Дзівосы новага абнаўлення NVIDIA RTX Абнаўленне лінейкі відэаадаптараў
NVIDIA RTX 40xx Super выклікае шмат пытанняў да вытворцы.
Памятаеце,
анонс абноўленай лінейкі быў такім захапляльным, паўсюль прырост прадукцыйнасці пры той жа энергаэфектыўнасці на добрыя 20% адсоткаў, павелічэнне аб'ёму памяці. А па-факту RTX 4070 Ti S нічога не паказала асаблівага ў
параўнанні з папярэднікам і тое ж самае адбылося з
RTX 4080 S. Галоўнае змяненне, рэкамендуемы кошт знізіўся на 200$ да 999$ і ўсё. Відэкарта ў сярэднім прадукцыйней папярэдняй
4080 на 1.7%-2% у 2к, і да 3-4% у 4к. Таму ўладальнікі ранейшых
4080 могуць спаць спакойна і чакаць наступную лінейку.
4070 Ti S (799$)- становіцца зусім не зразумелым набыткам, бо малодшая
4070S за 599$ наступае на пяты, а за розніцу 200$ можна ўжо мець
4080S.
Таксама цікавы факт, што NVIDIA не змагла забяспечыць медыя-рэсурсы узорамі новай
4080S і прыпыніла агляды да лютага, каб усе маглі напісаць аб ёй. Нешта не так у "зялёным" каралеўстве.