РАСЕЙСКІЯ СІЛАВІКІ НЯ ЗМОГУЦЬ ПАВЯЛІЧЫЦЬ ПАПУЛЯРНАСЬЦЬ А. ЛУКАШЭНКІ СЯРОД БЕЛАРУСАЎ – ЗАЯВА РАДЫ БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі расцэньвае фармаваньне Расеяй рэзэрва сілавікоў для падаўленьня беларускіх пратэстаў, аб чым 27 жніўня заявіў Уладзімір Пуцін, як пагрозу вайсковага ўмяшальніцтва з боку Расеі.
Сама па сабе заява Ўладзіміра Пуціна аб гэтым ужо можа быць расцэненая як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі.
Пратэсты ў Беларусі носяць выключна мірны характар. Іхныя патрабаваньні палягаюць у выкананьні законаў і павазе да грамадзянскіх правоў жыхароў Беларусі.
Масавасць пратэстаў сьведчыць пра тое, што Аляксандар Лукашэнка і ягоны недэмакратычны рэжым пазбаўленыя падтрымкі беларускага грамадзтва і павінны ў адпаведнасьці з законам і з агульнапрынятымі дэмакратычнымі нормамі саступіць месца новай уладзе, сфармаванай на свабодных і дэмакратычных выбарах.
Рада БНР заяўляе, што імавернае вайсковае ўмяшальніцтва і падаўленьэне пратэстаў расейскімі войскамі паставіць крыж на добрасуседзкіх адносінах паміж Беларусьсю і Расеяй.
Ніякая замежная сілавая дапамога ня зможа павялічыць падтрымку рэжыма Лукашэнкі ў беларускім грамадзтве.
Толькі дэмакратычныя рэформы і новыя свабодныя і сумленныя выбары могуць стаць выхадам зь цяперашняга палітычнага крызісу ў Беларусі.
Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць да салідарнасьці зь Беларусьсю і да абароны сувэрэнітэту Беларусі ў цяперашняй сытуацыі.
Будучыню Беларусі павінен вызначаць сам беларускі народ, а не замежныя войскі.