Школьны музей "Мой родны кут


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Музей-сэрца в. Збароў. Тут вы ўбачыце каля 500 экспанатаў. Самы стары экспанат-крэмянёвая страла, ёй 12.000 гадоў!

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций




#Збароўскіявыведнікі Дзяды. Толькі ў беларусаў гэта свята захавалася ў найбольш аўтэнтычным выглядзе. Штогод у беларускай традыцыі, у лістападзе адзначаецца дзень памяці продкаў ці «Дзяды». У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: Масленічныя, Радаўніцкія, Траецкія, Пятроўскія, Змітраўскія, але галоўныя Дзяды — Восеньскія, што прыпадаюць на пачатак лістапада. У нашай традыцыі гэта свята сямейнае, хатняе. Слова «Дзяды» мае некалькі значэнняў: душы памерлых продкаў, святочныя дні памінання памерлых і ежа, якую гатавалі да гэтага свята. На восеньскія «Дзяды» памінаюць усіх продкаў, увесь свой род, незалежна ад месца пахавання тых ці іншых родзічаў. Вячэра ў памяць аб памерлых сваяках з’яўляецца галоўнай падзеяй. Лічыцца, што душы продкаў у гэты вечар нібы завітваюць у госці да сваіх нашчадкаў. У сваю чаргу нашчадкі вячэрай дзякуюць «Дзядам» за дапамогу і заступніцтва.


#Збароўскіявыведнікі Забытая гісторыя. Малюнак 1919г,ваколіцы Рагачова. Зніклы краявід-і мера прасторы-калі самым высокім будынкам у вёсцы быў храм, а потым, як знак часу-з ім маглі раўняцца такія вось ветракі.


Репост из: Зборовская базовая школа имени К.Н. Осипова
🚴‍♀🚴‍♀🚴‍♀Шестой школьный день перенес учащихся нашей школы и гостей из гимназии г.Рогачева в эпоху викингов, князей, рыцарей.
🚶‍♂🚶‍♂🚶‍♂Прошли по маршруту "У пошуках саксонскай чашы", посетили замок 12 века, стоянку древнего человека, поиграли в археологические игры.
#Зборовская_базовая_школа


#Збароўскіявыведнікі Наш музей наведала намеснік старшыні райвыканкама Раждаева Кацярына Аляксандраўна. Закранулі пытанні турыстычнага патэнцыялу Збарова, важнасці школьных музеяў у патрыятычным выхаванні,унікальнасці школьных музеяў і іх захаванне. Кацярына Аляксандраўна, прыняла ўдзел у археалагічнай гульне і пакінула шчыры запіс у кнізе водгукаў музея.


#Збароўскіявыведнікі Першыя людзі на Рагачоўшчыне з'явіліся прыблізна 10.000 г. т., яны былі паляўнічымі на паўночнага аленя. Адзін са сваіх далікатэсаў яны гатавалі так: забітага аленя апускалі ў балаціну, закідаюць галлём, прыціскаюць камянямі і трымаюць так некалькі месяцаў. Больш за ўсё яны любілі пратухлае мяса! Дзе жылі гэтыя людзі? Іх паселішча знаходзіцца фактычна ў в. Збароў. Навуковыя супрацоўнікі (на фота) школьнага музея распавядуць яшчэ шмат чаго цікавага, калі вы наведаеце наш музей.




Творчае заданне комікс "Бактэрыі". Коміксы ўніверсальныя, яны могуць быць выкарыстаны ў самых розных прадметах, ад гісторыі да біялогіі.


Возера Камарын. Кераміка ад бронзы да сярэднявечча


Экспанат. Абразок, метал. Пакрава Прасвятой Багародзіцы канец 18 пачатак 19 Ст.


Вішчынскі скарб 13 Ст, Рагачоўскі раён. Адзін з самых вядомых на тэрыторыі Беларусі.


Юныя археолагі



Показано 13 последних публикаций.

5

подписчиков
Статистика канала