Персанальныя рэкамендацыі
Рэкамендацыі ў ТыкТоку, Ютубе, Інстаграме і іншых сацыяльных медыя амаль бескантрольныя. Можна паведаміць што табе нешта падабаецца ці не, але нельга наладзіць іх як табе хочацца. Было б крута мець рэкамендацыі на базе вялікіх моўных мадэляў, каб простымі словамі пісаў, што хочацца, а яно гэта рэкамендавала.
Напрыклад: «не рэкамендаваць відэа на расійскай мове», «рэкамендаваць глыбокія разборы тэхналогій, ігнаруючы паверхневыя распакоўкі і агляды», ці «рэкамендаваць відэа пра еўрапейскае кіно».
То-бок каб рэкамендацыі не толькі задавальнялі базавыя патрэбы, а дазвалялі развівацца ў правільным кірунку, які ты задаеш сам, а не праз біг-тэк. Кантэнт вельмі моцна ўплывае на думкі, а значыць і на дзеянні і лад жыцця, таму хацелася б мець больш кантролі над гэтым, але не быць пазбаўленым зручнасці алгарытмічных стужак Ҩ #dumki #dyzajn