У пятніцу 27 снежня ў 19.00 у Беларускім Замку ў Вільні адбудзецца паказ-чытка дакументальнай п'есы "Апошняе слова". П'есу "Апошняе слова" ўжо зараз можна лічыць унікальным дакументам нашага часу. Яе аўтары - расійскія палітвязні, асуджаныя за крытыку пуцінскага рэжыму і антываенную пазіцыю.
Аўтар драматургічнай апрацоўкі -
пісьменніца Юлія Мазурава, якая прыедзе на паказ у Вільню 27 снежня.
Ідэю п'есы-чыткі прапанавала
Ганна Сцяпанава.
Рэжысёр п'есы-чыткі -
Захар Хунгурэеў.Самі па сабе апошнія словы палітвязняў - вялікая з'ява, таму што суд у Расіі стаў адзіным месцам, дзе людзі могуць адкрыта выказваць сваё стаўленне да вайны. Людзі, якія не могуць маўчаць. Людзі, якім ужо няма чаго губляць.
✍ Пасля чыткі ўсе гледачы і ўдзельнікі змогуць падпісаць Калядныя паштоўкі палітвязням і падзяліцца з імі сваімі ўражаннямі ад паказу спектакля.
📚 У фае Замка кожны жадаючы зможа абраць і набыць кнігі на некалькіх мовах, якія прадставіць крама
the.bookest.world.
Удзельнікі пастаноўкі п'есы-чыткі "Апошняе слова" чакаюць гасцей на спектакль.📌
Уваход бясплатны, па рэгістрацыі.Запоўніце, калі ласка, рэгістрацыйную анкету
па спасылцы ці па QR-коду на афішы.
Усе заяўкі праходзяць верыфікацыю ў мэтах бяспекі.🗓
27 снежня
🕑 19:00
📍 Беларускі Замак, Naujoji Riovoniu 10