#Bielaruščyna


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Беларускi архіў-музей у Варшаве #Bielaruščyna 🏳🚩🏳 Факты і артэфакты з гісторыі беларусаў і іх суседзяў.
Падтрымаць можна тут: https://www.paypal.com/paypalme/vkbank
Кантакт: @viktarkorbut

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


Гэта апошні сёлета набытак для Беларускага архіва-музея ў Варшаве #Bielaruščyna. І, бадай, адзін з самых каштоўных і паводле матэрыяльнага, і духоўнага крытэрыя. Гэта кніга ўнікальная, бо з аўтографам яе аўтара -- выдатнага беларускага пісьменніка Максіма Танка.
У аўтографе прачытваецца: "другу Леону Пастэрнаку".
І Танк, і Пастэрнак былі камуністамі і паэтамі яшчэ ў даваеннай Польшчы. У пасляваеннай Польшчы падтрымлівалі, трэба меркаваць, знаёмства.
Але Л. Пастэрнак кнігу не чытаў. Яна як новая.
А вершы ў перакладзе на рускую мову -- на вечныя тутэйшыя тэмы: "Беларусь", "Тростенец", "Гетто", "Нароч, как море", "У могилы Максима Богдановича", "На Новогрудской горе", "В Понарских горах", "Сон над Неманом", "Огни Минска", "Вильнюс":
Здесь клен густые ветви распростер
Над сном окаменелым Гедимина; [...]
Певец Литвы, принеманских полей
Идет в плаще дорожном пилигрима,
И Калиновский, и его друзья...


Porządkując papiery sprzed przeszło dwóch lat, znalazłem wśród nich artykuł św. pamięci Profesor Marii Kałamajskiej-Saeed z Jej dedykacją. To świadectwo naszego ostatniego spotkania z Uczoną, która odeszła od nas nie tak dawno...
To było w zimie. U Niej w mieszkaniu. Ona paliła. Myśmy rozmawiali o moim albumie zabytków Wielkiego Księstwa Litewskiego na Białorusi, redaktorką którego prosiłem Ją zostać, oraz o drugim wydaniu jej książki o Ostrej Bramie w Wilnie. Minęło dwa lata. Nie ma ani książek, ani Pani Profesor...


На карце (скан з: Lietuvos autokelių atlasas, 1 : 200 000 / 1 : 20 000, Rīga: Jāņa sēta Map publishers 2014, p. 66). "абрэзаны" ў паўночна-ўсходнім рагу Сурвілішкі, утвораныя ад літоўскага прозвішча Сурвіла, якое носіць па мужу старшыня Рады БНР.
Суботнікі Пазняка і Сурвілішкі ляжаць каля самай сучаснай літоўскай мяжы. Але мяжа гэта штучная. Сапраўдная паўднёвая мяжа Літвы праходзіць далей на поўдзень, і яе як такой няма, бо пад Мінскам яна пераходзіць у іншыя балцкія землі, імён якіх мы проста не ведаем.
А вось палякі і беларусы гэта пазнейшыя формы ідэнтычнасці тутэйшага насельніцтва, тут, у гістарычнай Літве. Палякі -- католікі, беларусы -- беларускамоўныя. А літоўцы -- "чыстыя" літвіны, не асіміляваныя.
Балцка-літоўская гісторыя тутэйшай зямлі больш старажытная за рускую. Яна -- соль нашай зямлі.


Літоўскі гісторык Tomas Baranauskas звярнуў увагу на паэтычныя "прэтэнзіі" Зянона Пазняка на Вільню.
Праблема не ў гэтым. Праблема ў тым, што Зянон Станіслававіч нарадзіўся на самай сапраўднай літоўскай зямлі, але па той прычыне, што там не гавораць ужо па-літоўску, а гаварылі па-беларуску, ён выбраў для сябе беларускую, а не літоўскую нацыянальную ідэнтычнасць. А мог выбраць і польскую. Тамтэйшыя католікі лічаць сябе палякамі, бо католік гэта этнаканфесіёнім. Прычым у частцы "этна" ён сведчыць якраз пра літоўскае паходжанне (напамін пра хрышчэнне Ягайлам у "польскую" веру).
Але гістарычныя факты сведчаць, што і Вільня і бацькаўшчына Пазняка, Суботнікі, -- гэта Літва. І цячэ там рака Гаўя, з той жа назвай, што і рака на граніцы Літвы і Латвіі. Балцкі, літоўскі свет гэта. Не рускі, хай і беларускамоўны.
А для ілюстрацыі вось балцка-літоўскія назвы паселішч у ваколіцах Суботнікаў (у радыусе пару кіламетраў): Лаўкенікі, Шаркуці, Жамайтукі, Мажулі, Нарбуты, Даўгялаўшчына, Карэвічы, Лынтуп, Ёдзенцы.


Удава Вацлава Ластоўскага, якая да канца жыцця насіла яго прозвішча, -- Марыя Ластаўскене (Іванаўскайце). Каўнас, каля 1950 г.
Выжыла, перажыла мужа, з якім з пачатку 1900-х гг. была сведкай нараджэння беларускага нацыянальнага руху, беларуска-літоўскіх і беларуска-польскіх сувязей.
Яна бачыла і знала Яна Луцэвіча (Янку Купалу), Максіма Багдановіча, братоў Яна і Антона Луцкевічаў і інш. "айцоў" беларускай нацыі.
Яна пакінула ўспаміны, але не пра беларусаў і іх супольны лёс з літвінамі, як у той час называлі літоўцаў. Не было як і каму яе апытаць.
М. Ластаўскене разам з сястрой Софіяй пісала пад псеўданімам Лаздзіну Пяледа.
Мемарыяльная дошка ў гонар М. Ластаўскене на доме на вул. Піліма, 5 у Вільні, дзе яна жыла з мужам, там, дзе была рэдакцыя газеты "Наша Ніва", а затым "Гомана", Беларуская кнігарня, прапала даўно. Але дошка ў гонар Ластоўскага вісіць.
Трохі больш на гэту тэму я напісаў у кнізе "Ад Мінска да Вільні" (Мінск: "Беларусь" 2016).
Падтрымаць можна тут.
Кантакт: @viktarkorbut


Маркі і канверты першага дня з гашэннем, выпушчаныя Белпоштай у 1998 і 2019 гг. у гонар Адама Міцкевіча.
З калекцыі Беларускага архіва-музея ў Варшаве #Bielaruščyna.
Падтрымаць можна тут.
Кантакт: @viktarkorbut


Святочныя канверты, выдадзеныя Белпоштай у 2012 г. (зверху) і 2013 г. з выявамі касцёлаў (унізе -- былых) Мінска.
З калекцыі Беларускага архіва-музея ў Варшаве #Bielaruščyna.
У мяне пытаюць, як дапамагчы архіву-музею. Пералічыце сродкі, калі вы маеце такую магчымасць, на набыццё чарговых прадметаў. Імя спонсара будзе ўпісана ў аналы гісторыі музея і Беларусі.
Калі ў вас, у вашай сям'і захоўваецца цікавы прадмет, то прынясіце яго ў архіў-музей. А захаванасць вашай і нашай агульнай спадчыны я гарантую. Імя дарыльшчыка таксама будзе зафіксавана ў музейнай дакументацыі.


Гэта кніга выйшла ў свет у канцы 1933 г. Але яе набор пачаўся 28 чэрвеня гэтага ж года. Роўна праз два месяцы адбылася рэформа беларускага правапісу. Аднак, што цікава, было вырашана не перанабіраць кнігу нанова, а працягваць набіраць паводле старога правапісу. У выніку, кніга была падпісана да друку 30 лістапада 1933 г., калі ўжо тры месяцы дзейнічаў новы правапіс.
Гэта адна з самых тоўстых кніг па медыцыне, выдадзеных на беларускай мове не толькі ў 1930-я гг., але і ўвогуле ў гісторыі: яна налічвае 526 старонак. Гэта было роўна 90 год таму.
Са збору Беларускага архіва-музея ў Варшаве #Bielaruščyna.
У мяне пытаюць, як дапамагчы архіву-музею. Пералічыце сродкі, калі вы маеце такую магчымасць, на набыццё чарговых прадметаў. Імя спонсара будзе ўпісана ў аналы гісторыі музея і Беларусі.
Калі ў вас, у вашай сям'і захоўваецца цікавы прадмет, то прынясіце яго ў архіў-музей. А захаванасць вашай і нашай агульнай спадчыны я гарантую. Імя дарыльшчыка таксама будзе зафіксавана ў музейнай дакументацыі.


Язэп, лічыцца, гэта беларускае імя. А Юзаф, Юзік, Восіп ці нават Іосіф?
Аднак цікава, што Юзік -- гэта досыць распаўсюджаная форма ў польска-каталіцкім асяроддзі ў Беларусі.
А вось Язэп -- імя, якое часта выкарыстоўваюць пісьменнікі і іншыя дзеячы культуры, аднак арэал яго распаўсюджання ў навуцы не вызначаны. Вядома, аднак, што яно выкарыстоўвалася ў ваколіцах Мсціслава, Клімавічаў і Краснаполля яшчэ ў 1920-я гг.
Вядома і латышскае імя Jāzeps.
А імя Якуб суіснавала ў тым рэгіёне Беларусі з варыянтам Якыў. Шкада, невядома, сярод католікаў ці праваслаўных, шляхты ці сялян бытавалі гэтыя формы. Гэта дазволіла б больш дакладна суаднесці іх з этнакультурным кантэкстам.
Якая мова была сто год таму на ўсходзе сучаснай Магілёўскай вобласці, вы даведаецеся з кнігі: I. Бялькевіч, Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны, Мінск 1970, адзін з экзэмпляраў якой захоўваецца ў Беларускім архіве-музеі ў Варшаве #Bielaruščyna.


Убачыў свет артыкул:
Корбут В., Фарміраванне ідэнтычнасці беларускіх нацыянальных дзеячаў у 1890-х гг. — пачатку ХХ ст.: ад польскай да беларускай самасвядомасці, [у:] Wielokulturowość Europy Środkowo-Wschodniej: doświadczenia przeszłości i wyzwania teraźniejszości. Z okazji 20. rocznicy utworzenia Katedry Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej, red. nauk. J. Getka, J. Grzybowski, Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego 2023, s. 68-90.
У тэксце разглядаецца канверсія (пераход) з польскай мовы на беларускую і змена ідэнтычнасці піянераў беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст. -- выхадцаў са шляхты братоў Яна і Антона Луцкевічаў, Яна Луцэвіча (Янука / Янкі Купалы), а таксама Алаізы Пашкевіч (Цёткі), уплыў на гэты працэс творчасці Францішка Багушэвіча і іншых польска-беларускіх пісьменнікаў ХІХ ст., а таксама прац Яўфімія Карскага і іншых беларусазнаўцаў, прадстаўнікоў заходнерускага дыскурсу.


Obecnie jest dyskutowana tożsamość powstańców styczniowych. Niektóre polskie (!) media nawet piszą, że oni (np. Wincenty Konstanty Kalinowski) są... żadni Polacy... Cóż, zagadnienie jest ciekawe i skomplikowane. Pozornie skomplikowane, co prawda. Są fakty historyczne, które świadczą wyraźnie, kto się czuł w latach 1863-1864, przed tym i później na ziemiach Litwy i Białorusi, w tym w mieście Mińsku Litewskim, Polakiem, Litwinem, Białorusinem. Na ten temat napisałem w 2019 r. artykuł:
Korbut V., Mińsk Litewski: polski czy (i) białoruski? Miasto w dziennikach i wspomnieniach z połowy XIX – początku XX w. (przyczynek do badania tożsamości Polaków w okresie porozbiorowym), [w:] Polacy na Białorusi. Od końca XIX do początku XXI w. T. III. Niepodleglość 1918–2018: polskie i białoruskie idee niepodległościowe, red. T. Gawin (Bibliotheca Europæ Orientalis LIII, studia 9), Warszawa: Studium Europy Wschodniej Uniwersytetu Warszawskiego 2019, s. 19-38, ISBN 978-83-61325-75-8.
Па-беларуску артыкул даступны тут.


Zacząłem uzupełniać w publikacje swój profil w Academia. Prawie codziennie będę wrzucał tam  skany (pdf) różnych prac od lat 90. do dnia dzisiejszego. Zapraszam do czytania!


Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншых заканадаўчых актаў гэтай дзяржавы, на рускай мове з 1991 г. яна называецца "Республика Беларусь".
Чаму ў адным з апошніх указаў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі фігуруе назва "Республика Белоруссия"? Улічваючы "саюзны" характар адносін дзвюх дзяржаў, цяжка не ўбачыць тут непавагу аднаго "партнёра" да другога. Мне бачацца ў гэтым сімптаматычныя адносіны расійскага "партнёра" да прарасійскага беларускага. Я заўважыў, што гэта "арфаграфічная" памылка паўтараецца здаўна. Адсутнасць рэакцыі беларускага прарасійскага партнёра досыць паказальная.
Звяртае на сябе ўвагу пры гэтым выкарыстанне ва ўказе назвы "Республика Молдова", а не "Республика Молдавия".


Убачыў свет артыкул: Корбут В., Фарміраванне «нацыянальнага ўзору» тапаніміі на старонках першых беларускамоўных газет «Наша Доля» і «Наша Нива» (1906–1907 гг.), [у:] Спазнаючы Беларусь... Да 65-годдзя беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта = Odkrywając Białoruś... 65-lecie białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim = Discovering Belarus... On the Occasion of the 65th Anniversary of Belarusian Studies at the University of Warsaw, red. R. Kaleta, Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego 2023, s. 243-267.
У артыкуле разглядаюцца назвы асноўных населеных пунктаў Беларусі і Літвы ў беларускамоўным друку 1906-1907 гг. Іх можна інтэрпрэтаваць як свайго роду першапачатковыя арфаграфічныя формы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Сярод іх: Минск (Менск спарадычна ў 1906 г. і зноў толькі з 1918 г.), Вильня (вельмі рэдка Вильна), Гродна, Брэст і Брэсць, Заслаўе, Ашмяна, Смаргонь і Смаргони, Маладэчна, Стоўбцы і Стоўпцы, Магілёў і Магілеў і інш.


"Ещё и сегодня полонизированные литовцы живут на северо-западе Республики Беларусь (Радунь, Вороново, Ошмяны, Островец и др.) и на востоке Республики Литва. Отличить их просто: они имеют литовские фамилии (Мальдис, Пачобут, Корбут, Довгялло и др.) и чаще всего католического вероисповедания, по самоосознанию могут считать себя поляками, литовцами, белорусами, русскими и др.", -- так, трэба называць усё сваімі імёнамі. Так, не рускія і не рускія са знакам якасці, а паланізаваныя літоўцы (літвіны) мы. Самае цікавае, што пра гэта піша не літовец (літвін), не тутэйшы "паляк" ці "беларус", а... тутэйшы "заходнерус", які да таго ж не сімпатызуе "ябатькам"...


Spacerując wieczorem warszawskim placem Hallera, znalazłem w regale z książkami do rozdania oto to dzieło  Janusza Odrowąża-Pieniążka "Mickiewicziana zbierane po świecie" (Warszawa 1998). Autor -- historyk literatury, pisarz i muzeolog, w latach 1972–2009 dyrektor Muzeum Literatury im. Adama Mickiewicza w Warszawie.
Po powrocie do domu na pierwszej stronie książki odnotowałem dedykację autora...


У калекцыі Беларускага архіва-музея ў Варшаве #Bielaruščyna захоўваецца кніга "1905 год у Беларусі" (Менск 1925). Яе змест складаюць успаміны сведкаў рэвалюцыйных падзей 1905 г., у асноўным у гарадах, пераважна яўрэйскіх рэвалюцыянераў. У кнізе нямала матэрыялаў пра яўрэйскія пагромы з фатаграфіямі ахвяр.
Сама кніга захавалася з вырванымі ілюстрацыямі, без тытульнага аркуша.
У мяне пытаюць, як дапамагчы архіву-музею. Пералічыце сродкі, калі вы маеце такую магчымасць, на набыццё чарговых прадметаў. Імя спонсара будзе ўпісана ў аналы гісторыі музея і Беларусі.
Калі ў вас, у вашай сям'і захоўваецца цікавы прадмет, то прынясіце яго ў архіў-музей. А захаванасць вашай і нашай агульнай спадчыны я гарантую. Імя дарыльшчыка таксама будзе зафіксавана ў музейнай дакументацыі.


Убачыў свет артыкул: V. Korbut, «Беларусь», «Беларусь и Литва» и производные понятия на страницах первых белорусскоязычных газет, [в:] Jednostki języka w systemie i w tekście, 5, red. A. Charciarek, A. Zych, G. Wilk (Biblioteka „Przeglądu Rusycystycznego”, Nr 38, red. P. Fast), Katowice: „Śląsk” Sp. z o. o. Wydawnictwo Naukowe; Stowarzyszenie Inicjatyw Wydawniczych [Katowice] 2023, s. 133-149.
У артыкуле разглядаюцца варыянты назваў Беларусі на старонках першых беларускіх газет "Наша Доля" і "Наша Нива" ў 1906-1907 гг.: Беларусь, Белая Русь, Беларусь и Литва. Адсочваецца і тлумачыцца варыянтнасць выразаў: на Белай Руси, на Беларуси, у Беларуси. Прыводзяцца польскія і рускія паралелі, прыклады з сучаснай беларускай літаратурнай мовы.


Беларуская навагодняя паштоўка. Першая палова 1990-х гг.
З калекцыі Беларускага архіва-музея ў Варшаве #Bielaruščyna.
У мяне пытаюць, як дапамагчы архіву-музею. Пералічыце сродкі, калі вы маеце такую магчымасць, на набыццё чарговых прадметаў. Імя спонсара будзе ўпісана ў аналы гісторыі музея і Беларусі.
Калі ў вас, у вашай сям'і захоўваецца цікавы прадмет, то прынясіце яго ў архіў-музей. А захаванасць вашай і нашай агульнай спадчыны я гарантую. Імя дарыльшчыка таксама будзе зафіксавана ў музейнай дакументацыі.


Два ідэнтычныя дакументы. Розніца ў тым, што беларускамоўны выдавалі прыкладна да пачатку 2010-х гг., а пасля яму на змену прыйшоў рускамоўны.
З калекцыі Беларускага архіва-музея ў Варшаве #Bielaruščyna.
У мяне пытаюць, як дапамагчы архіву-музею. Пералічыце сродкі, калі вы маеце такую магчымасць, на набыццё чарговых прадметаў. Імя спонсара будзе ўпісана ў аналы гісторыі музея і Беларусі.
Калі ў вас, у вашай сям'і захоўваецца цікавы прадмет, то прынясіце яго ў архіў-музей. А захаванасць вашай і нашай агульнай спадчыны я гарантую. Імя дарыльшчыка таксама будзе зафіксавана ў музейнай дакументацыі.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

27

obunachilar
Kanal statistikasi