Упершыню пазнала пра традыцыйнае беларускае сьвята "Дзяды", дарэчы яно сьвяткуецца сёньня й злучанае з ушанаваньнем продкаў — не толькі памерлых бацькоў, але й усіх родзічаў. Нашыя продкі верылі, што памерлыя ператвараюцца ў духаў-продкаў. Дарэчы, у славянскай міфалогіі дзядамі называюць не толькі продкаў, але і іх душы. На працягу года сьвята Дзяды адзначаюць некалькі разоў на год: перад масьленічным тыднем, на Радаўніцу, перад Троіцай, перад сьвятам Пятра й на восеньскія Дзяды. Апошнія — самыя галоўныя. Яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні. На "Дзяды" ў цэнтры абраду — вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Вера ў тое, што продкі прыходзяць у госьці да жывых, існуе па сёньня. Існуе перакананьне, што калі падчас вячэры са стала скідаецца неякі прадмет, сталовыя прыборы й ежа, то іх не падымаюць да раніцы. У час урачыстай сьвяточнай вячэры дазвалялася гаварыць толькі пра дзядоў — пра іхняе жыцьцё, рысы характару, узгадваліся іхнія словы й настаўленьні, добрыя ўчынкі.