Беларускі Міждысцыплінарны Семінар


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Інфармацыйны канал Беларускага Міждысцыплінарнага Семінара - вольнай пляцоўкі для прэзентацыі і абмеркавання навуковых даследванняў беларусаў у любых дысцыплінах.
Заротная сувязь : t.me/BIseminar_bot
Запіс на даклад : https://forms.gle/DwVGF6NAxZ3Swfao9

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri




Паважаныя даследчыкі,
Навукоўцы Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы BAREA ( https://byeducationusa.info/en/ ) ладзяць Беларускі Міждысцыплінарны Семінар - вольную пляцоўку для прэзентацыі і абмеркавання навуковых даследванняў беларусаў у любых дысцыплінах. Мы запрашаем вас прыняць удзел у чарговым і апошнім у 2021 годзе вебінары які адбудзецца ў суботу, 18 снежня.
Увага, семінар перанесены з раней абвешчанай даты на дзень раней.

Дакладчык
: Генадзь Коршунаў, к.с.н., дацэнт, старшы аналітык Цэнтра новых ідэй
https://scholar.google.ru/citations?user=x5uz2OYAAAAJ&hl=en
Назва даклада: Чаму ў Беларусі ў 2020 г. адбылася рэвалюцыя?
Вобласць навукі: сацыялогія
Апісанне: Пакуль яшчэ няма трапнага вызначэння тых падзей, што адбываліся ў Беларусі у 2020 годзе і яшчэ ня скончыліся пасюль. Між тым ёсьць усе падставя лічыць, што ў Беларусі распачалася гістарычная рэвалюцыя - фазавы ці скачковы пераход ад індустрыяльнага грамадства да інфармацыйнага. Паспрабуем праналізаваць тыя трэнды, што прывялі да фарміравання рэвалюцыйнай сітуацыі; паглядзім на тыя трыгеры, што справакавалі рэвалюцыйны выбух; асэнсуем этапы таго, што адбываецца, і паспрабуем намацаць варыянты развіцця будучага.

Час і дата вебінара: 18 снежня 2021, 21:00 Minsk (19:00 Central Europe, 13:00 Eastern US)
Спасылка на Zoom: https://zoom.us/j/96308390614?pwd=bEV6aXdTem1kOWh6dUo3TmVmQlptUT09


Паважаныя даследчыкі,

З тэхнічных прычын семінар 12.12.2021 адмяняецца. Наступны семінар адбудзецца ў нядзелю 19.12.2021 і будзе апошнім у гэтым годзе. Мы плануем вялікую і разнастайную праграму семінараў апасля зімніх святаў, пачынаючы ў студзені 2022. Трымайцеся канала і мы хутка паведамім пра далейшы расклад.


20211128_BAREA_presentation_Gotina.pdf
4.2Mb
Слайды з даклада Елізаветы Гоцінай які адбыўся 28 лістапада: "The billion dollar molecule: откуда взялись лекарства последних 10 лет и где спрятаны лекарства будущего
Вобласць навукі: медицинская химия"




Паважаныя даследчыкі,

Навукоўцы Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы BAREA ( https://byeducationusa.info/en/ ) ладзяць Беларускі Міждысцыплінарны Семінар - вольную пляцоўку для прэзентацыі і абмеркавання навуковых даследванняў беларусаў у любых дысцыплінах. Мы запрашаем вас прыняць удзел у чарговым вебінары які адбудзецца ў Нядзелю, 28 лістапада.

Дакладчык: Елизавета Готина, PhD candidate , Корейский Институт Науки и Технологии
https://scholar.google.com/citations?hl=en&user=XDFUrgoAAAAJ
Назва даклада: The billion dollar molecule: откуда взялись лекарства последних 10 лет и где спрятаны лекарства будущего
Вобласць навукі: медицинская химия
Апісанне: Каждый год американское FDA (Управление по Санитарному Надзору) одобряет к использованию около 25 новых лекарственных соединений. За каждым из них в среднем стоит 10-15 лет разработок общей стоимостью более миллиарда долларов, где только 10 из 10 тысяч кандидатов одобрили к клиническом испытаниям, а успешным из них оказался только 1 из 10. Фармацевтические технологии не стоят на месте и все силы крупных компаний и академиков за последние 40 лет были направлены на повышение успешности, удешевление и ускорение процессов поиска и разработки. Давайте взглянем на некоторые избранные истории лекарств, одобренных за последние 10 лет и оценим, стал ли современный драг дизайн рациональным, или же медицинская химия обречена уповать на удачу, как в истории с открытием пенициллина. И что в этой истории может изменить искусственный интеллект.

Час і дата вебінара: 28 лістапада 2021, 17:00 Minsk (15:00 Central Europe, 9:00 Eastern US, 23:00 South Korea)
Спасылка на Zoom: https://zoom.us/j/96308390614?pwd=bEV6aXdTem1kOWh6dUo3TmVmQlptUT09


BIS_14_11_21_Budzevich.pdf
8.6Mb
Слайды з даклада Мікалая Будзевіча "Сучасная Медыцынская Фізіка", 14 лістапада 2021 г.


Паважаныя даследчыкі,

Навукоўцы Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы BAREA ( https://byeducationusa.info/en/ ) ладзяць Беларускі Міждысцыплінарны Семінар. Мы запрашаем вас прыняць удзел у чарговым вебінары, які адбудзецца ў Нядзелю, 14 лістапада.

Дакладчык: Мікалай Будзевіч, PhD (H Lee Moffitt Cancer Center , SAIL) https://www.researchgate.net/profile/Mikalai-Budzevich
Тэма: "Сучасная Медыцынская Фізіка"
На семінары мы абмяркуем медыцынскую фізіку як прафесію, якая займаецца прымяненнем канцэпцый і метадаў фізікі ў ахове здароўя. Больш дакладна пагутарым пра тры асноўныя галіны : дыягностыку, прафілактыку і лячэнне захворванняў чалавека. Таксама разгледзім да-клінічную працу медыцынскіх фізікаў. І на прыканцы даведаемся , што патрэбна, каб зрабіць кар'еру ў медыцынскай фізіцы ў ЗША.
Мова дакладу: беларуская.

Час і дата вебінара: 14 лістапада 2021, 21:00 Minsk ( 19:00 Central Europe, 13:00 Eastern US )
Спасылка на Zoom: https://zoom.us/j/96308390614?pwd=bEV6aXdTem1kOWh6dUo3TmVmQlptUT09


BIS_31_10_21_Yermakovich.pptx
15.4Mb
Слайды з даклада Даната Ермаковіча пра Геноміку 31 кастрычніка 2021 г.


🔥🔥Анонс семінараў 2021г 🔥🔥

1. Андрэй А. Клішын
PhD, Універсітэт Пенсільваніі, Філядэльфія, ЗША
Складаныя сыстэмы і фізыка
17.10.2021 - 17:00

2. Донат Ермакович,
PhD student, Institute of Genomics, University of Tartu
Мои буквы: что можно вычитать из ДНК
31.10.2021 - 17:00

3. Мікалай Будзевіч,
PhD, H Lee Moffitt Cancer Center , SAIL
Сучасная Медыцынская Фізіка
14.11.2021 - 21:00

4. Елизавета Готина,
PhD candidate, Корейский Институт Науки и Технологии,
The billion dollar molecule: откуда взялись лекарства последних 10 лет и где спрятаны лекарства будущего
28.11.2021 - 17:00

5. Михаил Катляр,
PhD (defended), University of Freiburg, Max-Planck-Institute for Biological Cybernetics
Управление с предсказывающими моделями (Model Predictive Control)
12.12.2021 - 17:00

6. Генадзь Коршунаў,
к.с.н. , дацэнт, старшы аналітык Цэнтра новых ідэй
Чаму ў Беларусі ў 2020 г. адбылася рэвалюцыя?
19.12.2021 - 21:00


Паважаныя даследчыкі,

Навукоўцы Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы BAREA ( https://byeducationusa.info/en/ ) ладзяць Беларускі Міждысцыплінарны Семінар - вольную пляцоўку для прэзентацыі і абмеркавання навуковых даследванняў беларусаў у любых дысцыплінах. Семінары будуць праводзіцца анлайн праз Zoom кожныя два тыдні. Мы запрашаем вас прыняць удзел у другім вебінары які адбудзецца ў Нядзелю, 31 кастрычніка.

Дакладчык: Донат Ермакович (Institute of Genomics, University of Tartu)
Тэма: "Мои буквы: что можно вычитать из ДНК"
В небольшой научно-популярной лекции я постараюсь рассказать о том, как и зачем исследуют большие выборки человеческих геномов, про возникающие возможности и этические проблемы для общества; также коснусь темы прекрасного и сложного устройства живого организма и омиксных наук.
Мова дакладу: руская

Час і дата вебінара: 31 кастрычніка 2021, 17:00 па Мінску
Спасылка на Zoom: https://zoom.us/j/96308390614?pwd=bEV6aXdTem1kOWh6dUo3TmVmQlptUT09


BIS_21_10_17_Klishin.pdf
2.4Mb
Слайды з даклада Андрэя Клішына пра складаныя сыстэмы 17 кастрычніка 2021 г.

Спадарства, мы дадалі магчымасць пакідаць каментары і абмяркоўваць паведамленні ў суполке.


Які час (па Мінску) семінара ў нядзелю для вас больш зручны?
So‘rovnoma
  •   17:00
  •   21:00
24 ta ovoz


Нагадваем, заўтра ў 17:00 адбудзецца першы Беларускі міждысцыплінарны семінар.

Далучайцеся ў Zoom:
https://zoom.us/j/96794016136?pwd=VDRBbzFadjNHOTBBTmRzVno3YmNpQT09


BAREA ( https://byeducationusa.info/en/ ) яднуе беларускую навуковую супольнасьць за мяжой у розных краінах. Галоўная мэта - усім пазнаёміцца і расказаць пра адно аднаго, бо пытаньні і праблемы ў розных навукоўцаў даволі падобныя. Тэхнічна мы гэта робім на плятформе Discord дзе зрабілі свой адмысловы сэрвэр.

Дадацца да сэрвера можна ў два крокі:
Ствары акаўнт на https://discord.com/register калі яго яшчэ не маеш, падцьвярдзі емейл, устанаві дадатак Discord на камп'ютар ці тэлефон. Выкарыстоўваць сапраўднае імя не патрабуецца.
Націсьні на спасылку https://discord.gg/4649J9hcbk.




‼️Правілы Беларускага Міждысцыплінарнага семінара‼️


1. Мы запрашаем усіх прадстаўнікоў Беларускай акадэмічнай супольнасці, незалежна ад іх месца працы і фармальнай прыналежнасці да ўстаноў, да ўдзелу ў Беларускім Міждысцыплінарным Семінары. Мэты нашых сустрэч: а) знаемства з іншымі галінамі даследаванняў; б) знаемства з чальцамі беларускай навуковай супольнасці; в) абмен ідэямі для патэнцыйнага супрацоўніцтва.

2. Семінар праводзіцца анлайн з улікам часавых паясоў удзельнікаў. Семінар разлічаны на 1 гадзіну з улікам часу на пытанні аўдыторыі. На кожным семінары будзе прысутнічаць мадэратар, які сочыць за часам і выкананнем правілаў.

3. Праца над навуковымі вебінарамі з’яўляецца дабрачыннай. Аплата ўдзелу ў мерапрыемстве арганізатарамі не прадугледжана. Дакладчыкі вольныя ўзгадваць мерапрыемства ў рэзюмэ/сіві.

4. Працоўнымі мовамі семінара з’яўляюцца беларуская, руская і ангельская. Кожны дакладчык вольны абраць мову даклада па жаданні.

5. Пасада дакладчыка і навуковая ступень не з’яўляюцца галоўнымі фактарамі адбору дакладчыкаў. Праэкт накіраваны, у тым ліку, на заахвочванне маладых спецыялістаў, падрыхтоўку да працы з аўдыторыяй і развіццё здольнасцей публічных выступаў.

6. Вебінары закранаюць розныя галіны навукі, таму ужыванне вузкаспецыялізаванай тэрміналогіі пад час даклада патрабуе ад дакладчыка дадатковага тлумачэння альбо прыкладаў, якія будуць зразумелыя для шырокага кола спецыялістаў.

7. Запіс мерапрыемства не праводзіцца арганізатарамі без згоды ўсіх удзельнікаў вебінара (дакладчыкаў і слухачоў). Парушэнне правілу караецца згодна з GDPR (Еўрапейскі закон аховы персанальных дадзеных).

8. Удзельнікі, якія слухаюць вебінар павінны выключыць гук пад час даклада. У мэтах бяспекі мы рэкамендуем выкарыстоўваць псеўданім ці імя без прозвішча ў якасці імя ўдзельніка.

9. Праект з’яўляецца навукова накіраваным. Абмеркаванне навін і сацыяльна-палітычных змен у беларускім грамадстве і асуджэнне палітычных поглядаў удзельнікаў (як дакладчыкаў, так і слухачоў) забароненыя пад час мерапрыемства.

10. Абражанне ўдзельнікаў альбо выказванне асуджальных меракаванняў па гендернай і расавай прыкмеце не дапушчальныя. Удзельнік будзе выдалены з мерапрыемства пасля першага напаміна мадэратара (прыватна альбо ў агульным чаце).


Паважаныя даследчыкі,

Навукоўцы Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы BAREA ( https://byeducationusa.info/en/ ) запускаюць Беларускі Міждысцыплінарны Семінар - вольную пляцоўку для прэзентацыі і абмеркавання навуковых даследванняў беларусаў у любых дысцыплінах. Семінары будуць праводзіцца анлайн праз Zoom кожныя два тыдні. Мы запрашаем вас прыняць удзел у першым вебінары якія адбудзецца ўжо ў гэтую Нядзелю, 17 кастрычніка.

Дакладчык: Андрэй А. Клішын, PhD (Універсітэт Пенсільваніі, Філядэльфія, ЗША)
Тэма: “Складаныя сыстэмы і фізыка”
Ужо некалькі дзясяткаў гадоў па навуковым сьвеце шагае парадыгма складаных сыстэмаў. Глябальныя паводзіны такіх сыстэмаў вытвараюцца праз узаемадзеяньні вялікай колькасьці кампанэнтаў. Навука пра складанасьць шукае ў розных сыстэмах агульныя рысы, такія як самаарганізацыя, утварэньне патэрнаў, хаатычныя паводзіны, складаныя сеткі, і эмерджэнтнасьць. У той жа час, складанасьць ня мае проста вызначанага акадэмічнага дома і перакрыжоўваецца з вялікім шэрагам навук, ад біялёгіі да фізыкі, ад інфарматыкі да экалёгіі, і ад клімата да сацыялёгіі. У гэтым семінары я прывяду некалькі прыкладаў маёй уласнай працы са складанымі сыстэмамі з пункту гледжаньня фізыкі і таксама распявяду пра працу па ўладкаваньні тэрміналёгіі складанасьці на беларускай мове.

Час і дата вебінара: 17 кастрычніка, 17:00 па Мінску
Спасылка на Zoom:
https://zoom.us/j/96794016136?pwd=VDRBbzFadjNHOTBBTmRzVno3YmNpQT09

Meeting ID: 967 9401 6136
Passcode: 232534

18 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

92

obunachilar
Kanal statistikasi