Сакральная геаграфія


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Канал прысьвечаны сьвятым мейсцам Балцкага арэалу й землям былога ВКЛ.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций




Віншую з Аўсенем!

Вуша (на фота) — назва ракі паходзіць ад індаеўрапейская кораня, які значыць зьзяньне, зіхаценьне, ад гэтага кораня паходзяць імёны старажытных бостваў: рыгведыйская Ушас (‘зара’), грэцкая Эас (‘сьвітанак’), рымская Аўрора (‘сьвітанак’), латышская Аўстра (‘зара’), літоўская Аўшра (‘зара’), германская Астара.


Са старых вандровак.


https://youtu.be/rEe71ltYW6Y?si=-GkTaxyC7t2iYvfU

Раю паглядзець анімацыю 1949 году на твор М. Мусаргскага «ноч на Лысай гары»
«Апоўначы прачынаецца чорт Чарнабог і выклікае з магіл на Лысую гару злых духаў і неспакойныя душы. Духі танчаць і лётаюць у паветры, пакуль іх не адштурхне гук званка Анёла, калі ноч пераходзіць у світанне. Гучыць хор, які спявае Ave Maria, калі манахаў у вопратцы намаляваны, якія йдуць з запаленымі факеламі праз лес да руін сабора.»
(Мусаргскі, дарэчы нарадзіўся на Пскоўшчыне, недалёка ад сучаснай мяжы з Беларусьсю)


Вітаю! На канале даўно не было допісаў, пагэтаму трэ выпраўляць.
Сяньні паехаў глыбока ў лес дзеля #гарадзішча штрыхаванай керамікі (7 ст. да н. э. — 4 ст. н. э). Знаходзіцца яно на Маладэчаншчыне, каля в. Парадоўшчына. Археолягі тутка знайшлі ляпны посуд, гліняныя прасьліцы й упрыгожваньні.
Каля гардзішча зараз стаіць некалькі кармушак для кабаноў і ласёў і, шчыра кажучы, я трошкі пералякаўся ад таго, што паўсюль бачыў сьляды гэных жывёл=)


На Беларусі, асабліва на Віцебшчыне, пашыраныя легенды пра так званыя «камяні-краўцы». Заўважым, што гэтыя «краўцы», не беручы грошай за сваю працу, выстаўлялі, тым не менш, ці не дзіўнае патрабаванне: каб замоўца амаль дармовай вопраткі катэгарычна адмовіўся ад наведвання царквы, г. зн. вярнуўся да сваёй паганскай веры. І яшчэ адно патрабаванне выстаўлялася наведніку гэтага своеасаблівага капішча: не выказваць сваёй просьбы проста, а, гэтак бы мовіць, «крыва», напрыклад: «Пашый абы як, каб адзін рукаў быў даўжэйшы за другі» ды г. д., паводле вядомай беларускай прымаўкі «кажы крыва — будзе проста». Апошняя акалічнасць, а менавіта спантанная этымалагізацыя слова «кравец» дазваляе ўзнавіць трансфармацыйны шэраг: кравец < крывец < крывіс. Гэта звычайная мадэль замены балцкіх словаў на -is славянскімі формамі на -ец. Такім чынам, мы маем падставы бачыць у гэтых легендах адлюстраванне пэўных гістарычных рэаліяў часоў хрысціянізацыі нашага краю.

— Альманах Druvis №1


Загадкавая беларуская пячора каля в. Рэчкі, што на Вялейшчыне.
Адам Кіркор, вывучаючы гарадзішча гэтае вёскі, знайшоў у глыбіні гары незвычайны праход з своеасаблівымі калонамі з вапны й глыбокую адтуліну. Зараз не зразумела паходжаньне пячоры: або прыроднае, або штучнае. Пячора цяпер значна абвалілася, хаця раней у яе можна было залесьці амаль поўнасьцю.

https://orda.of.by/.add/gallery.php?rechki_vilej/pyachora/art&start=1&perpage=1


Старажытнарускія воінскія графіці. Карта знаходак: 1 – Кіеў, 2 – Берасьце, 3 – гарадзішча Масковічы Віцебскай вобласці, 4 – Полацак, 5 – Віцебск, 6 – Пскоў, 7 – Ноўгарад, 8 – Старая Ладага, 9 – Уладзімір


Репост из: KRYVIS
Балотнае гарадзішча часоў РЗВ ля вёскі Лужасна Віцебскага раёна
Належала днепра-дзвінскай і банцараўскай культурам. Да гарадзішча прымыкае селішча банцараўскай культуры


«Любіў ён часта хадзіць на гару, што называецца Лысая гара. Нейкія там паперы закапваў, хаваючы іх. Быў тамака вялікі камень, які сяньня ляжыць на сваім мейсцы, толькі надпіс на ім высечаны — у памяць аб ім. Сюды мы часта ходзім успамінаць і паплакаць па ім.
Да самае сьмерці ягонае мы так і ня ведалі, чые гэта вершыкі ён нам усё чытаў. І толькі на пахаронах з надпісаў на стужках пры вянках даведаліся мы, каго хавалі...»
Успаміны суседкі Ф. Багушэвіча

На фота Багушэвіч на Лысай гары. 1898 або 1899 г.


Віншую ўсіх з нараджэньнем новага сонца, з зімовым сонцаваротам! Няхай жа ўсё благое й крывое застанецца ў гэтым годзе, а ў новым цыкле будзе спор да новых зьдзяйсненьняў.
Таксама хацелася б зацытаваць адну супярэчлівую асобу, містыка Германа Вірта: «Нідзе ў нашым сьвеце вопыт Сьвета не зьяўляецца такім глыбокім, як там, дзе супрацьлегласьць Сьвету й Цемры, Дня й Ночы выразьней усяго. Толькі Крайняя Поўнач ведае Божы Год у поўным адзінстве яго супрацьлегласьцей; у законе ягонага вяртаньня, у бясконцым, вечным багацьці яго руху, у якім заўсёды ўзнаўляецца жыцьцё. Ня вечнае лета трапічных раёнаў, ня бледныя кампрамісы паўднёвага, міжземнаморскага клімату не могуць ведаць падобнай глыбіні перажываньняў»


Сцяпан і Вяльяна.pdf
196.7Кб
Цікавы тэкст пра Сьцяпана й Вяльляну ад В. Ластоўскага, 1916


#гара
Вяршыня гары - той локус, дзе людзі па дасягненьні імі вызначанай вехі ў жыцьцёвым цыкле перажываюць «парогавы» стан, прыраўнаваны да знаходжання паміж сьветамі.  Так, паводле адной з бывальшчын, з Архангельска, прама з гуляння, з круга, то бок з карагода, падчас скокаў, была выкрадзена й вынесена на гару Камарніцу дзяўчына. І вось зара яна «згубілася», «сама ня ведае, дзе ходзіць», што адпавядае яе лімінальнаму стану ў перадшлюбны перыяд. Інакш кажучы, выкраданне гераіні менавіта з "круга" ("ігрышча"), г.зн. з рытуальнага летняга сьвяточнага дзявочага танца, служыць перадумовай яе пераходу з адной узроставай групы ў іншую - «у групу дзяўчат дарослых».

Ва ўмовах сакральнага хранатопа (поўнач на гары), у момант якога адбываецца «размыканне» светаў, людзі, паводле міфалагічных апавяданняў, могуць атрымаць «адтуль» знакі прадвызначэння або прадвесце лёсу, выяўленыя асаблівага роду фанасферай:  «На Сыпучих горках. . Охти, гармонь играет! Настрету». Апорныя насустрач гукі гармоніка прадвесьціць вясельле.  Супрацьлеглая сэмантыка прыпісваецца плачу, які разносіцца на «гарушачцы», сумешчанай са скрыжаваньнем («крыжамі»), і сымбалізуе фатальную зьмену ў чалавечым жыцьці: «здавалася там, плакала».  У падобным топасе адрозныя й іншыя гукі: па характары гэтых акустычных знакаў людзі, якія апынуліся ў зоне сакральнага локуса, даведваюцца аб наканаваньнях лёсу таго ці іншага суродзіча.

— Н. А. Крынічная.  «Крестьянин и природная среда в свете мифологии».




Репост из: Криватроп
Карта летописного Оковского леса по Л. В Алексееву.

#оковскийлес



Показано 16 последних публикаций.

133

подписчиков
Статистика канала