Пяць гадоў са смерці Алеся Чаркашына.
Берасцеец быў паранены 10 жніўня 2015 года падчас танкавай атакі прарасейскіх баевікоў каля ўкраінскай Валнавахі. Памёр Алесь 28 жніўня. Чаркашын стаў першай беларускай ахвярай канфлікту ў Данбасе на ўкраінскім баку.
Алесь Чаркашын быў экс-старшынёй берасцейскай гарадской арганізацыі БХД. Ён быў парамедыкам, прайшоў адмысловае рыхтаванне і ехаў на фронт дапамагаць параненым, а пазней стаў капеланам у складзе тактычнай групы «Беларусь».
Алесь быў пахаваны пад Берасцем, на могілках недалёка тады вёскі Камяніца Журавецкая. У гадавіну смерці разам сабраліся сваякі і сябры Алеся, каб узгадаць загінулага. Да пяцігоддзя выйшла кніга прысвечаная Алесю Чаркашыну.
Крыніца: Наш кор