Беларуская школка ў Вільні


Kanal geosi va tili: Litva, Beloruscha
Toifa: Ta’lim


Беларуская школка – гэта нефармальны адукацыйны праект Віленскага беларускага музэя імя Івана Луцкевіча для дзетак-беларусаў і іх бацькоў. Спасылка на чат: https://t.me/belarushouse

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Litva, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Расклад на гэтыя выходныя

СУБОТА
9:30-11:00 - Беларуская мова (4-5)*
10:00-11:00 - Творчая майстэрня (6-9)
11:00-12:00 - Ангельская мова (6-9)
11:00-12:00 - Беларусазнаўства (10+)
12:00-13:00 - Робататэхніка (6+)*
13:00-14:00 - Робататэхніка (10+)*
12:00-13:00 - Гісторыя Беларусі (10+)
12:00-13:00 - Крэатыў (6+)*
13:00-14:00 - Крэатыў (6+)*
13:00-18:00 - КАЛЯДЫ

НЯДЗЕЛЯ
10:00-12:00- Нейра-атыповая група*
10:30-11:30 - Літоўская мова (6-9) 
11:30-12:30 - Беларуская мова (6-9)
12:30-13:30 - Беларуская мова (10+)
12:30-13:30 - Выяўленчае мастацтва (6-9)
13:30-15:00 - Выяўленчае мастацтва (10-13)
15:00-16:30 - Шахматы (6+)*

❗️Запіс на заняткі,пазначаныя *, па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніком гуртка

🏠 Заняткі праходзяць у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці па адрасе Vilniaus, 20


Шаноўныя дарослыя і дзеці!
Запрашаем 21 снежня святкаваць Каляды ў Беларускім Доме!

Можна далучыцца ў любы час на любую частку праграмы😉🎄✨

У праграме:
13:00 - 14:00 – Дзіцячы Калядны Кірмаш (дзеці могуць прадаваць вырабы, зробленыя сваімі рукамі)
14:00 - 14:30 – Батлейка
14:30 - 15:30 – Супольны абед* і традыцыйныя калядныя варожбы
15:30 - 16:00 – Калядаванне** і гульні з Казой
16:00 - 17:30 – Святочны канцэрт навучэнцаў Школкі і іх настаўнікаў
17:30 - 18:00 – Да нас прыйдзе ў госці святы Мікола! Гульні і падарункі пад ялінкай.
18:30 - 20:00 – Выступ Андрэя Хадановіча

* Вельмі вітаецца прыносіць з сабой да абеда прысмакі.
Тэма вечарыны: калядныя стравы народаў свету! Вы можаце прынесці традыцыйныя беларускія стравы, ці французскія, ці гішпанскія, а мо, нават японскія ці габрэйскія!😉 Адзінае абмежаванне: мерапрыемства безалкагольнае.

** Вітаецца прыносіць з сабой пачастункі для Казы (цукеркі, печыва, яблычкі, арэхі, мандарынкі – Каза імі падзеліцца з дзеткамі на падвячорак).

👨‍👩‍👧‍👦 Будзем вельмі ўсцешаныя, калі вы зможаце апрануць нешта ў традыцыйным беларускім стылі (вышываныя кашулі, вышыванкі, іншая вопратка ў беларускім стылі; таксама прапануем
прыходзіць у калядных касцюмах
– казы, мядзьведзя, зайца, ваўка, бусла, жорава, каня, быка і г.д.; ці проста апранайцеся святочна😊).

✨ Цягам усяго мерапрыемства дзеці (і дарослыя) могуць атрымаць невялічкія, але вельмі прыемныя падаруначкі.

✨ Таксама шукайце пад ялінкай падарункі ад патаемнага Міколы!😉

Рэкамендаваны данат: 5 эўра.

Шчыра запрашаем і чакаем!😊




Шаноўнае спадарства!
Як ужо склалася традыцыя, напярэдадні Калядаў, мы запрашаем вас сення на Канцэрт-сюрпрыз🎁
Правядзіце цёплы і ўтульны вечар у кампаніі сяброў і паслухайце песні ў выкананні нашага цудоўнага госця.
Прыходзьце сення па святочны настрой і чароўныя песні.

💶Данат 10€

📆 20 снежня
⏰ 18:00
📍 Беларускі дом (Vilniaus, 20)


Паважаныя бацькі!
Калі ласка, пракантралюйце, каб дзеці падрыхтавалі падарункі для Патаемнага св.Мікалая, падпісалі і прынеслі іх у суботу да 16:00.
Будзе вельмі крыўдна, калі хтосці не атрымае свой падарунак 🎁


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Чэк-ліст удзельніка(цы) Калядаў

Мы з нецярпеннем чакаем Каляднай вечарыны 21га! А вы?😉🤗🎊

Чэк-ліст важных справаў да вечарыны:

1. Падрыхтаваць добры гумор!
2. Падрыхтаваць вырабы і грошы да кірмаша.
3. Прынесці страву(ы) на супольны абед.
4. Вывучыць 2 калядкі.
5. Захапіць пачастункі для Казы.
6. Прарэпетаваць свой выступ на канцэрце.
7. Адпрасаваць строй і захапіць маску.
8. Па магчымасці падрыхтаваць данат.
9. Прынесці падарунак свайму адрасату на абмен падарункамі ў патаемным Міколе.

Фух!
Адсвяткуем па поўнай! Будзе го-го-горача! І звон звініць🎊🎊🎊

21 снежня
13:00 - 20:00
Беларускі Дом, Vilniaus, 20


Супольны абед на Каляды

Запрашаем 21га снежня на калядны супольны абед!

Тэма вечарыны: калядныя стравы народаў свету.

Вельмі вітаецца прыносіць з сабой да абеда прысмакі.
Вы можаце прынесці традыцыйныя беларускія стравы, ці французскія, ці гішпанскія, а мо, нават японскія ці габрэйскія!😉 Адзінае абмежаванне: мерапрыемства безалкагольнае.

Мы, у сваю чаргу, рыхтуем традыцыйна традыцыйную куццю, беларускую бульбяную бабку, польскія наліснікі, грэцкую мусаку, італьянскае капрэзэ, французскія сыры...

Карацей, будзе вельмі смачна!

Супольны абед:
14:30 - 15:30


Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні dan repost
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас у нядзелю 22 снежня памайстраваць разам калядныя вянкі.

Будзем працаваць ў прыродным стылі, без плястыку і штучнага снегу. Затое будзе шмат свежай хвоі, бруснічнік, шышкі, ягады, летнія сушаныя кветкі. Вы можаце зрабіць мінімалістычны зялёны вянок без дэкору і дадаць сімпатычныя яркія элементы. Усё пакажам і дапамажам.

З нас - прасторны пакой і ўсе патрэбныя інструменты, кава ды гарбата, з вас - святочны настрой.

Папярэдняя рэгістрацыя
💶Кошт удзелу- 30

📆 22 снежня
⏰ 18:00-20:00
📍 Беларускі дом у Вільні (Vilniaus, 20)


Шаноўныя навучэнцы Школкі!

Запрашаем вас далучыцца да Каляднага Дзіцячага Кірмашу!

Ён адбудзецца 21 снежня (субота) з 13:00 да 14:00 у межах агульнага свята "Каляды".

Вы можаце прынесці любыя рэчы, якія вы зрабілі сваімі рукамі, і выставіць на продаж: цацкі, сувеніры, прысмакі, упрыгажэнні, паштоўкі і іншыя самыя розныя цікавосткі.

Дарослых таксама ласкава запрашаем. І просім падрыхтаваць гатоўку;)

Тыя з дзяцей, хто ўдзельнічаў у Кірмашы апошнія два гады, могуць пацвердзіць, што гэта быў цудоўны досвед! І ў якасьці гандляра, і ў якасьці пакупніка.

Чакаем вас!


Шаноўныя дарослыя і дзеці!
Запрашаем 21 снежня святкаваць Каляды ў Беларускім Доме!

Можна далучыцца ў любы час на любую частку праграмы😉🎄✨

У праграме:
13:00 - 14:00 – Дзіцячы Калядны Кірмаш (дзеці могуць прадаваць вырабы, зробленыя сваімі рукамі)
14:00 - 14:30 – Батлейка
14:30 - 15:30 – Супольны абед* і традыцыйныя калядныя варожбы
15:30 - 16:00 – Калядаванне** і гульні з Казой
16:00 - 17:30 – Святочны канцэрт навучэнцаў Школкі і іх настаўнікаў
17:30 - 18:00 – Да нас прыйдзе ў госці святы Мікола! Гульні і падарункі пад ялінкай.
18:30 - 20:00 – Выступ Андрэя Хадановіча

* Вельмі вітаецца прыносіць з сабой да абеда прысмакі.
Тэма вечарыны: калядныя стравы народаў свету! Вы можаце прынесці традыцыйныя беларускія стравы, ці французскія, ці гішпанскія, а мо, нават японскія ці габрэйскія!😉 Адзінае абмежаванне: мерапрыемства безалкагольнае.

** Вітаецца прыносіць з сабой пачастункі для Казы (цукеркі, печыва, яблычкі, арэхі, мандарынкі – Каза імі падзеліцца з дзеткамі на падвячорак).

👨‍👩‍👧‍👦 Будзем вельмі ўсцешаныя, калі вы зможаце апрануць нешта ў традыцыйным беларускім стылі (вышываныя кашулі, вышыванкі, іншая вопратка ў беларускім стылі; таксама прапануем
прыходзіць у калядных касцюмах
– казы, мядзьведзя, зайца, ваўка, бусла, жорава, каня, быка і г.д.; ці проста апранайцеся святочна😊).

✨ Цягам усяго мерапрыемства дзеці (і дарослыя) могуць атрымаць невялічкія, але вельмі прыемныя падаруначкі.

✨️ Таксама шукайце пад ялінкай падарункі ад патаемнага Міколы!😉

Рэкамендаваны данат: 5 эўра.

Шчыра запрашаем і чакаем!😊




🎄Паважаныя бацькі!
Можа хто жадае заўтра паўдзельнічаць у запісе навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай? Трэба 5-6 дзетак. У апошней сцэна, дзе шмат людзей і дзетак проста збіраюцца каля ёлкі, св.Мікалай водзіць з дзецьмі карагоды, гуляе, усё гэта проста здымаецца з розных ракурсаў, каб перадаць атмасферу свята. Дзетак мы плануем здымаць недзе з 19 да 21. Па ўсіх пытаннях пішыце @janapaliashchuk


Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні dan repost
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас у гэту нядзелю а 16 гадзіне на майстар-класс па Саламяных павуках.

Мы пагутарым пра:
✨ Традыцыю саломапляцення на Беларусі
✨ Віды саламяных павукоў і які сэнс у іх закладвалі
✨ Чаму традыцыю беларускага саломапляцення ўключылі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА

☀️І канешне ж зробім сабе па павуку, бо зараз акурат надыйшоў час спаліць папярэдні і павесіць на яго месца новы.

Папярэдняя регістрацыя
💶 Кошт удзелу 15 еўра

📆 15 снежня
⏰ 16:00-19:00
📍 Беларускі дом (Vilniaus, 20)


Паважанае спадарства!
На жаль, заўтра не будзе заняткаў па шахматах. Настаўнік захварэў.


Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні dan repost
Запрашаем дзяцей на Калядны Керамічны Майстар-кляс ❄️
Будзем ствараць унікальныя ўпрыгажэньні для вашай ялінкі ў выглядзе пернікаў!

На занятку вы:
🌟 пазнаёміцеся з глінай
🌟 створыце ўпрыгажэньні, якія можна будзе размаляваць у калядным стылі
🌟 атрымаеце выраб, які стане цудоўнай часткай вашага святочнага дэкору ці падарункам для блізкіх

Для пачаткоўцаў і ўсіх аматараў творчасці.
Гатовыя ўпрыгажэнні можна будзе забраць пасля абпалу цягам 2 тыдняў.

❗️Колькасьць месцаў абмежавана.
✉️ Форма рэгістрацыі:

Усе матэрыялы прадастаўляюцца. Бярыце з сабой зручнае адзеньне і добры настрой! ✨

🗓 15.12.2024
🕟 17.00 - 19.00
 👥️ 6+
💶 20 €
🏡 Vilniaus g. 20, Vilnius, 01402

Да сустрэчы!


Беларуская школка ў Вільні dan repost
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас у гэту нядзелю а 16 гадзіне на майстар-класс па Саламяных павуках.

Мы пагутарым пра:
✨ Традыцыю саломапляцення на Беларусі
✨ Віды саламяных павукоў і які сэнс у іх закладвалі
✨ Чаму традыцыю беларускага саломапляцення ўключылі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА

☀️І канешне ж зробім сабе па павуку, бо зараз акурат надыйшоў час спаліць папярэдні і павесіць на яго месца новы.

Папярэдняя регістрацыя
💶 Кошт удзелу 15 еўра

📆 15 снежня
⏰ 16:00-19:00
📍 Беларускі дом (Vilniaus, 20)


А мы тым часам актыўна рыхтуем Батлейку. Вось і цар Ірад падаспеў.


Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас заўтра 14 снежня на Калядны кірмаш, дзе вы зможаце набыць падарункі для сваіх родных і блізкіх, а таксама для сябе 🎁
Вас чакае:
🎄выстава-кірмаш аўтарскіх вырабаў
🎄святочная музыка
🎄метафарычныя карты
🎄дзіцячы пакой
🎄гарачыя напоі і пачастункі

📆 14 снежня
⏰ 14:00-20:00
📍 Віленскі музей ім. Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)


Расклад на гэтыя выходныя

СУБОТА
9:30-11:00 - Беларуская мова (4-5)*
10:00-11:00 - Творчая майстэрня (6-9)
11:00-12:00 - Ангельская мова (6-9)
11:00-12:00 - Беларусазнаўства (10+)
12:00-13:00 - Робататэхніка (6+)*
13:00-14:00 - Робататэхніка (10+)*
12:00-13:00 - Гісторыя Беларусі (10+)
12:00-13:00 - Крэатыў (6+)*
13:00-14:30 - Вакальны гурт  (10+)
13:00-14:00 - Крэатыў (6+)*
14:00-15:00 - Хор (6+)
14:30-15:30 - Тэатральная майстэрня (6-9)
15:30-16:30 - Тэатральная майстэрня (10+)

НЯДЗЕЛЯ
10:00-12:00- Нейра-атыповая група*
10:30-11:30 - Літоўская мова (6-9) 
11:30-12:30 - Беларуская мова (6-9)
12:30-13:30 - Беларуская мова (10+)
12:30-13:30 - Выяўленчае мастацтва (6-9)
13:30-15:00 - Выяўленчае мастацтва (10-13)
15:00-16:30 - Шахматы (6+)*

❗️Запіс на заняткі,пазначаныя *, па папярэдняй дамоўленасці з кіраўніком гуртка

🏠 Заняткі праходзяць у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці па адрасе Vilniaus, 20


Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні dan repost
Шаноўнае спадарства!
Як ужо склалася традыцыя, напярэдадні Калядаў, мы запрашаем вас на Канцэрт-сюрпрыз🎁
Правядзіце цёплы і ўтульны вечар у кампаніі сяброў і паслухайце песні ў выкананні нашага цудоўнага госця.
Прыходзьце па святочны настрой і чароўныя песні.

💶Данат 10€

📆 20 снежня
⏰ 18:00
📍 Беларускі дом (Vilniaus, 20)

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.