#дзёньнік_чытачкі
Эдгар Алан По "Падзеньне хаты Ашэраў"
На жаль, зь дзьвух прачытаных мною аповядаў, гэты спадабаецца мне менш, бо з-за надмернай таемнасьці адсьледкаваць сюжэтную лінію й зразумець ейны сэнс зь першага разу цяжка. Але я паспрабую занурыцца туды зноў, каб вынесьці нешта карыснае, або не.
Родэрык Ашэр, апошні атожылак старажытнага роду, запрашае сябра юнацкасьці пагасьцяваць у прозівішчным замку. Сястра Родэрыка цяжка й безнадзейна хворая, ейныя дні палічаны. Пасьля ейнай сьмерці, цягам некалькіх дзёнаў Родэрык знаходзіўся ў замяшаньні, пакуль уначы ня грымнула бура й ня высьветлілася жахлівая акалічнасьць — лэдзі Мэдылейн была пахавана жыўцом! Паўстаўшы з труны, яна прыйшла да брата з апошнім дакорам, і дзьве душы назаўжды пакінулі гэты тленны свет.
Калі шчыра, гэты аповяд настолькі не запаў у душу, што пасьля чытаньня я хутка ўсё запамятавала. Апавесьці нешта пра герояў, акрамя ярлыкоў: Галоўны герой, мажліва, які й імя не мае, - проста існуе; Родэрык Ашэр - мутны мужык; Ягоная сястра - мёртвая, але гэта не дакладна.
Тэма: Не забівай родзічаў, бо сам памрэш?
Вынік: Жудасьць дзяля жудасьці. Мажліва, некаму гэта спадабаецца, але не мне. Дэтэктывы ў яго атрымліваюцца лепш, таму калі будзе час і жаданьне, прачытаю нешта з гэтага жанру.