Чароўны Гай


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


Нараджэньне дзіўнага сусьвету

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter


Бабёр - кабачок
Дзік - кавун
Змяя - чырвоны востры перац

#лор #жывёльнысвет


Воўк - сельдэрэй
Кажан - ківі

#лор #жывёльнысвет


Зубр - чорны гарбуз
Трус - шчаўе
Ліса - гарох

#лор #жывёльнысвет


Касьян страшна любіў падчас гаворкі дзеля жарта "ператварацца" ў персанажа-звязду, уяўляць сабе геніяльным і знакамітым артыстам, з завышаным пачуццём ўласнай значнасці.
—Не-не, не зараз, спазняюся на рэпетыцыю! — манэрна прапеў Касьян і страсянуўшы валоссем ліха пераскочыў назад на вуліцу праз вакно. — Добра, я паскакаў! Можа з дэкарацыямі дапамагу. Чакаю! — Юнак пашыбаваў у бок тэатра.
Алесь ўсё яшчэ трымаў ў руцэ лялечнага каня і раптам твар яго асвяціла раптоўная ідэя. Ён як мог хутка дабраўся да вакна і крыкнуў наўздагон чарнявым кудзеркам:
" Гэй! Чакай! "
Касьян вярнуўся.
— На трымай. На шчасце.
У мазолістай далоні апынуўся малюхны драўляны конь.
Касьян застыў, зачаравана разглядаючы падарунак, нібы гэта быў неімаверна тонкі і дарагі ювелірны выраб.
— Авой, які... Конь. Дзякуй, Алесь. Ён вельмі прыгожы! — Хлопец ахайна паклаў падарунак ў кішэню спадніцы. — Цяпер ён будзе заўжды са мною!
— Няма за што. — Цёпла пасьміхнуўся ў адказ. Алесь.
#гг #літзамалёўкі


#гг #літзамалёўкі
— Не, я ўзяў адгул. Мы зараз рэпетыруем, а вечарам спектакль. Хочаш — прыходзь.
— Прыйду, калі пасьпею ўсё разабраць. — адказаў хлопец, вяртаючыся да сваіх скарбаў. Ён аблегчана ўздыхнуў, калі нашарыў на падлозе лялечнага каня. — А восьмай, як заўжды? — ён змахнуў пыл з лялькі — Ну добра. Пастараюся. А ты лепей ідзі рэпетыраваць.
— Я ўжо сваё адыграў, там зараз галоўныя героі марудзяць. — ён тэатральна паправіў курчавыя валасы і перабольшана цокнуў языком — Дылетанты!
— Вой, прафесійны актор! Дасі аўтограф? — з'едліва пасьміхнуўся Алесь.


Мажны юнак перагнуся цераз падаконнік і нахіліўся уперад, але не разлічыў і нязграбна паваліўся нязваным госцем ў пакой да барахольшчыка. Мухалоў спалохана падскочыў і падляцеў да столі.
— Вой! Ратуйце! — засмяяўся чарнявы, глытаючы пыл з падлогі, які воблачкам узвіўся над ім.
Алесь падпоўз да сябра і падаў яму далікатную руку, дапамагаючы устаць.
Пратэз, які Алесь надзяваў толькі для прагулак у свет, ляжаў ў скрынцы побач з маслёнкай і мыліцай.
— Хіба ты сёння не на працы? #гг #літзамалёўкі


У вакно прасунулася з вуліцы калматая галава.
— Гэта я!
Алесь уздрыгвае ад нечаканасці і выпускае знаходку з рук. Ён і сам не ведае, чаму так спужаўся. Страха няма, толькі нечаканасць.
"Нэрвы трэба берагчы"
— Цьху! Касьян! Ну нельга ж так... урывацца! Ты б хаця б пагрукаў перш.
— Даруй, не хацеў пужаць. Што робіш?
—Сартырую, — Алесь з пачуццём гордасці абвёў рукой свае разнастайныя скарбы. — усе што сабраў за месяц.
— За АДЗІН месяц? —Касьян уражана прысвіснуў — Няблага так.
#гг
#літзамалёўкі


Алесь сядзіць на падлозе і перабірае калекцыю рознай дробязі. Тут і маленькія драўляныя зверы, і шматкі тканіны, і зламаныя цацкі, і жалуды, і маткі нітак. Ён старанна сартыруе рэчы, ціхутка напяваючы просты матыўчык. На тумбачцы побач з яго ложкам сядзіць мухалоў Макі і цешыцца сонейкам, промні якога выглядаюць праз паўзачыненае вакно. Алесь пасьміхаецца: ён знайшоў вельмі мілую драўляную фігурку каня, якую калісьці згубіў у агульнай мешаніне знойдзеных рэчаў.
#гг #літзамалёўкі


Вось што будзе, калі штосьці скрасці ў Тэйры😈
#аг#комікс


😂
#мем #аг #комікс


#лор
Лічбаўтварэнне па-гайску 🤯🤯🤯


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
У эфіры новая рубрыка: #хуткадроў (speedpaint).

Спадзяюся, вам спадабаецца)))

#аг #працэс


Як вам ідэя фармата літаратурнай рубрыкі з маленькімі сюжэтнымі "замалёўкамі" пра персанажаў?
Poll
  •   Буду чытаць💜
  •   Лепей коміксы 🤔
23 votes


#комікс #аг
Я планую зрабіць размоўны відос з працэсам стварэння гэтага арта


#лор


#гг які варыянт лепей?


#аг На прывале)) адпачываюць


Зносіны Злобы і Семіцвета бі лайк:
#аг


Авой!
Жук у валоссі!!! 😖 💇

#комікс
#гг


#гг
Алесь Коўдра
13 год

— У 7 год страціў правую нагу амаль да калена. 💔

— Побач ў Алесем заўсёды лётае таёжны мухалоў Макі, яго верны сябар.🐦

— Вельмі не любіць дотыкаў да галавы😖

20 last posts shown.

47

subscribers
Channel statistics