.

142

подписчиков
Статистика канала