Вольная мова


Kanal geosi va tili: ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa: ko‘rsatilmagan


"Вольная мова" - гэта платформа па арганізацыі онлайн сустрэч для людзей, якія хацелі б зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
ko‘rsatilmagan, ko‘rsatilmagan
Toifa
ko‘rsatilmagan
Statistika
Postlar filtri


Ёсць час і хочацца паразмаўляць?
Далучайцеся да размовы сёння ў вечары 18:00

Запіс: https://volnajamova.online/spis


Нам даслалі многа ідэй для гутарак, з якіх можна скласці вялізарны пералік тэм! Сабралі шэраг такіх у воблака.

Каб паразмаўляць пра ўсё:
шукаем вядоўцаў!

✓ размаўляеце па-беларуску
✓ маеце час і дасяг у інтэрнэт
✓ можаце кіраваць дыскусій і дапамагаць суразмоўцам

Не важна ў якім кутку свету вы знаходзіцеся! Далучыцца ў якасці вядоўца можна напісаўшы на email: volnajamova@gmail.com


Прайшло меньш тыдня ад пачатку сустрэч, а мы паспелі столькі цікавага!

Гаварылі без перапынку пра суперздольнасці;
Мелі смачныя размовы пра ежу з Літоўскай Кухаркай (бо «Ежа – наша ўсё»);
Абмяркоўвалі вандроўкі і планы на іх;
Любімыя мясціны ў Беларусі;
Знаёміліся з Амерыкай;
Звярталіся да магічных тэм;
Дзяліліся ўражаннямі ад прагляду фільму Дзюна;
Мелі гадзіну настальгіі (узгадвалі студэнцкія часы);

А якую тэму для гутарак хацелі б прапанаваць вы?

Пішыце ў каментарах!


Дзе можна сустрэцца з беларусам Амерыкі? А з Піцера?
На беларускамоўнай размове)

На адной з нашых гутарак адначасова былі беларусы з Гаваяў, Піцера, Менску, Вашынгтона і Каліфорніі.

Беларусы ўсюды і ім хочацца пагаварыць)


Ёсць вольнае месца на размову праз 5 хвілін!

Далучайцеся:
https://forms.gle/26siGP9xVpTtD67v6


У бліжэйшыя два дні ў нас будуць гутаркі пра навуковую фантастыку, студэнцтва і сняданні.

Падрабязней: http://volnajamova.online/spis


Пра нас пішуць)
Дзякуй, Белсат!


Шаноўныя!

Хто запісаўся на магічную сустрэчу сёння ўвечары?

У нас перанос на адну гадзіну наперад!

У 21:00 пачатак.

Выбачаемся за нязручнасць! Але для магіі можа яно і лепей, калі пазней)


Шаноўныя падпісчыкі!

Дзякуй вялікі, што вы зацікавіліся нашым праектам!

І так актыўна зацікавіліся)

Ад пачатку мы вырашылі, што абмежаванне ўдзельнікаў гутарак у нас будзе 7 чалавек. Каб мець магчымасць усім дасць слова.

Цяпер кожная наступная гутарка, якую мы дадаем, запаўняецца менш чым за гадзіну і зайшоўшы на сайт вы можаце ўбачыць - запіс амаль што на ўсе сустрэчы завершаны.

Але не губляйце надзеі! Кожны дзень мы дадаем па некалькі цікавых сустрэч у наш спіс. Мы разлічваем, што далей іх стане яшчэ больш. Таму падпісвайце на нашыя сацсеткі, сачыце за абвесткамі і вы абавязкова патрапіце на цікавую гутарку.

Іх будзе яшчэ шмат. Вельмі шмат!


ЛЮБІМАЕ МЕСЦА БЕЛАРУСІ
ВЯДУЧЫ: ЦІМОХ

Беларусь - вялікая! Тут столькі ўсяго цікавага. Ці вы так не лічыце? Давайце пагаворым пра любімае месца ў Беларусі. Турыстычная цікавостка, малая радзіма, месца асабістых успамінаў.
Дзе яно? І чаму?

ЗАПІСАЦЦА


Далучайцеся да гутаркі!

Суперздольнасці

Мы будзем размаўляць пра нашыя надзвычайныя здольнасці, як з імі жыць, як скіроўваць іх на добрае і карыснае, як узгадоўваць у сабе новыя здольнасці)

Запіс: https://forms.gle/D1rWyD7yZeaGkBks8


Запрашаем далучацца да новага праекта!

http://volnajamova.online/

"Вольная мова" - гэта праект вольных размоў на роднай мове.

Калі вы дрэнна гаворыце па-беларуску, але хацелі б, каб вашая родная мова стала больш актыўнай, то вам да нас!

Як гэта працуе.

Кожны дзень мы арганізуем некалькі онлайн сустрэч на самыя розныя тэмы. Вы выбіраеце найбольш цікавую для вас, рэгіструецеся і ў азначаны час прыходзіце на гутарку.

Гутаркі праходзяць у невялікіх групах па 5-6 чалавек.

Заводзіць і кантралюе сустрэчу вядучы - актыўны беларускамоўны беларус, які будзе вам дапамагаць.

Мінімум тэорыі, толькі жывыя размовы. Павольныя, жывыя размовы з памылкамі.

Пачаць гаварыць на любой мове можна толькі так. У тым ліку і на роднай.

12 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

215

obunachilar
Kanal statistikasi