СТАРЫ ОЛЬСА


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


Анонс канцэртаў, навіны гурта.
Сцісла пра важнае і актуальнае.
Слухаць: https://music.mediacube.network/StaryOlsa

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


Раману Бандарэнку, які стаў чарговай ахвярай, забітай рэжымам у Беларусі, прысвячаецца. Нашы глыбокія спачуванні родным. Не дараваць!!

Гэта песня - напамін для ўсіх, што гонар і воля найважнейшыя за ўсё.

🎧Слухаць на лічбавых пляцоўках: https://music.mediacube.network/Sturm


🔔Сёння! 20:00, Ютуб канал Стары Ольса.

▶️https://youtu.be/yFlYudGmNe8

Да сустрэчы ў чаце.


⚡️Фінальны адлік: ужо ЗАЎТРА прэм'ера сінгла!

12 лістапада, 20:00 (беларускі час)

Націскай 🔔 каб не прапусціць
https://youtu.be/yFlYudGmNe8


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Да прэзентацыі 2 дні.

Ютуб канал Стары Ольса


⚡️12 лістапада. Прэзентацыя новага сінгла.

Песня распавядае пра ўнікальную падзею ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гонар і нязломнасць духу нашых продкаў.


#СтарыОльсаНавіны

Гэтыя думкі віталі даўно, але зараз афіцыйна.

Наш традыцыйны восеньскі канцэрт мы вырашылі перанесці на лістапад наступнага году.

Набытыя квіткі будуць дзейсныя на новую дату, абвесцім яе пазней. А пакуль да сустрэчы дзе-небудзь у горадзе!

P.S. Дата прэм'еры батлейкі, што мусіла адбыцца ўвесну, усё яшчэ застаецца нявызначанай. Калі вы хочаце вярнуць грошы за квіткі, калі ласка, звяртайцеся да аператара, дзе набывалі.

З павагай,
Стары Ольса


Велозавод. Инфо-канал dan repost
Легендарныя Стары Ольса, ў гэтую суботу! Спяваем і танчым разам!

Цяпер і з адрасам. Традыцыйна прыносце гарбату, печыва і шарлоткі.


Дождж ці снег нам не перашкодзяць!


⚡️У хуткім часе прэзентуем новы сінгл. Песня пра брутальныя падзеі 14 ст., гонар і нязломнасць духу нашых продкаў.






Нашым дарагім, моцным і смелым дзяўчынам, жанчынам прысвячаецца.
Ружа-кветка, live 11.09.2020

https://vk.com/video-24886266_456239226
БеларусКам прысвячаецца. Ружа-кветка, live 11.09.2020
Нашым дарагім, моцным і смелым дзяўчынам, жанчынам прысвячаецца. #staryolsa #belarus Канцэрт у межах фолк-фэсту "Наш дзень" у падтрымку беларусаў, Стары Ольса, Мінск, 11 верасня 2020.


Гэтым разам у нядзелю Стары Ольса ТУТ




ПЯТНІЦА 11.09 вечар, МІНСК, клуб Рэпаблік! УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Хочам зайграць сапраўдны канцэрт, падтрымаць настрой нашых слухачоў.


Пры жаданні канцэрт можна падтрымаць: https://www.donationalerts.com/r/nasdzien альбо праз PayPal Tradycyja.by@gmail.com. Данаты пойдуць на пакрыццё выдаткаў на гук, святло, персанал; калі збярэцца больш, частка пойдзе музыкам, частка - калегам па творчым цэху, якім стала складаней ў цяперашняй сітуацыі.

Актуальная інфармацыя і інфалінія: https://t.me/nashdzien


Заўтра зраніцы Стары Ольса ў Заслаўі! Выступ пасля імшы.

Падтрымаем вернікаў старадаўняй музыкай.

https://catholic.by/3/news/announcements/12081-600-goddze-paraf-adznachats-u-zasla-z-udzelam-artsyb-skupa-tadevusha-kandrusev-cha






Еўрарадыё | Еврорадио dan repost
Мінск. Гурт "Стары Ольса" адмовіўся ад Нацыянальнай музычнай прэміі і пакінуў яе на ганку Міністэрства культуры:

"Пасля таго як дзяржава пачала адкрыты генацыд свайго ж народа, мы лічым за ганьбу мець узнагароды ад такой дзяржавы".

https://euroradio.pl/gurt-stary-olsa-admoviusya-ad-nacyyanalnay-muzychnay-premii-videa


Мы супраць беззаконнага садызму, вар'яцкай жорсткасці, нечалавечага зверства. Гэта не Беларусь 21 стагоддзя... Гэта канцлагер, з нумарамі на спінах, з катаванням і здзекам. Мы і нашыя сябры, музыкі, рэжысёры, суседзі, аднакласнікі неапраўдана пацярпелі ад гэтага. Як пасля рэпрэсій 30-х у нас не засталося ніводнай сям'і, якая б не адпакутвала і не страціла кагосьці. Ніхто тыдзень таму і падумаць не мог, што такія паводзіны магчымы. Каб мірных жыхароў, простых людзей лічылі рабамі і ніжэйшымі істотамі. І хто?!!! Узброеныя да зубоў, ахамелыя ад дазволенасці і ашалелыя ад крыві садысты?!!! У будучай, вольнай Беларусі няма месца пакрытаму зверскай ганьбай ОМОНу. Стоп гвалту і здзекам! Нашы героі выходзяць з турмаў, іх галасы - воля і будучыня нашай Радзімы. Жыве Беларусь!

Гурт "Стары Ольса".

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

77

obunachilar
Kanal statistikasi