5 лістапада ў Варшаве адбудзецца канцэрт беларускага аркестра Warsaw Freedom Orchestra.
📍Warszawa, Dom Społeczny(Obozowa 85)
Пачатак а 19.00
Уваход вольны
⚡️АНЛАЙН-ТРАНСЛЯЦЫЮ можна паглядзець тут:
https://www.youtube.com/watch?v=6D7it_-g59oУ праграме канцэрта: гістарычныя беларускія гімны і маршы, творы кампазітараў 19-20 стагоддзяў, музыка з «Полацкага сшытка», паланэзы Агінскага, творы сучасных кампазітараў, а таксама вядомыя беларускія песні ў апрацоўках для аркестра і салістаў.
У канцэрце прымаюць удзел оперныя саліты: Дзяніс Пацюк, Ана Мацкевіч, Дар’я Новік, Зміцер Даўгадзілін.
Спецыяльныя госці: гурт Lity Taler і гітарыст Павел Трыпуць(Volski, Krambambula, OpTeamist Project).
🎻Warsaw Freedom orchestra — гэта першы беларускі аркестр у польскай музычнай прасторы, які складаецца з прафесійных музыкаў, якія эмігравалі ў Польшчу ў розныя гады.
https://www.facebook.com/warsawfreedomorchestra/