Dapamoga


Kanal geosi va tili: Litva, Beloruscha


🏰 Замак | Дапамога палітуцекачам 🤍♥️🤍 у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні,
▫️Шэлтар,
▫️Адаптацыя,
▫️Гуманітарны склад,
▫️Мерапрыемствы.
📍Savanoriu, 134B (Naujoji Riovoniu,10), Vilnius
✌🏻 Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Litva, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


🗓 11 студзеня 2025 г.
⏰ аб 13.00 у музэі Маркучай (Vilnius, Subačiaus g. 124) адбудзецца адкрыццё выставы
📍 “Вільнюс і ваколіцы вачыма беларускіх мастакоў
з удзелам
📍беларускай музычнай капэлы “Гоман”
📍І беларускага дзіцячага хора "Валошкі"

💶 Уваход вольны. Але данаты вітаюцца.
💙 Падтрымаць музычныя калектывы можна набыўшы кубачак ☕ на
buymeacoffee.com

📍Паколькі колькасць месцаў абмежаваная, неабходная рэгістрацыя, да 9 студзеня 2025 г. даслаць электронны ліст у вольнай форме на адрас: renginiai@markuciudvaras.lt.

Арганізатары выставы:
🎄Сядзіба-музей “Маркучай”,

🎄 Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Партнёр:
🎄Культурны цэнтр імя Якуба Коласа.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🔥 Варта Святла: Шукаем вартаўнікоў на студзень! 

Вартаўнік - чалавек, які ўвечары прыходзіць прыглядзець мемарыял і запаліць свечкі.
Каб далучыцца - ўпішыце свой тг нік-нэйм насупраць зручнай даты у таблічцы тутака >>

❤️‍🔥 Варта Святла - мемарыял у Вільні, прысвечаны загінулым беларусам, які гарыць кожны вечар са жніу‌ня 2020га.

Хочаце зрабіць свой унесак у беспарапынную працу Варты Святла?

🔺 Далучайцеся да суполкі вартаўнікоў памяці тых, хто загінуў, абараняючы вольную Беларусь!

🔺 Прапануйце вашым сябрам і гасьцям прыняць удзел у запальванні свечак — гэта вельмі выдатны ўспамін пра паездку ў Вільню.

🔺 Хто жадае запаліць свечкі дыстанцыйна — ахвяруйце грошы на свечкі, лампады, рамкі на асобны рахунак Варты святла:

Paysera:
Dapamoga všį
LT483500010009843602

👌 Як заўжды — трэба дастаць старыя і запаліць новыя свечы, прыбраць, паглядзець каб было чысценька. Падрабязная Інструкцыя і запіс па спасылцы >>

#ВартаСвятла


2020 год.

Беларусы Літвы сумесна з грамадскай арганізацыяй Dapamoga выпусцілі навагодні кліп на кавер-версію мабыць самай кранальнай беларускай песні - "Простыя словы".

У запісе відэа бралі ўдзел сем'і, вымушаныя з'ехаць у Літву з-за палітычных рэпрэсій і кіраўніца грамадскай арганізацыі Dapamoga Наталля Калегава.

«У нас ёсць толькі адно навагодняе жаданне - вярнуцца дадому, у свабодную Беларусь!»

Выкарыстанне песні было ўзгоднена з нашым сябрам, Лявонам Вольскім.

Ідэя належыць адной з нашых цудоўных ментарак.

Аўтарам кавера выступіў Міхаіл Цалковік.

#ГісторыяDapamoga


У гэты святочны перыяд валанцёры і жыхары Беларускага Замку традыцыйна наведвалі з падзякай месцы, дзе быў першы прыём на літоўскай зямлі.

Яны адправіліся на памежныя пункты, каб асабіста перадаць віншаванні і падзякаваць за службу і адносіны да ўцекачоў.

"Дзякуй, за абарону інтарэсаў дэмакратыі, гуманізму і дапамогу ў крытычную хвіліну.

За дапамогу, талерантнасць і клопат, праяўленыя да кожнага пераследаванага беларуса. За падтрымку народа Беларусі ў яго імкненні да свабоды.

Ваша служба - натхняльны прыклад таго, як чалавечнасць і салідарнасць могуць стаць перамогай над самымі складанымі выпрабаваннямі.

За нашу і вашу свабоду!"


#БудніDapamoga


Паважанае спадарства,
сёння, у пятніцу, з 18:00, Наталля Калегава  будзе праводзіць у Замку традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі.


✍🏻 Папярэдні запіс - абавязковы:
@natalex_dapamoga

🤍 Чакаем Вас!

📍Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10


🎄Запрашаем на дзiцячы майстар-класс па выпечцы
і ўпрыгожванню пернікаў 🍪

🗓 Калi: 5 студзеня 15.00

📍Месца Замак


❄️ Ваша дзіця рэалiзуе свой кулінарны талент, ствараючы пернікі-шэдэўры сваімі рукамі. Атмасфера свята і духмяныя пахi зробяць гэты дзень асаблівым. Дзеткi прыгатуюць перніки, якія можна забраць дадому і падараваць родным🫶

⚪️Удзел безкаштоўны. Данаты на карысць Дапамогі вітаюцца

📝Калі ласка, запішыцеся дзеля ўдзелу па спасылцы, бо колькасць месцаў абмежавана.

https://forms.gle/D5ovU13QNEBNPLcFA

Да сустрэчы у Замку✨️


“Сёння, 1 студзеня, а 14:00 на Катэдральнай плошчы адбудзецца цырымонія ўзняцця літоўскага сцяга. Беларусы Вільні віншуюць Літву з гэтым знамянальным днём і заклікаюць усіх далучыцца да ўрачыстасці! У мінулым годзе беларуская супольнасць ужо ўдзельнічала ў гэтай цырымоніі, і гэта стала прыкладам нашай салідарнасці. Запрашаем усіх!

Глядзіце відэа тут:
https://youtube.com/shorts/II8Gin-ksSU?feature=shared”


Klub "Licviny" dan repost
1 студзеня – Дзень дзяржаўнага сцяга Літвы

Сёння Літва адзначае важную дату – Дзень дзяржаўнага сцяга. Гэты сімвал свабоды і адраджэння нацыі ўвасабляе гонар, адвагу і адзінства літоўскага народа.

Жоўты колер сімвалізуе святло і росквіт, зялёны – жыццё і надзею, а чырвоны – кроў, пралітую за незалежнасць. Разам яны ўвасабляюць любоў да радзімы і глыбокую павагу да продкаў.

🇱🇹 Шчыра віншуем Літву са святам!

Skaityti lietuviškai ČIA

🌐 Сайт ⚪️ Інстаграм 🔴 Фэйсбук ⚪️ Тэлеграм LT


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Дарагія сябры, віншаванне Наталлі Калегавай напярэдадні Новага года!

З надыходзячым!
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍


Алене Дубовік (Шчарбінскай) патрэбная падтрымка. Давайце дапаможам калезе!

Журналістка Алена Дубовік
тыдзень таму трапіла ў лякарню з двухбаковай пнеўманіяй. Трое дзяцей, якіх Алена выхоўвае адна, сустракаюць зімовыя святы без мамы.

Сітуацыя пагоршылася, калі высветлілася, што старэйшы сын медыйшчыцы таксама захварэў на пнеўманію.

Падтрымаць можна тут

без впн

Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok


А гэта да нас з падарункамі завітаў наш ментар 2020 года і наш самы першы Дзед Мароз Сяргей, які ў 2020 годзе падчас COVID павіншаваў больш за 70 дзетак, якія ў той складаны час апынуліся разам з бацькамі ў Літве
#БуднiDapamoga #нереклама


Дзякуючы вашым данатам, мы аплацілі электрычнасць і газ за мінулы месяц на суму 621 і 1500 еўра адпаведна. 🙏🏻

Пасля аплаты на рахунку засталося 30 еўра.

Яшчэ засталася непакрытай аплата:
🔺 890 еўра за прадукты па дагавору з Mаіsto bankas (1 кіло вагі - 0,10 еўра), якія ў Замку атрымліваюць уцекачы - беларусы і украінцы, за 3 месяцы атрымалася распаўсюдзіць 9 тон прадуктаў.

Пачаўся новы месяц. Мы просім не забываць Замак і перыядычна рабіць данаты. Гэта адзіны сродак, на які мы можам разлічваць, бо ў Замка няма грантавай падтрымкі.

Нашыя рахункі:
🔺PayPal: pay@dapamoga.Lt
🔺Paysera:
VŠĮ Dapamoga LT
LT263500010016529238
SWIFT: EVIULT2VXXX
Bank: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr.16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania

Данаты патрэбныя на:
✅ камуналку Замка
✅ прадуктовыя камплекты (кожны уцякач атрымлівае асабісты прадуктовы набор)
✅ тэрміновыя патрэбы Замка і яго жыхароў (напрыклад, рамонт катла)
✅ бензін, каб забіраць уцекачоў з пагранзастаў
✅ прадукты ад maistobankas, па якія кожны можа прыйсьці у Замак


Запрашаем на ёгу ў панядзелак, 30 снежня!

🗓
Дата: 30.12
🕒
Час: 11.00
📍
Месца: Замак
🧘
Інструктар: Алесь

Што вас чакае?
   •   Практыкі для цела і душы: мяккія расцяжкі, дыхальныя практыкаванні і расслабленне.
   •   Палепшанне гнуткасці, умацаванне цягліц і зняцце напружання.
   •   Балансаванне ўнутранага стану і зарад энергіі.

Чаму ёга карысная?
   •   Дапамагае пазбавіцца ад стрэсу і гарманізаваць розум.
   •   Умацоўвае фізічнае здароўе і паляпшае паставу.
   •   Павышае канцэнтрацыю і дапамагае знайсці ўнутраны баланс.

Прыходзьце, каб адчуць сябе лепш і пачаць дзень з клопату пра сябе!




♥️ Паважанае спадарства,
у нядзелю, як звычайна а 12:00, сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў!


У мітынгу прымуць удзел  былыя палітвязні і беларусы, што маюць палітычна матываваны крымінальны пераслед у Беларусі - далучайцеся і вы!

Жыве Беларусь!
🤍♥️🤍


📆 Кожная нядзеля | 12:00
📍 Плошча Вінцэса Кудзіркі/
Vinco Kudirkos aikštė


Запрашаем наведаць дзіцячы навагодні спектакль 4 студзеня!

Навагодні спектакль от Mroj Hall Teatras "Брэменскія музыкі”https://www.facebook.com/share/r/15q8da3tZd/?mibextid=wwXIfr" — гэта цікавая прыгода, у якой удзельнічаюць і артысты і гледачы і лялечныя персанажы. Сюжэт вядомай казкі братоў Грым шматлікім гледачам даўно вядомы. Аднак спектакль - гэта магчымасць стаць удзельнікамі казачных падзей і разам з чатырма сябрамі прайсці няпросты шлях ад безнадзейнай сітуацыі і роспачы да поспеху, росквіту і творчасці! У канцы такога шляху вядома ж свята!

Завяршае спектакль сустрэча з Дзедам Марозам, музыка, падарункі для дзяцей, віншаванні, фатаграфіі з персанажамі казкі — усё тое, што робіць незабыўнымі і радаснымі навагоднія дні!

👉 Dapamoga набыла 35* квіткоў для дзяцей уцекачоў.
Калі вы жадаеце, каб вашы дзеці наведалі спектакль, то пішыце у асабістыя @natalex_dapamoga.

*пры неабходнасці мы можам набыць больш квіткоў.
#НашыПартнёры #НашыСябры #СябрыDapamoga

🗓 4 студзеня 13.00
📍 Naujosios Vilnios kultūros centras,
Gerovės g. 1, Vilnius


Dapamoga dan repost
У нядзелю 29 снежня а 15.00 у Замку адбудзецца лекцыя аб адкрыцці бізнесу і асновам падатковага заканадаўства ў Літве.

Запісацца на кансультацыю да спецыяліста-лектара Андрэя можна будзе пасля лекцыі праз яго асабістыя @Donandre2002

🗓 29 снежня
🕑 15:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių g. 10


25 снежня ў Беларускім Замку адбылося святкаванне Каляд. Галоўнымі гасцямі сталі ўдзельнікі гурта “Беларускі цуд”, што прыйшлі да нас калядаваць.
Мы ўсе сабраліся разам, як адна вялікая сям'я, каля ўтульнага каміна і за вялікім сталом. Атмасфера была па-сапраўднаму цёплай і сяброўскай.
Удзельнікі свята атрымалі асалоду ад цудоўных беларускіх песень, а таксама весела танцавалі з казой і мядзведзем пад гукі дуды.
Мы верым і жадаем, што наша пуцяводная зорка абавязкова прывядзе нас дадому, у нашу новую Беларусь, вольную ад нячыстай сілы. Няхай гэтае свята пакіне ўспаміны на ўсё жыццё і стане сімвалам надзеі на светлую будучыню!

https://youtu.be/nCFDDKBdavk?si=YaiGbd0DXVba_iNg


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Шаноўнае спадарства, шчыра запрашаем на Фестываль Калядных песень!🎄❄️

Акурат пасля нядзельнага мітынгу на плошчы Кудзіркі 😉

Фестываль пройдзе ў касцёле Святога Барталамея.

Уваход вольны. Ахвяраванні вітаюцца.

🗓 29 снежня
🕑 13:00
📍 Касцёл Святога Барталамея,
Užupio g. 17A, Vilnius


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
27 снежня ў 11.00 у Замку адбудзецца ёга + гукатэрапія (з 12:15) 🔔

Заняткі дапамагаюць:
● супакоіць розум, мітуслівыя думкі.
● зняць трывогу, унутраныя канфлікты.
● пазбавіцца ад болю ў целе.
● аднавіць пашкоджаныя тканіны, расслабіць мышцы і ліквідаваць заціскі ў шыі, спіне, плячах.

Прыходзьце і адчуйце сілу гуку 🔔

🗓 27 снежня
🕑 11:00
📍 Беларускі Замак,
Naujoji Riovoniu 10

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.