Пераклаў ліст папы Урбана II да хрысціянаў Фландрыі, у якім ён заклікае іх выправіццаў у Першы крыжовы паход. Ліст быў напісаны ў канцы 1095 – пачатку 1096 года. Калі каму цікава, ёсць таксама пераклад на англійскую мову: The First Crusade: The Accounts of Eye-Witness and Participants, ed. and trans. August C. Krey (Princeton, 1921), p. 42–43; перавыдадзены: The First Crusade: “The Chronicle of Fulcher of Chartres” and Other Source Materials, ed. Edward Peters, 2nd ed. (Philadelphia, 1998), p. 42.
Урбан біскуп, раб рабоў Божых, усім верным, як князям, так і [іхным] падданым, якія жывуць у Фландрыі, [дасылае] прывітанне і ласку і апостальскае дабраславенне
Мяркуем, што вашае брацтва ўжо даўно даведалася са шматлікіх апавяданняў пра тое, што барбарскае шаленства вартым жалю нападам спустошыла цэрквы Бога на Усходзе, а да таго ж забрала сабе ў нясцерпную няволю святы горад Хрыста, асвечаны [ягонымі] пакутамі й ўваскрасеннем, разам з ягонымі цэрквамі, пра што й грэх казаць. Спачуваючы ў [сваім] набожным намеры гэтаму няшчасцю, мы наведалі гальскія землі і заклікалі галоўным чынам князёў тамтэйшай зямлі і [іхных] падданых да вызвалення ўсходніх цэркваў. І мы ўрачыста прызначылі ім такога кшталту выправу дзеля выбаўлення ад усіх іхных грахоў на саборы ў Аверні і паставілі замест сябе правадыром гэтага падарожжа і пачынання найдаражэйшага сына [нашага] Адэмара, біскупа Пюі, каб тыя, хто раптам пажадае пайсці па гэтым шляху, выконвалі ягоныя загады, як нашыя, а таксама ва ўсім падпарадкоўваліся ягоным дазволам або забаронам,* пакуль будзе відавочна, што яны датычацца гэтай справы. Калі каго з вас Бог натхніць на гэтае абяцанне, няхай ведаюць, што з Божай дапамогай ён [Адэмар] выправіцца на Унебаўзяцце дабраславёнай Марыі [15 жніўня 1096 г.] і што яны могуць далучыцца да ягонага атраду.
* eius solutionibus seu ligationibus — відавочнае адсыланне да свяшчэннага права папы “вязаць і развязваць” (ligare et solvere), якое ён ў дадзеным выпадку часткова перадаваў свайму легату.
#першы_кп #Урбан_ІІ #пераклады