Piśmienica, jakaja maryć


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Прыстанак адной дзяўчыны, якая час ад часу займаецца пісьменцтвам, перапыняючыся на самабічаванне і забаўкі.
Бот для сувязі - @marny_list_bot
Фінансавая падтрымка:
https://www.patreon.com/p_with_m
If you don't know belarusian:
Setting - Language

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


#цяжкасьці_пераклада
Цяпер раблю білд для Ніхіды па-беларуску. Дык вось, маленькая цікавасьць: маецца паняцьцё DPS, пад ім разумееца "дамагер", ад ангельскага слова "damage" = шкода. Атрымліваецца, Нахіда - шкодніца? Пацешна)


#цяжкасьці_пераклада
Адкрыцьцё дня, па-беларуску таксама можна казаць курва 🙃
ЦЯПЕР Я АНІЯКІХ "БЛЯДЬ" У МАІМ ЛЕКСІКОНУ!


#пісьменьніцкія_нататкі
Натхнілася каментарамі з "ВК":
Гутарка паміж дзьвума лепшымі сяброўкамі
Мара: Ці звычайна, калі мне ўсё роўна зь кім лажыцца ў ложак?
Люда: Ну, мажліва, ты - пан?
Мара: Зусім з глузду з'ехала са сваёю гітараю? Я - pani, p-a-n-i...
Люда: Як жа цяжка табе будзе безь мяне...


Дарэчы, раз я з'явілася, даўно схавала ў галерэю, каб потым выкласьць, але да гэтага ўсё рукі не даходзілі 😏


#дзёньнік_чытачкі


Нехта кліча Льва – выкладчыка гісторыі магіі й куратар факультэту Хорсу, якому дзяўчына апавядае пра праблемы з разьмеркаваньнем. Мужчына наадварот рады, што такая незвычайная студэнтка трапіла на іхній факультэт, і прапануе дапамогу. Рагнеда ж разумная, таму ад яе не адмаўляецца.

💞 Нечакалі? Выкладчык – таксама мажлівы фаварыт. Першае ўражаньне добрае, бо ён першы з факультэту, хто працянул нашай гераіне руку дапамогі. А нам патрэбныя саюзьнікі.

Падчас нашага шпацыра, мы сустракаем Есэна, якога выкладчык просіць адвесьці нас да іншага інтэрнату, які не належыць аніякаму факультэту. Там мы сустракаем вахцёрку, якая даводзіць да нашай гераіні, што жыць яна будзе з Насьцяю. Тая спрабуе супрацьстаяць, але выбару няма. Потым Рагнеда й Есэн гутараць наконт аб’ядняньня, што разам усё рабіць прасьцей. Нашая гераіня згодная зь ягоным меркаваньнем і лічыць, што яны падобныя адзін на аднаго. Сустрэча з Анастасіяю, відавочна, не была цёплаю. Тая была зьдзіўленая з’яўленьнем Рагнеды, таму тая хутка ўсё растлумачыла, каб супыніць яшчэ не пачаўшуюся сварку.

Ноччу жа, перад сном дзяўчына разьвязала выкарастаць параду Есэна і прапануе той заключыць мір, бо яны абодве апыніліся ў нязручнай сітуацыі й лепш аб’яднацца, каб ва ўсім разабрацца.

На гэтым завяршаецца сэрыя…
Тэлеграм-канал навэлы


#дзёньнік_чытачкі
Заўвага: Гэта кароткі пераказ сюжэту з асабілвасьцямі маіх выбараў падчас праходжаньня, таму спачатку рэкамендую прайсьці навэлу самастойна. Дарэчы, тоўстым шрыфтом я вылучу тыя самыя выбары. Яшчэ жадаю дадаць, што вымову я буду рабіць на раскрыцьцё гераіні, а не на фаварытаў.

“Сірын” – 1 сэзон, 1 сэрыя

Нашую гераіню клучуць Рагнеда Д’ячэнка. Чаму я выбрала гэтая імя? Бо славянска-беларускі вайб! Яна мае доўгія каштанавыя валасы й зялёныя вочы, звычвйна аддае перавагу моднаму адзеньню.

📸 Ейны выгляд будзе даданы асобным пастом.

Рагнеда – сямнаццацігадовая абітурыентка акадэміі чараўніцаў і чараўнікоў, якая толькі прыбыла на месца й адразу сутыкнулася зь першаю перашкодыю на сваім шляху – возерам. Азурнуўшыся, дзяўчына падыходзіць да вады й кідае туды каменьчык. У выніку перад ейнымі вачыма паступова з’яўляецца камены мост.

🧙🏻‍♀️Першая рыса нашай гераіні – Разважнасьць.

Перабраўшыся на іншы бераг, тая ідзе ў двор акадэміі, дзе бачыць натоўп такіх жа абітурыентаў. У яе не атрымоўваецца зьвярнуць іхнюю ўвагу, таму дзяўчына заходзіць у сам замак, а потым ідзе направа. Ейную руку нехта хапае, у адказ яна эмацыянальна рэагуе – крычыць.

🧙🏻‍♀️‍ Другая рыса нашай гераіні – Страх таго, што хаваецца ў цемры.

Замест жудаснага монстра, яна бачыць рудага хлопца, які дапамаге ёй знайсьці неабходны зал.

💞 Дарэчы, гэта адзин з нашых фаварытаў) Першае ўражэньне кепскае, бо ён курыць цыгаркі.
🧙🏻‍♀️‍ Трэцьця рыса нашай гераіні – Законапаслухмянасьць.

Ён праводзіць нашую гераіню да неабходнай залы, дзе праходзіць разьмеркаваньне абітурэентаў па чатыром факультэтам: Хорс – чараўнікі з моцнымі амбіцыямі, якія супрацьстаяць перашкодам на сваім шляху; Велес – чараўнікі, якія сябруюць з прыродаю; Мара – ствараюць нешта новае, бо разважлівыя й разумныя; Чура – храбрыя чараўнікі, якія можуць нават змагацца без магіі.

Пасьля жартаў пра шкарпэткі й доўгай прамовы дарэктара пра факультэты, да Рагнеды даходзіць чарада выбраць адну зь чатырох картак, кожная зь якіх прыналежыць пералічанным факультэтам.

❗️ Гэта была першая міні-гра, у якой я выцягнула картку факультэта Хорсу. А-а-а, я так рада)

Але нашая гераіня не так здаволеная, бо ўся ейная сям’я зь Велеса. Яна была ўпэйненая, што пойдзе па іхнім крокам. Тады ў той з’яўляюцца сумнявы, мажліва, гэта памылка? Ейныя вывады падтрымлівае разьмеркаваньне іншай абітурыенткі, якая была ўпэўнена, што трапіць у Хорс.

Нечакана тая дзяўчына, якую клічуць Анастасіяю, кідаецца на нашую гераіню з абвінавачаньнем: яна скрала ейную картку, таму ёй патрэбня вярнуць яе сапраўднай уладарцы. Але ў іхнюю сварку хутка ўклініваецца стараста першага курсу Велеса, хлопец Есэн, які вяртае нам картку й дапамагае дзяўчынам знайсьці кабінэт дарэктара.

💞 Мы зноў сустрэлі фаварытаў, цэлых дзьвух! Першае ўражаньне ад Анастасіі кепскае, бо яна не разабраюшыся ў сітуацыі пачала абвінавачываць нашую гераіню. Есэн наадварот, вельмі падобны на нас, тым больш зь Велеса.

Так, яны даходзяць да кабінэту дарэктара, але дзьвер зачынена. Зноў пачынаецца сварка, але паміж Есэнам і Анастасіяю: тая злуецца, што стараста ня ведая, дзе дарэктар. Праз некаторы час да іхней кампаніі далучаецца той самы руды хлопец, дарэчы, ён з Мары. Цяпер яны сварацца ўтрох) Так, або інакш, з-за дзьвяры выглядвае дарэктар, але хутка хаваецца ад студэнтаў. Анастасія зноў злуецца, а Данііл зьвяртаеца да Есэна, што ён як стараста павінен ведаць асаблівы код да кабінэту. У выніку ён нешта ўспамінае, а Анастасія пытае, чаму маўчаў дагэтуль? Рагнеда падтрымлівае Есэна, бо ён і так зрабіў шмат для іх, ня гледзячы на іншыя сваі абавязкі. Выкарысаўшы код, хлопец заходзіць у кабінет і гутарыць з дарэктарам, якія апавядае пра сваю занятасьць і што зможа прыняць іх толькі заўтра. Анастасія зноў злуецца, а нашая гераіня разьвязае пайсьці да інтэрнату. Але там ніхто не сустракае яе з распасьцёртымі рукамі. Падчас сваркі з адной зь дзяўчынаў, яна абураецца й дае атпор зьневажаньню ў ейны бок.

🧙🏻‍♀️‍ Чацьвёртая рыса нашай гераіні – Прагнаньне сьправядлівасьці.


#цяжкасьці_перакладу
А я думаю, чаму я ўсё разумею па ўкраінску, а чытаю ўсё ня так.


Упершыню пазнала пра традыцыйнае беларускае сьвята "Дзяды", дарэчы яно сьвяткуецца сёньня й злучанае з ушанаваньнем продкаў — не толькі памерлых бацькоў, але й усіх родзічаў. Нашыя продкі верылі, што памерлыя ператвараюцца ў духаў-продкаў. Дарэчы, у славянскай міфалогіі дзядамі называюць не толькі продкаў, але і іх душы. На працягу года сьвята Дзяды адзначаюць некалькі разоў на год: перад масьленічным тыднем, на Радаўніцу, перад Троіцай, перад сьвятам Пятра й на восеньскія Дзяды. Апошнія — самыя галоўныя. Яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні. На "Дзяды" ў цэнтры абраду — вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Вера ў тое, што продкі прыходзяць у госьці да жывых, існуе па сёньня. Існуе перакананьне, што калі падчас вячэры са стала скідаецца неякі прадмет, сталовыя прыборы й ежа, то іх не падымаюць да раніцы. У час урачыстай сьвяточнай вячэры дазвалялася гаварыць толькі пра дзядоў — пра іхняе жыцьцё, рысы характару, узгадваліся іхнія словы й настаўленьні, добрыя ўчынкі.


#зноў_палае
Уф, вельмі хвалююся, бо заўтра пазнаю, ці прынялі маю заяву. А яшчэ не атрымліваецца вымусіць сябе нешта пісаць. Сіджу, злуюся на сябе й ня ведаю за што ў першую чаргу брацца ўвогуле.


Трошкі цудоўных навінаў: 1) я даслала сваю заяву ў анлайн-школу маладых пісьменьнікаў і засталася чакаць першага лістападу, каб пазнаць ці атрымалася туды трапіць; 2) мне падаравалі каляровую кішэнную кнігу, цяпер спрабую зразумець, як ёй карыстацца; 3) купіла новы блок харчаваньня для лаптопу, працуе й на тым дзякуй.


Я не першы год заўважаю, што "Дзень нараджэньня" уплывае на мяне: дае дадатны набой энэргіі на ўвесь дзень. Ня верыцца, што мне ідзе ўжо трэцьці дзясятак, як-ніяк сёньня спаўняецца двадццаць адзін год. Як сказала ўчора маці: "Цяпер ты сапраўды дарослая, таму калі жадаеш з'ехаць..." 😂

Як жа вы, маі падпішчыкі, або проста выпадкова заскочыўшыя на гарбату зь сьвяточным тортам можаце зрабіць гэты дзень найлепшым?
1) Павіншаваць, мне будзе прыемна ❤️
2) Прачытаць/перачытаць, апавесьці пра маю творчасьць: расейская мова й беларуская мова.
3) Падпісацца на іншыя сацыяльныя сеткі: аб'яднанье "Новы сьвет", Ціўтар, Ютуб.
4) Падтрымаць мяне на Патрыёне.


Вось вы бачыце нос? Я не, значыць яго няма 😂


#зноў_палае
Гамон, мая стараста - празорлівеца, бо парадзіла мне беражліва адносіцца да блоку харчаваньня. І што б вы думалі? Ён зламаўся, і я трошкі зьбянтэжаная цяпер. Дзякуй богу, магу купіць новую, але гэта не своечасова, бо на маёй клавіатуры, на якой не ўсе літары мажліва ўвесьці, цяжка пісаць заяву ў школу пісьменьнікаў.


#дзёньнік_чытачкі
Ці любіце вы візуальныя навэлы? Я іх фанатка, таму вельмі жадала некалі апавесьці вам пра гэты від мастацтва таксама. І вось сёньня выйшло абноўленьне зборніка навэлаў Moon Chai Story, іх дзьвух гісторый: «Сірын» і «You can do it». Чаму б не выкарыстаць гэты шанец?


#анонсы_архіў
#няшчырае_каханьне
Дарэчы, я разьвязала выкарастаць гэтую п'есу, калі дапішу яе, для заявы ў тую анлайн-школу. Спадзяюся, я пасьпею зрабіць гэта да неабходнай даты, але засталася не так шмат, мажліва 2-3 дзеі. Цяпер жа можаце атрымаць асалоду ад другой дзеі, якую я вось-вось апублікавала.


А як вы чакаеце банэр Нілы?


#дзёньнік_чытачкі
Эдгар Алан По "Падзеньне хаты Ашэраў"

На жаль, зь дзьвух прачытаных мною аповядаў, гэты спадабаецца мне менш, бо з-за надмернай таемнасьці адсьледкаваць сюжэтную лінію й зразумець ейны сэнс зь першага разу цяжка. Але я паспрабую занурыцца туды зноў, каб вынесьці нешта карыснае, або не.

Родэрык Ашэр, апошні атожылак старажытнага роду, запрашае сябра юнацкасьці пагасьцяваць у прозівішчным замку. Сястра Родэрыка цяжка й безнадзейна хворая, ейныя дні палічаны. Пасьля ейнай сьмерці, цягам некалькіх дзёнаў Родэрык знаходзіўся ў замяшаньні, пакуль уначы ня грымнула бура й ня высьветлілася жахлівая акалічнасьць — лэдзі Мэдылейн была пахавана жыўцом! Паўстаўшы з труны, яна прыйшла да брата з апошнім дакорам, і дзьве душы назаўжды пакінулі гэты тленны свет.

Калі шчыра, гэты аповяд настолькі не запаў у душу, што пасьля чытаньня я хутка ўсё запамятавала. Апавесьці нешта пра герояў, акрамя ярлыкоў: Галоўны герой, мажліва, які й імя не мае, - проста існуе; Родэрык Ашэр - мутны мужык; Ягоная сястра - мёртвая, але гэта не дакладна.

Тэма: Не забівай родзічаў, бо сам памрэш?

Вынік: Жудасьць дзяля жудасьці. Мажліва, некаму гэта спадабаецца, але не мне. Дэтэктывы ў яго атрымліваюцца лепш, таму калі будзе час і жаданьне, прачытаю нешта з гэтага жанру.


#анонсы_ютуб
Я тут выхаджу на новую пляцоўку, буду час ад часу рабіць лурыкс-версіі сваіх перакладаў. Прапаную падтрымаць спробу.
Адэль - Скочваньне ўглыбіню (Bel_Sub)


#зноў_палае
Жадаеце навіну? Увесь дзень я не магла зайсьці на Патрыён, пакуль не спампавала ВПН. Мажліва, гэта нешта значыць, але дакладна не мой пераход на Бусці. Не чакайце, яшчэ змагаюся)

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

54

obunachilar
Kanal statistikasi