Праект рэканструкцыі будынка на Будзённага, 46 (інтэрнат “Гроднаэнерга”) змянілі!
Раней будынак
збіраліся разабраць, захаваўшы толькі падмурак знешняй сцяны.
Замест яго мусіў з’явіцца новы, Т-падобнай формы ў плане, вышынёй у 3 паверхі, са скатным дахам.
Зараз пры перабудове
вырашылі захаваць:
▫️
фрагмент знешняй сцяны вышынёй 2 паверхі з боку вул. Будзёнага;
▫️
фрагмента тарца будынка з паўночна-ўсходняга боку.
На неабходнасць захаваць аўтэнтычную частку будынка раней
звяртаў увагу краязнаўца Мечыслаў Супрон.
👥 Грамадскія абмеркаванні справаздачы АУНА ідуць
з 4 сакавіка па 4 красавіка.
🗓 Меркаваны тэрмін пачатку будаўніцтва -
травень 2023 года.
На фота -
як будзе выглядаць будынак.
👉Па спасылцы -
падрабязнасці👈