Репост из: НАВУМЧЫК
ЛУКАШЭНКА ПАКАЗАЎ, ШТО НІЯКІХ НОВЫХ ВЫБАРАЎ НЯ БУДЗЕ
Здавалася б, пасьля 9-13 жніўня ўжо немагчыма ўявіць больш жорсткія рэпрэсіі, але сёньня ўлады ўзялі чарговую прыступку. Больш як тысяча затрыманых па ўсёй краіне, зьбіцьці мірных маніфэстантаў, жыхары суседніх з Фрунзенскім РАЎС дамоў кажуць пра крыкі затрыманых. Зрэшты, катаваньні ў райадзьдзелах аднавіліся ўжо некалькі дзён таму. Начальнікаў РАЎС зусім не палохае, што нават па беларускім КК за гэта ім можа пагражаць пажыцьцёвае зьняволеньне альбо сьмяротнае пакараньне.
Асабліва цынічна выглядае сёньняшняе зьнішчэньне мэмарыялу памяці Рамана Бандарэнкі ў «двары пераменаў». Улады безумоўна ведалі, як гэта будзе ўспрынята людзьмі, але ўсё роўна вырашылі плюнуць народу ў твар: «Наце, вытрэціся. А заўтра – каб усе на працу!».
Такое адчуваньне, што Лукашэнка выпрабоўвае беларусаў – а дзе ж тая мяжа, пасьля якой людзі ня сьцерпяць? Такія дзеяньні толькі падвышаюць градус нянавісьці да ўлады, што, безумоўна, Лукашэнка разумее. І гэта сьведчыць пра тое, што ніякіх «выбараў» ні ў бліжэйшай, ні ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве праводзіць ён не зьбіраецца.