ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Па пустым запарушаным полі
Ды па небе, што свеціцца святам,
З Калядой ў акружэнні анёлаў
Мчыцца радасць у кожную хату.
І нікога яна не абмІне:
Дасць галоднаму свежую скібку,
Дасць мукі на пірог гаспадыні,
Дзецям – слодычаў, коціку – рыбку.
Прыляцела зімовай дарожкай
І да вас, гаспадар з гаспадынькай!
Пачастуйце жа козачку трошкі
Ля прыгожай каляднай ялінкі.
Пачастуйце жа козачку трошкі:
Ёй каўбаскі ды салка адмерце.
Ну і што, што у козачкі рожкі!
Тут, пад воўнаю, шчырае сэрца."
( ГАННА ЛІПЧАНСКАЯ )
Дарагія СЯБРЫ, усіх, для каго сённяшні дзень - перадсвяточны, перадКалядны - віншую і жадаю самых светлых перажыванняў !!!
Добра правесці ВАМ КУЦЦЮ на БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ і дачакацца ззяння Віфліемскай зоркі !
Здароўя,шчасця і кахання ВАМ і ВАШЫМ сем'ям, блізкім, любімым людзям !
Хай на нашай беларускай зямлі ўсе мы жывем у міры і згодзе !!!
ДОБРАГА ЎСІМ ДНЯ ❤️ !!!