#dissidentby
Радые Свабода паведамляе, што выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня Партыі БНФ. Вядома, што мужчына хворы на анкалогію, а ў пачатку красавіка 2024 г. Рыгору зрабілі аперацыю.
Рыгора Кастусёва асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, за кратамі ён правеў больш за 3 гады. Па справе таксама праходзілі Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, якія цалкам адбылі свае тэрміны. За кратамі застаюцца Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч.
Гэта ўжо
пяты чалавек, які быў вызвалены сёння ў сувязі з амністыяй.
💬 Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра вызваленне, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце
stayrebel.fun.
Працягвайце падтрымліваць тых, хто ўсё яшчэ за кратамі і змагайцеся, пакуль усе не будуць вольныя!