sekktor | навіны ў белкульце


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Рэлізы, падзеі, імёны ў беларускай культуры
Даслаць навіну @sekktor_newsadmin | sekktor.online@gmail.com
sekktor.online | taplink.cc/sekktor.online
Магчымасці @sekktor
Кам'юніці @sekktor_chat
! Падтрымаць каманду coff.ee/sekktor | t.me/sekktor_news?boost

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


“Разбітае сэрца пацана” збірае сродкі на кліп. Узамен прапануюць падарункі: ад паштоўкі з Мінскам да персанальнага канцэрта

[ Падрабязнасці ]

Нават верш прыдумалі:

Ёсць апрэдзелённы ціп
Зборшчыкаў данатаў —
«РСП» шкрабе на кліп,
Усім ён очэнь нада!
Ёсць ідэя і сюжэт,
Ну а срэдств па ходу нет…
Так што аб’яўляем збор
На прадакшан і вытвор!


🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


Пашукалі ў Spotify беларускія падкасты пра культуру і мастацтва — вось што атрымалася:

🎧 Кінатэатр Беларусь

Прафесійны кінакрытык Тарас і кінааматарка Юля называюць свой праект “першым беларускамоўным падкастам пра кіно і поп-культуру”.

🎧 Bellit

Пазіцыянуюць сябе як першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты. Амаль 150 выпускаў!

🎧 Wir.by — Беларуская і сусветная культура

Папулярызатары беларускай і сусветнай культуры маюць два цікавыя падкасты: пра славянскія мовы і “Спіс на лета” — пра беларускую літаратуру.

🎧 Міфічны Бабруйск

Бабруйчанкі паказваюць гісторыю роднага горада з іншага боку — таямнічага, прыгодніцкага, а часам нават да дрыжыкаў у каленках страшнага.

🎧 Крыж экзістэнцыі

Падкаст ад суполкі “Кшталт” для тых, хто хоча заглыбіцца ў беларускі музычны андэграўнд.

“У доўгіх і грунтоўных размовах з нашымі героямі мы прыгадваем былое і выкрываем культурны гераізм, які часта застаецца незаўважаным”, — адзначаюць удзельнікі творчага калектыву.

🎧 Літрадыё — 🌸 бонус на правах першага каментара — і якога!

Тут не адзін, а серыя падкастаў:

▫️"Адкуль бяруцца кнігі" — падкаст, у якім пісьменнікі і пісьменніцы дзеляцца жыццёвымі гісторыямі ды прыадкрываюць таемную механіку творчасці.

▫️"Супердудко" — самы суб'ектыўны аўтарскі падкаст пра беларускую літаратуру. Татальная густаўшчына і лепшыя суразмоўцы на гэтай/той палове Беларусі.

▫️"Каля літаратуры" — размовы пра літаратуру і не толькі.

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


У выдавецтве Gutenberg Publisher выходзіць кніга для дзяцей “Хто ты, дрон?” Ганны Кручковай

[ Падрабязнасці ]

Аўтарка перамагла ў конкурсе рукапісаў фестываля Pradmova у намінацыі “Творы для дзяцей”.

🆕 навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


У Беларусі ў 2024 годзе на беларускай мове выйшла 12,5% кніг

[ Падрабязнасці ]

Рускамоўныя выданні склалі 80,9% беларускага кніжнага рынку.

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🔥Амерыканская спявачка і актывістка Пэці Сміт падчас канцэрта ў Празе выступіла ў падтрымку Радыё Свабода

[ Падрабязнасці ]

Перад выкананнем песні People Have the Power “хросная маці панк-року” заявіла, што прысвячае яе “Стыву [Капусу, прэзідэнту РСЕ/РС] і ўсім супрацоўнікам Радыё Свабодная Еўропа”.

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


🕯У Таццяны Заміроўскай выйшла новая кніга “Свечкі апакаліпсіса”

[ Падрабязнасці ]

Кніга пісьменніцы і журналісткі складзеная з яе дзённіка гонза-назіранняў за наведнікамі буціка ў Нью-Ёрку з самымі дарагімі свечкамі ў свеце. Там Таццяна працавала спачатку прадаўцом, пасля менеджаркай.

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


Родныя актора Андрэя Бардухаева-Арла збіраюць грошы, каб пакрыць выдаткі на яго пахаванне

[ Падрабязнасці ]

Як пісаў sekktor, пасля 2020 года сям’я акцёра была вымушана пераехаць у Варшаву, дзе яны працягнулі працу Team Theatre, заснаванага ў Гомелі. 5 ліпеня Андрэй памёр пасля працяглай хваробы. Яму было 49 гадоў.

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


У Нідэрландах выйшла кніга пра песню “Перамен!” і беларускія пратэсты 2020 года

[ Падрабязнасці ]

“Пульс. Як адна поп-песня дае надзею Усходняй Еўропе” (Polsslag. Hoe een popsong Oost-Europa hoop geeft) выйшла ў нідэрландскім выдавецтве De Bezige Bij

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


📺 Трымайце падборку культ-скарбаў беларускага YouTube для нядзельнага вечара

▫️ Мухаморы, совы і кіты. Суб’ектыўны агляд Арт-Мінск 2025

Што такое “Арт-Мінск” і якія карціны перамагаюць на адной з галоўных выставаў сучаснага беларускага мастацтва? У гэтым відэа Мікіта Моніч дзеліцца сваім суб’ектыўным поглядам на пераможцаў у катэгорыі “Жывапіс”.

▫️ Беларусы выбіраюць Меладзэ і Бузаву: гэта нармальна? Вольскі, Naviband і як выратаваць нацыю?

“Руки Вверх”, Бузава і іншыя расейскія артысты збіраюць вялікія арэны ў Беларусі. А чым можа адказаць беларуская культура? У новым выпуску “Мне таксама не падабаецца” — шчырая і гарачая размова пра тое, што адбываецца з беларускай культурай і што ёй патрэбна, каб жыць і развівацца.

▫️ Як OZZY OSBOURNE натхняў беларусаў. Ад ДАЙ ДАРОГУ да MOLCHAT DOMA. Такіх кавераў вы яшчэ не чулі!

Нядаўна Князь цемры Озі Озбарн развітаўся са сцэнай. Гэта было эпічна: стадыён у Бірмінгеме спяваў любімыя песні і праваджаў Озі са слязамі на вачах. Праваджаў і Black Sabbath — гурт, які натхняў шматлікіх музыкантаў па ўсім свеце. У тым ліку і беларускіх. На канале “Міністэрства сепультуры” — самыя нечаканыя каверы, якія рабілі нашы артысты: ад Molchat Doma да Старога Ольсы, ад Дай дарогу да Litesound.

▫️ (18+) Чаму беларуская лаянка лепш за рускі мат, мова нянавісці, моўны сорам і Лукашэнка | ІВАНОЎ

Госць на канале “жыццё-маліна” — доктар сацыялінгвістыкі і выкладчык ЕГУ Уладзь Іваноў. Глядзіце размову пра беларускую лаянку і рускі мат, чаму Лукашэнка — гэта пра моўны сорам, ці можна лічыць слова “курва” польскім, усе градацыі слова “бл***ь” і якая лаянка была ў творах Купалы і Барадуліна.

🌸 Бонус — новае відэа на канале “Лонгплэй”: ПЕСНІ, якія няправільна разумеюць. Ozzy Osbourne, Fergie і іншыя

Прыемнага прагляду!

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


Беларуская сінагога адрадзілася ў Парыжы. VR-праект Цэнтра беларуска-яўрэйскай спадчыны стаў часткай пастаяннай экспазіцыі Musée d'Art et d'Histoire du Judaïsme

[ Падрабязнасці ]

Праект стаў адным з першых прыкладаў мультымедыйнай прэзентацыі беларуска-яўрэйскай спадчыны на міжнароднай музейнай пляцоўцы.

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!




Vostraŭ skarhaŭ гурта Syndrom Samazvanca выйшаў на вініле

[ Падрабязнасці ]

Вінілавая кружэлка з другім паўнафарматнікам музыкаў выйшла лімітаваным тыражом на чорным вініле, у канверце з выбуховай графікай ад Кацярыны Дубовік, з укладышам са здымкамі і тэкстамі песень.

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova адкрыў прыём заявак

[ Падрабязнасці ]

Восенню 2025 года фестываль завітае ў чатыры еўрапейскія гарады.

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


🎂 Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве адзначыць сваё трохгодзе выставай і канцэртам

[ Падрабязнасці ]

Свята пачынаецца ўжо сёння!

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


Заўтра Анастасія Рыдлеўская пачне сваю рэзідэнцыю ў Fundacja Kraina з artist talk у Варшаве

[ Падрабязнасці ]

Мульцідысцыплінарная мастачка з Беларусі рыхтуе шмат майстар-класаў і сустрэч, а таксама хоча стварыць манументальную сцэнаграфію

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


У Мінску з’явіўся „Сад вершаў“ пад адкрытым небам

[ Падрабязнасці ]

Ёсць нават вулічная бібліятэка, але пакуль без кніг.

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


Заўтра ва Уроцлаве лекцыя Андрэя Хадановіча „Закладнікі ўтопіі: Святлана Алексіевіч і яе кнігі“

[ Падрабязнасці ]

Гэта трэцяя лекцыя Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру з цыклу „Доўгая дарога дадому“.

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


🎹 Беларусы ў Вроцлаве арганізоўваюць ранішнія кава-рэйвы

[ Падрабязнасці ]

Кава-рэйвы цяпер набіраюць папулярнасць у Еўропе. Да трэнду далучылася і вроцлаўская кавярня NOON, якую адкрылі беларусы. Зацаніце атмасферу,

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


Выйшла анталогія беларускай турэмнай паэзіі “Вершы на волю”

[ Падрабязнасці ]

Кніга сабрала паэтычныя творы, напісаныя ва ўмовах турэмнага зняволення, катаргі, лагеру, высылкі, чакання рэабілітацыі і перагляду крымінальных спраў.

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!


На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў XVII стагоддзя

[ Падрабязнасці ]

Фота апублікаваў у Facebook апублікаваў кіраўнік раскопак Алег Дзярновіч.

'https://t.me/addlist/4C33DyyBTEIwOWIy' rel='nofollow'>sekktor y Telegram | sekktor.online
Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Показано 20 последних публикаций.

112

подписчиков
Статистика канала