TGStat
TGStat
Qidiruv uchun matnni kiriting
Ilg‘or kanal qidiruvi
  • flag Uzbek
    Sayt tili
    flag Russian flag English flag Uzbek
  • Saytga kirish
  • Katalog
    Kanal va guruhlar katalogi Kanallar qidiruvi
    Kanal/guruh qo‘shish
  • Reytinglar
    Kanallar reytingi Guruhlar reytingi Postlar reytingi
    Brendlar va shaxslar reytingi
  • Analitika
  • Postlarda qidiruv
  • Telegram'ni kuzatish
Крыжовыя паходы | Les croisades | The Crusades

19 Jan, 10:10

Telegram'da ochish Ulashish Shikoyat qilish

Працягваючы тэму папярэдняга допісу. Выправіўшыся ў Першы крыжовы паход (1096–1099), частка крыжаносцаў у канцы лістапада – пачатку снежня 1096 года прыбыла ў італьянскі порт Бары, які ўваходзіў у склад Герцагства Апулія і Калабрыя. З-за дрэннага надвор’я большасць з іх не змагі пераправіцца морам у Грэцыю і былі вымушаныя зімаваць ў Апуліі да вясны наступнага года. Пра тое, што адбылося далей, распавядае Фушэ Шарцкі ў сваёй хроніцы (I.viii.1–3).

У год Пана 1097-ы, як толькі ў месяцы сакавіку надышла веснавая пара, граф Нарманскі і граф Эцьен Блуаскі з усімі сваімі [спадарожнікамі], хто гэткім жа чынам чакалі адпаведнага часу, ізноў наважыліся выйсці ў мора. І, прыгатаваўшы флот, у красавіцкія ноны, якія тады прыпадалі на дзень святой Пасхі, узышлі на караблі у порце Брындызі. О, якія нязведаныя і непастіжныя шляхі Божыя! Мы пабачылі сярод іншых адзін карабель, які раптам без аніякай прычыны разламаўся напалам каля берага. Тады ўтапілася 400 [чалавекаў] абодвух палоў, аб якіх адразу ж была ўзнесеная радасная хвала Богу. Бо калі тыя, хто стаяў навокал, сабралі, колькі змаглі, мёртвых целаў, то знайшлі на некаторых целах, а менавіта на лапатках, адбітак крыжа. Гэты пераможны знак, які пры жыцці яны насілі на сваім адзенні, сышоў па волі Божай на іх саміх, так моцна адданых сваёй службе, каб яны засталіся пад знакам веры. Праз гэты цуд належыла адкрыць тым, хто назіраў [яго], што загінулыя з Божай літасці знайшлі спачын вечнага жыцця, сцвердзіўшы самым дакладным чынам, што збылося напісанае: праведнік, які заўчасна будзе ўзяты смерцю, будзе ў супакою.

#першы_кп #крыж #exempla

0 0 5
Katalog
Kanal va guruhlar katalogi Kanallar to‘plamlari Kanallar qidiruvi Kanal/guruh qo‘shish
Reytinglar
Telegram-kanallar reytingi Telegram-guruhlar reytingi Postlar reytingi Brendlar va shaxslar reytingi
API
Statistika API'si Postlar qidiruvi API'si API Callback
Kanallarimiz
@TGStat @TGStat_Chat @telepulse @TGStatAPI
O‘qish
Академия TGStat Telegram tadqiqoti 2019 Telegram tadqiqoti 2021 Telegram tadqiqoti 2023
Kontaktlar
Справочный центр Qo‘llab-quvvatlash Email Vakansiyalar
Har xil narsalar
Foydalanuvchi shartnomasi Maxfiylik siyosati Ommaviy oferta
Botlarimiz
@TGStat_Bot @SearcheeBot @TGAlertsBot @tg_analytics_bot @TGStatChatBot