Яшчэ ў мінулым годзе было анансаванае другое выданне “Оксфардскай ілюстраванай гісторыі крыжовых паходаў” (The Oxford Illustrated History of the Crusades). Яго падрыхтавала каманда з 15 навукоўцаў, рэдактарам выступіў вядомы візантыніст Джонатан Харыс (Royal Holloway, University of London). Выхад кнігі чакаецца ў лютым гэтага года.
У серыі “Оксфардская ілюстраваная гісторыя” выдаюцца аднатомныя кнігі, прысвечаныя найбольш важным гістарычным тэмам. Аўтарамі выступаюць прызнаныя даследчыкі, якія рыхтуюць папулярныя тэксты, адрасаваныя ў першую чаргу не навукоўцам, а тым, хто проста цікавіцца тэмай. Тэксты не маюць спасылак на літаратуру (але суправаджаюцца тэматычнымі ілюстрацыямі), у іх не разглядаюцца дыскусійныя навуковыя пытанні, а толькі самыя асноўныя факты і канцэпцыі, па якіх сёння ў навуцы склаўся кансэнсус. Галоўная задача – на падставе апошніх навуковых напрацовак даць чытачу, які “не ў тэме”, агульнае ўяўленная пра прадмет. Нягледзячы на гэты папулярны падыход, “Оксфардская ілюстраваная гісторыя” можа быць цікавая як помнік гістарыяграфіі, бо нават ужо просты пералік главаў у тым ці іншыя ейным томе дае ўяўленне пра асноўныя напрамкі развіцця гістарыяграфіі адпаведнай тэмы.
Першае выданне “Оксфардскай ілюстраванай гісторыі крыжовых паходаў” пабачыла свет трыццаць гадоў таму – у 1995 годзе. Тады рэдактарам кнігі быў Джонатан Райлі-Сміт, сусветна вядомы гісторык крыжовых паходаў, спецыяліст па гісторыі духоўна-рыцарскіх ордэнаў. У 15 ейных главах разглядаліся наступныя асноўныя пытанні: трэнды гістарыяграфіі; вытокі крыжовых паходаў; гісторыя развіцця крыжаноснага руху ў 1096–1274 гадах; менталітэт крыжаносцаў; крыжаносныя песьні; лацінскі Усход у 1098–1291 гадах; архітэктура на лацінскім Усходзе; духоўна-рыцарскія ордэны ў 1120–1312 гадах; іслам і крыжовыя паходы; крыжаносны рух у 1274–1700 гадах; лацінскі Усход у 1291–1669 гадах; духоўна-рыцарскія ордэны ў 1312–1798 гадах; успрыманне крыжовых паходаў у XIX і XX стагоддях; рэцэпцыя крыжаносных ідэй сёння.
Самаго Райлі-Сміта ўжо няма з намі: ён пайшоў з жыцця ў 2016 годзе. Такім чынам, другое выданне гэтай кнігі будзе ў нейкім сэнсе знакавым, сімвалізуючы змену пакаленняў у гістарыяграфіі крыжовых паходаў і, магчыма, змену накірункаў і падыходаў да вывучэння гэтай тэмы.
Карацей, трэба дачакацца выхаду кнігі і паглядзець! 😊
#гістарыяграфія #навіны