РАДА БНР ЗАКЛІКАЕ ДА САНКЦЫЙ СУПРАЦЬ РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ І ДА ЦІСКУ НА РАСЕЮ
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі заклікае міжнародную супольнасьць да неадкладнай рэакцыі на беспрэцэдэнтны палітычны тэрор, які супраць беларускага грамадзтва разгортвае аўтарытарны рэжым былога прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Падзеі 2020 года ў Беларусі – гэта найбольш маштабовае і брутальнае падаўленьне мірных дэмакратычных пратэстаў у эўрапейскай краіне за многія дзесяцігодзьдзі.
Саўдзельнікамі паліцэйскага тэрору ў Беларусі робяцца дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы, якія аказваюць незаконны ціск на страйкуючых працаўнікоў, або банкі, якія незаконна канфіскуюць грошы, сабраныя дабрачынцамі на дапамогу ахвярам рэпрэсій. Саўдзельнікамі злачынстваў рэжыма Лукашэнкі робяцца і некаторыя замежныя кампаніі, такія, як мабільныя апэратары, якія па загаду аўтарытарнага рэжыму абмяжоўваюць сувязь падчас пратэстаў, каб перашкаджаць апэратыўную публікацыю інфармацыі пра падзеі.
Рада БНР заклікае да ўвядзеньня максымальна шырокіх і жорсткіх санкцый супраць рэжыма Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў. Гэтыя санкцыі могуць уключаць эмбарга на імпарт нафтапрадуктаў, калійных угнаеньняў і іншай прадукцыі беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў, адключэньне беларускіх банкаў ад сыстэмы SWIFT, арышт замежных рахункаў дзяржаўных прадпрыемстваў і іншыя меры. Сілавыя структуры рэжыма Лукашэнкі, сыстэмна адказныя за гвалт і забойствы, павінны быць абвешчаныя злачыннымі арганізацыямі: у тым ліку АМАП, САХР (СОБР), КДБ і іншыя.
Рада БНР заклікае, разам з гэтым, аказаць увесь магчымы міжнародны ўплыў на ўлады Расейскае Фэдэрацыі, чыя палітычная, матар'яльная і прапагандысцкая падтрымка зьяўляецца ключавым фактарам захаваньня дыктатуры ў Беларусі.
Працягваючы аказваць падтрымку рэжымку Лукашэнкі, Расейская Фэдэрацыя падзяляе адказнасьць за палітычны тэрор у Беларусі, за катаваньні і забойствы мірных беларусаў.
У беларускім грамадзтве існуе кансэнсус адносна непрымальнасьці гвалту і неабходнасьці адкрытага й сумленнага агульнанацыянальнага палітычнага дыялёгу. Абсалютная большасьць беларусаў не прымае мэтады кіраваньня А. Лукашэнкі, разгоны мірных пратэстаў, катаваньні і забойствы палітычных апанэнтаў. Беларусь хоча быць свабоднай дэмакратычнай эўрапейскай краінай і мець сяброўскія стасункі з усімі сваімі суседзямі. Аляксандар Лукашэнка не зьяўляецца легітымным кіраўніком краіны і будзе прыцягнуты да адказнасьці будучымі законнымі ўладамі Рэспублікі Беларусь.
http://www.radabnr.org/belarus-sanctions-nov-2020/