У калекцыі Беларускага архіва-музея ў Варшаве #Bielaruščyna захоўваецца кніга "1905 год у Беларусі" (Менск 1925). Яе змест складаюць успаміны сведкаў рэвалюцыйных падзей 1905 г., у асноўным у гарадах, пераважна яўрэйскіх рэвалюцыянераў. У кнізе нямала матэрыялаў пра яўрэйскія пагромы з фатаграфіямі ахвяр.
Сама кніга захавалася з вырванымі ілюстрацыямі, без тытульнага аркуша.
У мяне пытаюць, як дапамагчы архіву-музею. Пералічыце сродкі, калі вы маеце такую магчымасць, на набыццё чарговых прадметаў. Імя спонсара будзе ўпісана ў аналы гісторыі музея і Беларусі.
Калі ў вас, у вашай сям'і захоўваецца цікавы прадмет, то прынясіце яго ў архіў-музей. А захаванасць вашай і нашай агульнай спадчыны я гарантую. Імя дарыльшчыка таксама будзе зафіксавана ў музейнай дакументацыі.