Ядвіга, Яніна ці ўсё ж Палонія?Самая распаўсюджаная срэбная манета міжваеннай Польшчы выпускалася з 1932 па 1934 год.
Найбольш распаўсюджанай назвай для гэтай манеты з'яўляецца "
Ядвіга". Гэта, у першую чаргу, звязана з тым, што знаходзяць знешнюю сувязь партрэта на манеце з надмагіллем каралевы.
Аднак вядома, што мадэллю для партрэта стала
Яніна Жултоўская, ад чаго манета займела сваю другую назву.
На маю думку найбольш правільнай назвай будзе "
Палонія", бо выявы жанчын часта выкарыстоўваюць як алегорыю на краіну, напрыклад мексiканскi
Лiбертад або
Брытанія. Польская манета, вiдавочна, з гэтай жа катэгорыі.
Многія, вядома, палічылі за лепшае не запарвацца над назвай і назвалі манету коратка і ясна - "
Галава жанчыны". Пад такой назвай найбольш часта манета сустракаецца на польскіх аўкцыёнах. У Беларусi, амаль заўсёды, Палонію завуць Ядзвігай.
Фота надмагілля Ядвігі ў каментарах.#Польшча #нумiзматыка
VKN