Дзяліліся радасцю, шыфравалі гісторыі ў петрогліфы, мацалі Вішню, рабілі STOP-кадры, абмяркоўвалі тэмы і фарматы будучых праграм для журналістаў і менеджэраў - няпоўны пералік таго, што мы паспелі за першы дзень трэнінга для трэнераў у час IFAE MediaJam. Наперадзе - насычаныя абмеркаванні розных аспектаў трэнерскага майстэрства, сустрэча з выпускнікамі нашых медыяпраграм ды яшчэ шмат чаго цікавага