Дом Набу, што ў Барсіпе


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan



Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


Заўтра ў 18.30 буду чытаць у Мінскім палацы дзяцей і моладзі лекцыю пра ўзьнікненьне шумерскае літаратуры. Хто хоча прыйсьці, адпішыцеся пад гэтым пастом.


"Это означает, что кошку ценили не за ловлю мышей, как мангусту, а за нее саму. Это первое в мировой литературе упоминание о ценности кошки, и мы сразу видим, что она ценится в неутилитарном смысле. Условно говоря, кошка ценится за свою эйдетическую кошачесть"

Цікава, канешне, што нават цывілізацыя, у якой не было свайго кацінага боства, цаніла катоў за іх котакавасьць.

Мэсапатамцы былі сабачнікамі, што добра відаць па кульце багіні Гулы. У Мардука, цара багоў, было чатыры сабакі (згодна сьпісу AN : Anum), але, нажаль, ніводнага коціка.




І яго ж артыкул "Кошка в древней Месопотамии"




Да плюсаў можна дадаць прыемную аксамітную вокладку.


Адзіныя не манумэнтальныя тэксты па-фінікійску захаваліся, канешне, у Эгіпце на папірусе дзякуючы яго клімату. Ліст з Сакары быў адрасаваны пэўнай Бішай яе сястры Арышут і датычыўся адпраўкі срэбра і іншых фінансавых пытаньняў. Каірскі ліст (на фота) ня надта чытэльны, але, падаецца, быў прысьвечаны штодзённым пытаньням наконт ахвярапрынашэньняў.


З учорашняга занятку па клінапісе


Абведзенае ў кружок — выява сабакі. Камусьці лепш не пісаць гіерогліфамі ў цемры...


Калі знайшоў тлумачэньне абсалютна невытлумачальнай шумерскай дзеяслоўнай формы


У нейкі момант спыняесься і думаеш, як я быў калісьці здольны на такое :\


Statue A.pdf
344.5Kb
Клінапіс, трансьлітарацыя, граматычны аналіз


Gudea Statue A, пераклад:
"Гудэа, энсі Лагаша, чалавек, які Энінну для Нінгірсу пабудаваў (лэйба, якая ідэнтыфікуе выяўленага спадара).

Для Нінхурсаг, валадаркі, што расьце разам з горадам, маці ўсіх дзяцей, Гудэа, энсі Лагаша, яе храм у горадзе Гірсу пабудаваў. Ён стварыў яе сьвяты куфар, велічны трон яе валадарства ў яе велічны храм ён прынёс для яе. З краіны Маган ён дыярыт падняў, статую зь яго зрабіў. Валадарка, што на небе і зямлі вырашае лёсы, Нінтур, маці багоў!

Гудэа, чалавек будаўніцтва храмаў, жыцьцё сваё працягнуў, імём гэта (=статую) назваў, у храм гэта ўнёс."


Статуя Гудэа А.

Энсі Лагаша Гудэа пакінуў пасьля сябе колькі дзясяткаў статуй з рознымі надпісамі (яны "нумаруюцца" лацінскімі літарамі ад A да Z, а пасьля AA і г.пад.).
Статуі былі прызначаныя для храмаў, дзе яны мусілі вечна маліцца перад багамі на карысьць Гудэа. Многія зь іх, як і статуя А, былі пазбаўленыя галавы яшчэ ў старажытнасьці разнастайнымі захопнікамі. Але ж надпісы на іх захаваліся.
(пазьней апублікую статую В, адзін з найдаўгіх помнікаў шумерскай мовы, пераклад якога заняў ня менш як некалькі месяцаў).


https://youtu.be/kd7qeP3R5vw?si=PUGlCMxKvVrs1JdU

Гільгамэш лямэнтаваў па сваім сябры, які мусіў памерці празь Лёс. Калі гэтая кампазыцыя Пятра Прынгла выйшла, я неяк неўсьвядомлена адчуваў яе блізкасьць, а цяпер яна адчуваецца па-іншаму. Бязь сьмерці, але са стратай. І гэрояў, канешне, болей.


ФІНІКІЙСКА-ПУНІЧНЫЯ РЭСУРСЫ

На маё велізарнае зьдзіўленьне, ангельская вікіпэдыя мае вельмі якасныя артыкулы, прысьвечаныя вялікаму мноству фінікійскіх і пунічных надпісаў. Уключаючы апісаньне знаходкі тэксту, здымкі і ручныя копіі арыгіналаў, трасьлітарацыі і пераклады.

Фінікійскія надпісы: https://en.m.wikipedia.org/wiki/Category:Phoenician_inscriptions

Пунічныя надпісы: https://en.m.wikipedia.org/wiki/Category:Punic_inscriptions

Надпісы ў KAI (Kanaanäische und aramäische Inschriften): https://en.m.wikipedia.org/wiki/Category:KAI_inscriptions




АГЛЯД ПАДРУЧНІКАЎ ПА АКАДЗКАЙ МОВЕ (3)

3. Riemschneider, K. Lehrbuch des Akkadischen. 1973 (Zweite Auflage)

Першы нямецкамоўны падручнік. Аснова граматыкі тут ізноў старабабілёнская. Аднак галоўнае ў гэтым падручніку - гэта падрабязныя апісаньні іншых акадзкіх дыялектаў, з актуальнымі тэкстамі ў якасьці практыкаваньняў. Адзіная праблема - поўная адсутнасьць клінапісу, яго давядзецца шукаць у іншых крыніцах.





20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.