Беларускія валанцёры наведалі прыфрантавы Херсон, дзе ўручылі дзеткам падарункі, павіншавалі з надыходзячымі святамі і падарылі сапраўднае адчуванне калядных цудаў. Нас з цяплом сустрэлі херсонцы, якім мы расказалі пра беларускіх валанцёраў і добраахвотнікаў, што кожны дзень плячом да пляча разам з украінскімі ваярамі набліжаюць перамогу Украіны ў гэтай несправядлівай крывавай вайне. Жыхары удзячны беларусам за дапамогу і жадаюць нам найхутчэйшага вяртання дадому. Місія адбылася дзякуючы неабыякавым беларусам і украінцам. Дзякуй усім, хто мае дачыненне. На гэтым мы не спыняемся, мы працягнем тварыць цуд і дапамагаць Украіне разам! Слава Украіне! Жыве Беларусь! ❤️