“Вяртанне дадому”, AGAD
Піша ў Facebook Аляксей Ластоўскі. Фотаздымкі глядзіце тамсама.
Манументальная падзея ў справе рэстытуцыі гістарычных каштоўнасцей адбылася ў Польшчы - з Германіі нарэшце вярнулі вывезеныя падчас нацысцкай акупацыі дакументы з крыжацкага архіва. Яшчэ ў 1525 годзе падчас секулярызацыі ордэна Альбрэхт Брандэнбургскі перадаў з Караляўца гэтыя дакументы Польшчы, і страта іх падчас вайны балюча адчувалася. Яшчэ ў 1945 годзе Польшча выставіла іск Германіі з патрабаваннем вярнуць гэтыя дакументы, але толькі праз 80 гадоў стасункі між краінамі дасягнулі такога ўзроўню, што немцы нарэшце пагадзіліся іх перадаць.
І тут трэба аддаць належнае польскаму боку: дакументы былі вернуты напачатку снежня і ўжо праз некалькі дзён (!!) у AGAD была адкрыта выстава з найбольш рэпрэзентатыўнай выбаркай (некаторыя дакументы патрабуюць яшчэ працы рэстаўратараў).
І трэба сказаць, што прадстаўленыя дакументы ўражваюць: тут і була імператар Фрыдрыха ІІ Гогенштаўфена, якая падцвярджае перадачу земляў пад заснаванне ордэны, дакументы з пячаткамі рымскіх пап, каралёў і гарадоў, мелненскі мір 1422 года.
Асобнае задавальненне разглядаць пячаткі: Яна Люксембургскага, Жыгімонта Люксембургскага, Вітаўта, Ягайлы, Казіміра Ягелончыка, Альбрэхта Брандэнбургскага. Рады, што атрымалася датыкнуцца да гэтай надзвычай важнай падзеі.
#навіны #тэўтонцы #першакрыніцы #Польшча