BelKantent


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Аўтарскі канал беларускага стрымера Lepus81 дзе можна пабачыць анонсы стрымоў, пачытаць пра кампутарныя тэхналогіі, кампутарнае жалеза і гульні, ну і стаць крыху бліжэй да мовы. Бо ўсё па-беларуску. Далучайцеся!

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


Стрым! Стрым! Стрым!

Сёння будзе стрым прысвечаны абраным дэма гульняў, якія вы бачыце на скрыншотах.
Пачатак плануецца 18:00 Вільня, 19:00 Менск, 17:00 Варшава. Не факт, што атрымаецца ўсё паспець, але колькі паспеем.
Шортліст:
Сhildren of the sun
Hollowbody
Out of Action
Lonely Space
Winter Survival
Dungeonborne

Глядзець: https://www.twitch.tv/lepus81


У сціме пачаўся фестываль NEXT FEST прысвечаны дэма-версіям будучых навінак.
Можна паспрабаваць пагуляць у дэмкі вялікай колькасці праектаў, паглядзець трансляцыі ў прамым этэры і пры магчымасці задаць пытанні распрацоўшчыкам.

Фестываль працягнецца з 5 па 12 лютага. Старонка фестываля ТУЦЬ


Avalanche Software абвясціў аб чаканых DLC для Hogwarts Legacy

Распрацоўшчык Hogwarts Legacy зрабіў нядаўна заяву. што хутка блізіцца гадавіна выхаду гульні, якая разыйшлася больш за 22 млн праданых адзінак і прынесла 1 мільярд даляраў.
Па інсайдэрскай інфармацыі нейкае абнаўленне павінна быць ужо ў гэтым лютым, але эксклюзіўны кантэнт, які быў дасяжны для гульцоў на Playstation, стане даступны для гульцоў іншых платформаў толькі ўлетку, разам з іншымі абнаўленнямі і новым функцыяналам для гульні.
Гэта цікавае квэставае дапаўненне Haunted Hogsmeade, а таксама мажлівасць перамяшчацца па сусвету з абраным кампаньёнам, ці гуляць у Квідзіч.
Нам жа застаецца перачакаць люты і ці ўбачыць нешта новае ў гэтым месяцы, на гадавіну выхаду гульні, ці чакаць лета, калі ў гэтым месяцы абяцаных дапаўненняў не будзе.


Дзівосы новага абнаўлення NVIDIA RTX

Абнаўленне лінейкі відэаадаптараў NVIDIA RTX 40xx Super выклікае шмат пытанняў да вытворцы.
Памятаеце, анонс абноўленай лінейкі быў такім захапляльным, паўсюль прырост прадукцыйнасці пры той жа энергаэфектыўнасці на добрыя 20% адсоткаў, павелічэнне аб'ёму памяці. А па-факту RTX 4070 Ti S нічога не паказала асаблівага ў параўнанні з папярэднікам і тое ж самае адбылося з RTX 4080 S. Галоўнае змяненне, рэкамендуемы кошт знізіўся на 200$ да 999$ і ўсё. Відэкарта ў сярэднім прадукцыйней папярэдняй 4080 на 1.7%-2% у 2к, і да 3-4% у 4к. Таму ўладальнікі ранейшых 4080 могуць спаць спакойна і чакаць наступную лінейку.
4070 Ti S (799$)- становіцца зусім не зразумелым набыткам, бо малодшая 4070S за 599$ наступае на пяты, а за розніцу 200$ можна ўжо мець 4080S.
Таксама цікавы факт, што NVIDIA не змагла забяспечыць медыя-рэсурсы узорамі новай 4080S і прыпыніла агляды да лютага, каб усе маглі напісаць аб ёй. Нешта не так у "зялёным" каралеўстве.


Цікавае аб раздымах відэакарт NVIDIA.

Энтузіясты з https://www.tomshardware.com/ разабралі відэакарту Palit GeForce RTX 4080 Super GamingPro OC і знайшлі на друкаванай плаце месца для двух 8-кантактных раздымаў (на здымку ўверсе навіны). Гэтая вобласць знаходзіцца каля ўсталяванага сучаснага раздыму 12VHPWR і займае даволі вялікую плошчу. Можна зрабіць вывад, што PCI-SIG пасля удасканалення свайго раздыму 12VHPWR усё ж не упэўніў вендараў у 100% бяспецы свайго прадукту, пасля таго як у некаторых варыянтах RTX 4090 гэтыя раздымы плавіліся і нават загараліся.
Наўрад ці Palit будзе тлумачыць свой крок, але напрошваецца вывад, што яны няўпэўнены ў новых раздымах 12VHPWR і каб не перапраектоўваць і пераробліваць друкаваную плату, калі з раз'ёмам захаваюцца праблемы, хутка перайсці на 2Х8 пін старую схему сілкавання, якой дастаткова для магутнасці RTX4080 Super


Стрым! Стрым! Стрым!

Сёння, прыблізна праз гадзіну-паўтары працягнем праходжанне графічна цудоўнай і сюжэтна-жахлівай The Last of Us 2 Remastered. Завітвайце!

https://www.twitch.tv/lepus81


У Epic Games Store можна на працягу тыдня забраць раслабляючую галаваломку Doors: Paradox (92% Steam, 62% Metacritic) Адчыняем дзверы, рашаем галаваломкі, перамяшчаемся ў наступную лакацыю, паўтараем.
Забраць можна ТУЦЬ ці ў лончэры Epic Games


Стрым! Стрым! Стрым!

Сёння ў 19:00 Вільня, 20:00 Менск, 18:00 Варшава працягнем гісторыю Кейт Арэчэр, шпіёнкі, якая змагаецца з невядомай злачыннай арганізацыяй. ( на другім скрыншоце, калі што, анімацыя твару, уявіце, гэта 2000! год.) Ну і гумар у гульні на вельмі высокім узроўні.
Буду рады бачыць!

https://www.twitch.tv/lepus81


https://www.youtube.com/watch?v=eBq4SAJgyo0

Сёння у гульнявым дайджэсце Sony State of Play паказалі трэйлер гульні Judas (Іуда) ад стваральніка серыі Bioshock Ken Levine і трэйлер прабраў мяне да мурашак. Бо выглядае ён насамрэч захапляльна. А серыя гульняў Bioshock - гэта мой нумар 1, самы верхні радок.
Пакуль што плануемая дата выхаду гульні не вядомая, але мінімум гэта вясна 2025 года. Чакаць, на жаль, яшчэ доўга.
Таксама ў State of Play былі паказаныя Death Stranding 2, новая гульня ў серыі Silent Hill: Short Message і рэмэйк Silent Hill 2, рэмастэр Until Dawn.
Асабіста для мяне жаданай і чаканай застаецца Judas, будзем чакаць разам.


Сёння CD Projekt RED выпусціла шараговы патч 2.11 для Cyberpunk 2077. Аўтары выправілі большасць памылак і багаў, а таксама дадалі магчымасць знешняй кастамізацыі аўтамабіляў. У дадзены момант магчыма змяняць знешні выгляд толькі мадэлей карпарацыі "Рэйфілд", таксама быў палепшаны дрыфт на большасці аўто (сам заўважыў, бо машыны перасталі дрыфтаваць у папярэднім патчы, доказы на скрыншотах), а таксама дапрацавалі сляды ад шынаў. Азнаёміцца з поўным спісам зменаў і дапрацовак можна на афіцыйныым сайце


У GOG да 03.02.2024 можна бясплатна забраць гульню The Beast Inside (74% Metacritic, 82% Steam) унікальны трыллер і хорар на выжыванне. Гульца чакаюць старыя гісторыі, таямніцы, чалавечыя трагедыі і жыццё на мяжы вар'яцтва. Гучыць захапляльна. Забраць можна на старонцы гульні ў GOG ТУЦЬ
Або для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, спасылка для актывацыі ад карыстальніка Niavarty ТУТАКА

78 0 2 10 10

Стрым! Стрым! Стрым!

Сёння у 18:00 па Вільні, 19:00 Менск, 17:00 Варшава будзе рэтра стрым гульні The Operative: No One Lives Forever (91% Metacritic) Адна з лепшых гульняў 2000 года, шутэр ад першай асобы з элементамі стэлсу і цікавым парадыйным шпіёнскім сэттынгам 60-х. Адметна, што ў свой час ў яе не гуляў і буду праходзіць першы раз. А калі пройдзем першую, будзе і другая частка No One Lives Forever 2: A Spy in H.A.R.M.'s Way, працяг гісторыі Кейт Арчэр. Такіх гульняў больш не робяць. Завітвайце!

https://www.twitch.tv/lepus81


З'яўленне Sony PS5 Slim прайшло незаўважным

Вы ведалі, што пачатак продажаў абноўленай кансолі PS5 Slim адбыўся ў лістападзе? Тэхнічна кансоль засталася амаль тая ж самая, як і у першай інкарнацыі. Павялічыўся аб'ём убудаванай памяці з 825Гб да 1Тб і замянілі порт USB-A (якога было замала), на другі TYPE-C, што прывядзе да патрэбы набываць хаб, ці адаптэр, калі захочаце падключыць нешта з TYPE-A спераду.
Змяньшэнне памераў у Slim варыянце выглядае добрым крокам.Таксама нашмат прасцей стала дадаць яшчэ адзін SSD ці зняць дыскавод, калі гэта патрэбна. Прасцей стала здымаць бакавыя панэлі для абслугоўвання.
З дрэннага, ранейшая падстаўка для вертыкальнага ці гарызантальнага становішча была ў камплекце. Зараз яе прыйдзецца набываць за 29.99$ ці Euro, калі захочаце паставіць PS5 вертыкальна. Гарызантальна размясціць Sony дазваляе бясплатна. 🥲
Playstation 5 Slim усё тая мегапрадукцыйная, з вялікай бібліятэкай гульняў кансоль, але набываць яе мае сэнс з нуля, ці калі, нарэшце, хочаце памяняць PS4.


Крышачку пытанняў да чытачоў, маіх думак і прэанонс.
На здымку наша котка ў негуморы (як я зараз, напішу ніжэй чаму), калі хто яшчэ незнаёмы. 🙃
Ведаеце што, папярэдні артыкул я напісаў цалкам сам, але што выбесіла страшна, што я яго уціскаў да 1024 (з малюнкам) тэлеграмаўскіх сімвалаў у 4 разы даўжэй, чым пісаў. Што вельмі прыводзіць мяне ў шаленства. Таму пытанне спадарству, ці ёсць які небудзь спосаб эканоміі на набыцці тэлеграм Прэміюму? Можа на год са зніжкай, ці рэгіёны там розныя? Бо так крыўдна зрабіць артыкул на 2000 сімвалаў і выкідаць, выкідаць, выкідаць з яго 😪 А з прэміюмам памер пастоў вырасце да 7000 тысяч недзе.
Пісаць у telegraph, мне здаецца дрэннай ідэяй, бо мала туды ходзяць па лінку. Ці як?
Яшчэ на выходных я два дні кавыраў адну старую-старую гульню для Windows 10, задзяўбаўся, але зрабіў. Таму яна будзе на РС стрымах ужо хутка. ☺️

70 0 0 26 11


15 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

78

obunachilar
Kanal statistikasi