Грыцкевiч вызначае на падставе перапiсу войска 1528 г. 41 найбольш заможны род ВКЛ, з iх 18 лiчыць лiтоўскiмi па паходжаннi, а 17 — беларускiмi (рэшта — украiнскiя i польскiя). Пры гэтым у лiк украiнскiх родаў трапiлi Гедымiнавiчы Чартарыйскiя, а ў лiк беларускiх — Мiкiцiнiчы (вялiкарускага паходжання), Абрамовiчы (яўрэйскага), Зяноўевiчы (магчыма, сербскага) i два рода яўна лiтоўскага паходжання: Нямiры i Насiлоўскiя (адгалiнаванне Саковiчаў). Паходжанне Глябовiчаў дыскусiйнае, але самi яны лiчылi сябе адгалiнаваннем лiтоўскага рода Манiвiдаў. Нарэшце, можна па-рознаму тлумачыць паходжанне Лукомскiх (выводзiлi сябе ад Гедымiнавiчаў), а таксама Кунцэвiчаў, Косцевiчаў i Пецькавiчаў. У вынiку колькасць лiтоўскiх родаў у спiсе А. Грыцкевiча павялiчваецца, як мiнiмум, да 20—21, а колькасць бясспрэчна беларускiх не перавышае 7 (разам з бясспрэчна ўкраiнскiмi — 10). Пры гэтым беларускiя феадалы былi не самымi заможнымi ў гэтым спiсе (не вышэй другога дзесятка) i тым больш далёка не самымi ўплывовымi палiтычна.
Калi зiрнуць у гiстарычнай перспектыве, то вышэйшую ў свецкай дзяржаўнай ерархii пасаду вiленскага ваяводы з моманту яе ўвядзення ў 1413 г. i на працягу двух наступных стагоддзяў (да 1616 г.) займалi 15 асобаў, якiя належалi да 5 або 6 родаў. З iх толькi этнiчнае паходжанне продкаў Я.Глябовiча, якi быў вiленскiм ваяводам з 1542 па 1549 г., можа выклiкаць сумненнi (гл. вышэй). Усе ж астатнiя (Манiвiды, Даўгiрды, Гаштаўты, Кезгайлы, Радзiвiлы i iх адгалiнаванне Судзiмонты) мелi бясспрэчна лiтоўскае паходжанне. На другой па значэннi пасадзе вiленскага кашталяна з 1413 па 1511 г. пабыло 10 прадстаўнiкоў усё тых жа 5 родаў i яшчэ аднаго таксама лiтоўскага — князёў Гальшанскiх. Толькi потым у элiту прабiўся першы прадстаўнiк славянскага рода — славуты гетман князь К. Астрожскi, прычым у вачах вiленскага ваяводы А. Гаштаўта ён назаўсёды застаўся „чалавекам новым, подлай кандыцыi, русiнам". У далейшым вiленскiмi кашталянамi з 1522 да 1559 г. былi яшчэ 3 прадстаўнiкi таго ж вузкага кола арыстакратаў. Аналагiчная карцiна назiраецца i ў адносiнах да пасадаў троцкага ваяводы i кашталяна (трэцяй i чацвертай у ерархii).
Гэтыя факты тычацца не столькi этнiчнай самасвядомасцi арыстакратаў ХVI ст. (яна магла тады ўжо часткова саступаць агульнадзяржаўнаму патрыятызму), колькi той сiтуацыi на мяжы ХIV-ХV ст., якая дазволiла лiчаным родам выключна лiтоўскага паходжання заняць настолькi дамiнавальнае становiшча ў палiтычнай элiце, што некалькi пакаленняў iх нашчадкаў утрымлiвалi манаполiю на найвышэйшыя пасады, нават калi ўмовы iстотна змянiлiся.
В. Насевіч