"Як Марыя і Юзаф правялі сваю першую вігілію Божага Нараджэння? Св. Юзаф праводзіў яе ў бясплённых спробах знайсці прытулак для сваёй святой жонкі. Марна ён шукаў месца ў гасцініцы ці заездзе, куды прымалі вандроўнікаў. Марна ён хадзіў у Бэтлееме ад аднаго дома да іншага. Усюды яго чакала расчараванне. Так Бог рыхтуе сваіх святых і выбраных да таго ці іншага выбітнага благаслаўлення. Нам нельга маркоціцца з-за бясплённасці нашых высілкаў. Гэта знак таго, што неўзабаве да нас прыйдзе нейкая вялікая ласка".
https://scriptoriumnostrum.wordpress.com/2023/12/24/advent-24/
https://scriptoriumnostrum.wordpress.com/2023/12/24/advent-24/