Тыдзень праляцеў імгненна -
Надышла нядзеля.
Я ў царкве схіліў калена,
Бо ў Вялікі дзень
Жыць хачу добрасумленна,
Не карысці дзеля,
I малiцца летуценна,
Сум прагнаўшы ў цень.
Ёсць надзея: уваскрэсне
Паміж намі мова!
Загучыць у роднай песні
Звонкім ручаём.
Унутры малітве цесна -
Скажам Богу слова.
Хай ляціць яно, як веснік,
Праз вакна праём.
Хай пачуе Бог, што Слова -
Гэта наша вера,
Тых яднаць яно гатова,
Да каго дайшло.
Вось галоўная выснова:
Надыходзiць эра,
Дзе на нас абавязкова
Бог пралье святло.
23.04.2014, Р.М.
Надышла нядзеля.
Я ў царкве схіліў калена,
Бо ў Вялікі дзень
Жыць хачу добрасумленна,
Не карысці дзеля,
I малiцца летуценна,
Сум прагнаўшы ў цень.
Ёсць надзея: уваскрэсне
Паміж намі мова!
Загучыць у роднай песні
Звонкім ручаём.
Унутры малітве цесна -
Скажам Богу слова.
Хай ляціць яно, як веснік,
Праз вакна праём.
Хай пачуе Бог, што Слова -
Гэта наша вера,
Тых яднаць яно гатова,
Да каго дайшло.
Вось галоўная выснова:
Надыходзiць эра,
Дзе на нас абавязкова
Бог пралье святло.
23.04.2014, Р.М.